Каардынацыя праекта

photo
  • Імя Крыстоф Фрэрынг
  • Пасаду Кіраўнік праекта ЕС «Пагадненне Мэраў – Усход»
  • Тэлефон +38 044 278 03 13
  • Email Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Крыстоф Фрэрынг мае каля 30 гадоў прафесійнага досведу ў кіраванні праектамі, у тым ліку  17 год у сферы ўстойлівай энергетыкі і 6 год працы ў рэгіёне Ўсходняга Партнёрства. Спадар Фрэрынг каардынуе Офіс Пагаднення Мэраў ад імя Еўрапейскай Камісіі з 2011.

photo
  • Імя Ірына Гарадыская
  • Пасаду Каардынатарка па развіцці патэнцыялу
  • Тэлефон +38 067 935 04 64
  • Email Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Ірына Гарадыская мае больш за 6 год досведу ў праектах па энергаэфектыўнасці і змякчэнні наступстваў змены клімату. У якасці каардынатаркі службы падтрымкі праекта «Падтрымка ўдзелу гарадоў Усходняга Партнёрства і Цэнтральнай Азіі ў Пагадненні Мэраў» яна штодзённа дапамагала муніцыпалітэтам збіраць дадзеныя для маніторынгу CO2, распрацоўкі Базавага кадастру выкідаў (BEI), распрацоўкі Планаў дзеянняў па ўстойлівай энергетыцы (SEAP) і правядзенні Дзён Энергіі. Спадарыня Гарадыская прадастаўляла адміністрацыйную і тэхнічную падтрымку для экспертаў, якія працуюць на муніцыпальным узроўні ў 11 краінах Усходняга Партнёрства і Цэнтральнай Азіі, а таксама для Тэрытарыяльных і Нацыянальных Каардынатараў Пагаднення, Прыхільнікаў Пагаднення і іншых зацікаўленых бакоў.

Нацыянальныя эксперты

photo
  • Імя Арцём Харазян
  • Пасаду Нацыянальны эксперт Арменіі
  • Тэлефон +374 91 211 102
  • Email Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Арцём Харазян мае больш за 15 год досведу ў каардынацыі і рэалізацыі праектаў у вобласці зменаў клімату, сектара энергазберажэння і энергаэфектыўнасці. Яго навыкі кіраўніка ахопліваюць як арганізацыю агульнай лагістыкі праекта і яго планаванне, так і мабілізацыю і каардынацыю дзейнасці лакальных і міжнародных экспертаў, аказанне кансультацый і экспертных паслуг. Спадар Харазян мае навыкі аказання тэхнічных кансультацый, арганізацыі збору сістэматызацыі і аналізу дадзеных,  а таксама каардынацыі праектаў.

photo
  • Імя Іван Шчадранок
  • Пасаду Нацыянальны эксперт Беларусі
  • Тэлефон +375 296 324 872
  • Email Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Іван Шчадранок мае 12 год паспяховага досведу ў распрацоўцы і кіраванні некалькімі доўга-тэрміновымі міжнароднымі праектамі, фінансаваных праз Еўрапейскі Саюз, SIDA, Глабальны Экалагічны Фонд і Сусветны Банк ува ўсіх рэгіёнах Беларусі, а таксама ў краінах Усходняга Партнёрства. Спадар Шчадранок кіруе Фондам Інтэракцыя, які з’яўляецца Прыхільнікам Пагаднення Мэраў у Беларусі і мае больш за 5 год досведу ў развіцці і рэалізацыі праектаў у сферы ўстойлівай энергіі, гарадской мабільнасці і муніцыпальнага асвятлення.

photo
  • Імя Георгій Абулашвілі
  • Пасаду Нацыянальны эксперт Грузіі і Азербайджана
  • Тэлефон +995 322 242 542
  • Email Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Георгій Абулашвілі мае больш за 20 год досведу ў міжнародных і нацыянальных праектах, звязаных з чыстай энергетыкай і зменамі клімату. З 2007 спадар ён дзеліцца экспертызай з муніцыпальнымі ўладамі падчас распрацоўкі муніцыпальных планаў энергаэфектыўнасці. Спадар Абулашвілі кіруе Цэнтрам Энергаэфектыўнасці Грузіі, які з’яўляецца Прыхільнікам Пагаднення Мэраў у Грузіі.

photo
  • Імя Аксана Кысіль
  • Пасаду Нацыянальная экспертка Ўкраіны
  • Тэлефон +38 097 665 90 12
    +38 044 278 03 13
  • Email Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Аксана Кысіль мае больш за  9 год досведу ў распрацоўцы схем фінансавання муніцыпальных праектаў энергаэфектыўнасці праз механізмы ESCO, альбо праз іншыя формы дзяржаўна-прыватнага партнёрства шляхам вызначэння фінансавага патэнцыялу мер па энергазберажэнні. Яе праца ў дзяржаўным і прыватным сектары ўключала распрацоўку бізнэс-планаў і праграм бюджэтных інвестыцый для прыцягнення інвестыцый міжнародных фінансавых інстытуцый для праектаў па энергазберажэнні, энергаэфектыўнасці і аднаўляльных крыніц энергіі. Спадарыня Кысіль мае асаблівы досвед працы з дзяржаўнымі ўладамі, у прыватнасці працы з бюджэтнымі інвестыцыйнымі праграмамі для муніцыпальных праектаў па энергаэфектыўнасці ў межах Планаў дзеянняў па ўстойлівай энергетыцы на базе бюджэтавання праграм эфектыўнасці і падтрымкі іх рэалізацыі.

Падпісацца на рассылку