EU Neighbours: Першая Прэмія ЕС па ўстойлівай энергетыцы для краін Усходняга партнёрства 2019 – адкрыты прыём заявак!
EU Neighbours: Першая Прэмія ЕС па ўстойлівай энергетыцы для краін Усходняга партнёрства 2019 – адкрыты прыём заявак!
2019-04-26

Прэмія ЕС па ўстойлівай энергетыцы для краін Усходняга партнёрства будзе ўручаная ў рамках Тыдня ўстойлівай энергетыкі Еўрапейскага саюза 2019 (EUSEW2019). Прэмія была ўпершыню распаўсюджаная на ўсходнія краіны-партнёры (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова і Украіна). Прэмія закліканая вылучыць падтрыманыя ЕС натхняльныя праекты ў галіне энергаэфектыўнасці і аднаўляльных крыніц энергіі, якія непасрэдна дапамагаюць грамадзянам і супольнасцям эканоміць энергію або пераходзіць да ўстойлівых крыніц.

Хто можа ўдзельнічаць?

Конкурс адкрыты для асоб, прадпрыемстваў, дзяржаўных устаноў, мясцовых органаў улады, арганізацый грамадзянскай супольнасці і моладзевых арганізацый з адной або некалькіх краін Усходняга партнёрства. Асноўнае патрабаванне – заяўнікі мусілі атрымліваць падтрымку ад ЕС для праекта ў галіне энергаэфектыўнасці або аднаўляльных крыніц энергіі прама ці ўскосна праз партнёрскую арганізацыю.

 

Як падаць заяўку?

Кандыдатам прапануецца падаць заяўку ў электронным выглядзе, запоўніўшы онлайн-форму да 26 красавіка 2019 года, GMT 23: 00.

Які прыз?

Шэсць фіналістаў, адабраных журы, будуць запрошаныя ў Брусель для ўдзелу ў цырымоніі ўзнагароджання EUSEW2019 і звязаных з ёй мерапрыемствах 18-20 чэрвеня 2019 года. Пераможца атрымае прыз вартасцю да 1000 еўра і будзе абвешчаны на цырымоніі ўзнагароджання EUSEW2019 ў Бруселі.

Больш інфармацыі: www.eapenergyawards.eu

Падпісацца на рассылку