Далучыцца

Пагадненне Мэраў вітае ўсе ўзроўні кіравання, а таксама адпаведныя арганізацыі, установы і аб’яднанні, якія жадаюць далучыцца да ініцыятывы і дапамагчы паскорыць дзейнасць мясцовых органаў улады па клімаце і энергіі. Падрабязней пра працэс далучэння да ініцыятывы, калі ласка, глядзіце далей.

Мясцовыя ўлады граюць вядучую ролю ў змякчэнні наступстваў і адаптацыі да кліматычных зменаў. Удзел у Пагадненні Мэраў па Клімаце і Энергіі падтрымлівае іхныя высілкі, дзякуючы прызнанню, рэсурсам і магчымасцям пашырэння сеткі кантактаў, якія неабходныя, каб выканаць абавязацельствы ў сферы энергіі і клімату.


Хто можа падпісаць Пагадненне?

Пагадненне Мэраў па Клімаце і Энергіі адкрытае да ўсіх мясцовых уладаў, якія складаюцца ці фарміруюцца з удзелам абраных прадстаўнікоў, незалежна ад памеру і этапу рэалізацыі іхнай палітыкі ў сферы энергіі і клімату.

Пры пэўных умовах, мясцовыя ўлады малых і сярэдніх суседскіх гарадоў таксама могуць далучыцца ў якасці групы падпісантаў і прадставіць сумесны План дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці і клімаце, індывідуальна (варыянт 1), альбо калектыўна (варыянт 2) і на прыняць на сябе абавязацельствы па скарачэнні выкідаў CO2 на 35% і паляпшэнні ўстойлівасці да змены клімату. Больш інфармацыі вы знойдзеце на сайце Пагаднення ў раздзеле “Часта задаваныя пытанні”.

СПІС ПАДПІСАНТАЎ

Навошта падпісваць Пагадненне?

Пагадненне Мэраў падпісваюць па розным прычынах, сярод якіх:

icon
Пашырэнне супрацы і падтрымкі з боку нацыянальных і субнацыянальных уладаў.
icon
Высокае міжнароднае прызнанне і заўважнасць дзеянняў мясцовых уладаў у сферы клімату і энергіі.
icon
Магчымасці зрабіць унёсак у фармаванне кліматычнай і энергетычнай палітыкі Еўрапейскага Саюза.
icon
Выкананне абавязацельстваў дзякуючы абзору і маніторынгу прагрэсу.
icon
Лепшыя фінансавыя магчымасці для мясцовых праектаў у сферы клімату і энергіі.
icon
Інавацыйныя спосабы далучэння да сеткі кантактаў, абмен досведам і развіццё патэнцыялу праз рэгулярныя падзеі, пабрацімства, вэбінары і онлайн-дыскусіі.
icon
Практычная падтрымка (служба даведак), дапаможныя матэрыялы і інструменты.
 
 
 
 
Як далучыцца?

Каб далучыцца да Пагаднення Мэраў, мясцовым ўладам неабходна зрабіць наступныя крокі:

Крок 1

Прэзентаваць Пагадненне Мэраў па Клімаце і Энергіі муніцыпалітэту (гарадской радзе \ савету). Дзеля таго, каб палегчыць дыскусію, вы можаце загрузіць дакумент аб Пагадненні па спасылцы.

Крок 2

Як толькі прадстаўнікі муніцыпалітэту (гарадской рады \ савета) прымуць рашэнне пра далучэнне да Пагаднення, мэру - або раўнапраўнаму прадстаўніку савета - неабохдна падпісаць Форму далучэння да Пагаднення. Вы можаце знайсці Форму па спасылцы.  

Крок 3

Пасля падпісання, калі ласка, запоўніце інфармацыю пра свой горад на сайце Пагаднення Мэраў і загрузіце Форму далучэння, падпісаную належным чынам. Інфармацыю аб далейшых кроках вы атрымаеце па электроннай пошце.

Калі можна далучыцца?

Мясцовыя ўлады могуць падпісаць Пагадненне Мэраў па Клмаце і Энергіі ў любы час.

Падпісацца на рассылку