Далучыцца

Пагадненне Мэраў вітае ўсе ўзроўні кіравання, а таксама адпаведныя арганізацыі, установы і аб’яднанні, якія жадаюць далучыцца да ініцыятывы і дапамагчы паскорыць дзейнасць мясцовых органаў улады па клімаце і энергіі. Падрабязней пра працэс далучэння да ініцыятывы, калі ласка, глядзіце далей.

Прыхільнікі Пагаднення - гэта некамерцыйныя арганізацыі (асацыяцыі лакальных і рэгіянальных уладаў, сеткі, лакальныя і рэгіянальныя энергетычныя агенцыі), якія маюць патэнцыял для прамоцыі Пагаднення Мэраў, а таксама мабілізацыі і падтрымкі сваіх удзельнікаў і/ці мясцовых уладаў для дасягнення мэтаў Пагаднення Мэраў.

Яны дзейнічаюць на сваіх тэрыторыях і ў межах сваёй сферы кампетэнцыі (напрыклад, энергетыкі, аховы навакольнага асяроддзя, вады, паветра) і на розных узроўнях кіравання (напрыклад, на еўрапейскім, нацыянальным, рэгіянальным ці мясцовым) для пашырэнняініцыятывы Пагаднення Мэраў і падтрымкі яго падпісантаў.  Дзякуючы экспертным ведам рэгулятыўнай, заканадаўчай і фінансавай базы, на якой заснаваная іхная дзейнасць — на лакальным, рэгіянальным, нацыянальным ці еўрапейскім узроўні — Прыхільнікі Пагаднення займаюць ідэальнае становішча, каб даваць індывідуальныя рэкамендацыі і знаходзіць сінэргетычныя сувязі з існуючымі ініцыятывамі.

Хто можа далучыцца? 

Прыхільнікамі Пагаднення могуць стаць сеткі і асацыяцыі мясцовых і рэгіянальных уладаў, еўрапейскія федэрацыі, мясцовыя і рэгіянальныя тэматычныя агенцыі (энергетыка/ навакольнае асяроддзе).

Калі вам неабходна дадатковая інфармацыя, калі ласка, напішыце ў Службу падтрымкі Прыхільнікаў Пагаднення па адрасе: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Навошта далучацца?

Перавагі Прыхільнікаў Пагаднення шматлікія:

  • Прызнанне з боку Еўрапейскай Камісіі.
  • Значная заўважнасць у міжнародным маштабе, дзякуючы інфармаванню пра дзейнасць Прыхільнікаў на сайце Пагаднення.
  • Кантакты, абмен досведам і ведамі з еўрапейскімі калегамі.
  • Магчымасць пашырэння найлепшых практык мясцовых уладаў і вашай арганізацыі.
  • Удзел у спецыяльных дыскусійных групах, семінарах і іншых платформах для абмену досведам.
  • Кансалідацыя тэрытарыяльнага развіцця і узмацненне мясцовага самакіравання. 
СПІС ПРЫХІЛЬНІКАЎ

Як далучыцца?

Асацыяцыям мясцовых уладаў, сеткам, агенцыям, зацікаўленым ў атрыманні статуса Прыхільніка Пагаднення неабходна прайсці наступныя крокі:Асацыяцыям мясцовых уладаў, сеткам, агенцыям, зацікаўленым ў атрыманні статуса Прыхільніка Пагаднення неабходна прайсці наступныя крокі:

Звярніце ўвагу: большасць арганізацый і іхныя сеткі маюць права далучыцца, падпісаць дакумент аб абавязацельствах  і стаць актыўнымі Прыхільнікамі ініцыятывы Пагаднення Мэраў, за выключэннем камерцыйных арганізацый, а таксама тых, што дзейнічаюць на праектнай аснове і маюць пераважна прыватнае фінансаванне. Аднак рашэнне прымаецца ў кожным канкрэтным выпадку, таму мы просім спытаць пра магчымасць далучэння ў Службе падтрымкі праекта.

Крок 1

Запоўніце рэгістрацыйную форму на сайце Пагаднення.


Крок 2

Пасля падцвярджэння права на ўдзел, запоўніце і падпішыце Заяву аб супрацоўніцтве, якую дашле офіс Пагаднення Мэраў.

 

Крок 3

Пасля атрымання належным чынам запоўненай і падпісанай Заяву аб супрацоўніцтве, офіс Пагаднення Мэраў створыць для вашай арганізацыі анлайн-профіль. Гэта дазволіць вам актыўна ўдзельнічаць у супольнасці Пагаднення Мэраў і лепш падтрымаць вашых падпісантаў.


Калі можна далучыцца?

Далучыцца да Пагаднення Мэраў у якасці Прыхільнікаў можна ў любы час.

 

Падпісацца на рассылку