Адаптацыя да змены клімату

Адаптацыя да зменаў клімату

Падпісанты Пагаднення Мэраў па клімаце і энергіі прымаюць абавязацельствы выкарыстоўваць комплексны падыход да змякчэння наступстваў і адаптацыі да змены клімату, а таксама судзейнічаць доступу грамадзян да ўстойлівай, надзейнай і даступнай энергіі.

Прымяненне комплекснага падыходу да змякчэння наступстваў і адаптацыі да змены клімату забяспечвае скаардынаванасць дзеянняў, стварае сінергію і дадатковыя перавагі, падвышае эфектыўнасць выдаткаў і дапамагае пазбегнуць недастатковай прыстасаванасці.

Больш інфармацыі пра тое, як распрацаваць па-сапраўднаму комплексны (інтэграваны) падыход і забяспечыць стасункі паміж адаптацыяй і змякчэннем наступстваў ад змены клімату, калі ласка, пачытайце гэты кароткі артыкул і гэтае тлумачэнне па Climate-ADAPT.

Ініцыятыва «Mayors Adapt» цяпер поўнасцю інтэграваная ў Пагадненне Мэраў

«Mayors Adapt» — ініцыятыва Пагаднення Мэраў па адаптацыі да змены клімату, была створаная Еўрапейскай Камісіяй, каб далучыць гарады да дзеянняў па адаптацыі да зменаў клімату. Рэалізацыя ініцыятывы пачалася ў 2014, у якасці адаптацыйнай ініцыятывы, якая працавала паралельна Пагадненню Мэраў і мела мэтай змякчэнне наступстваў змены клімату. У 2015 Еўрапейская Камісія аб’яднала абедзьве гэтыя ініцыятывы дзеля пашырэння комплексанага падыходу да дзеянняў па клімаце і энергіі. Пачынаючы з 2017 адаптацыйны кампанент, і, адпаведна, ініцыятыва «Mayors Adapt» была цалкам інтэграваная ў Пагадненне Мэраў па Клімаце і Энергіі.

Што адаптацыя азначае для гарадоў?

Паралельна са скарачэннем выкідаў парніковых газаў з мэтай смякчэння наступстваў зменаў клімату, гарадам таксама трэба палепшыць сваю ўстойлівасць да непазбежных негатыўных наступстваў змены клімату.

Змена клімату будзе мець наступствы для ўсіх краін і гарадоў — з некаторымі рэгіянальнымі і лакальнымі адрозненнямі. Гарады могуць быць асабліва ўразлівымі да экстрэмальных з’яваў надвор’я, напрыклад, да катастрафічных паводак, «гарачых хваляў», надзвычайна моцных штормаў і г.д. Многія гарады ўжо адчулі на сабе іншыя наступствы зменаў клімату, а менавіта негатыўны ўплыў на здароўе, разбурэнне будынкаў, перабоі ў падачы электрычнасці і вады, перабоі з транспартам, а таксама падвышанае спажыванне энергіі для ацяплення ці ахаладжэння, што вядзе да далейшых кліматычных зменаў і высокіх выдаткаў за спажыванне энергіі.

Адаптацыя стварае новыя магчымасці

Адаптацыя да зменаў клімату неабходная, каб палепшыць устойлівасць нашых соцыя-эканамічных сістэм да негатыўных наступстваў змены клімату. Адаптацыя да змены клімату — адзін са спосабаў зрабіць ваш горад больш бяспечным, здаровым і камфортным для жыхароў і гасцей. Комплексны падыход да змякчэння наступстваў і адаптацыі стварае мноства магчымасцяў. Дзеянні па эфектыўнай адаптацыі часта дапамагаюць скараціць выкіды CO2, перш за ўсё дзякуючы абмежаванню агульных выдаткаў на ліквідацыю наступстваў, эканоміі прыродных і чалавечых рэсурсаў, а таксама дзякуючы стымуляванню эканамічнага росту.

Вызначэнне адаптацыі паводле Міжурадавай групы экспертаў па кліматычных зменах: «Адаптацыя прыродных альбо антрапагенных сістэм у адказ на рэальныя альбо чаканыя змены клімату, якая дазваляе знізіць уласную ўразлівасць і выкарыстоўвае спрыяльныя ўмовы».

Муніцыпальныя стратэгіі адаптацыі ўсталёўваюць базу для паляпшэння ўстойлівасці краін да наступстваў змены клімату.

Інтэграванне адаптацыі ў палітыку змякчэння наступстваў і планавання можа даць мэрам і палітычным лідарам магчымасць зрабіць іхныя гарады больш камфортнымі месцамі для жыцця. Разбурэнне стэрэатыпаў у гарадскім развіцці стымулюе інвестыцыі і інаватыўныя канцэпцыі ў такіх сектарах, як будаўніцтва жытла ці стварэнне грамадскіх зялёных прастораў. Актывізацыя ўдзелу зацікаўленых бакоў дае падставы для паспяховай супрацы паміж грамадзянамі і дзяржаўнымі органамі, што стане карысным для далейшай палітыкі. Інвестуючы ў гатоўнасць да змены клімату, гарады становяцца больш прывабнымі, здаровымі і бяспечнымі.

Якую інфармацыю пра адаптацыю дае Пагадненне Мэраў?

На сёння Сістэма маніторынгу і справаздачнасці Пагаднення Мэраў уключае раздзел па адаптацыі да змены клімату:

Шаблон Плана дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці і клімаце мае шкалу адаптацыі, паводле якой гарады могуць самастойна ацаніць свой адаптацыйны статус; шаблон для правядзення ацэнкі рызык і ўразлівасцяў,  a таксама шаблон для распрацоўкі інтэграванага плану дзеянняў, які ўлічвае уплыў змены клімату на ўсе сектары.

Аналіз канкрэтных выпадкаў і прыклады найлепшых практык:

Пагадненне Мэраў збірае аналізы канкрэтных прыкладаў, каб натхніць гарады і пашырыць практыку ўзаемнага партнёрскага навучання.

Электронны адукацыйны модуль па адаптацыі гарадоў даступны выключна для падпісантаў Пагаднення Мэраў. Гэты модуль дае практычную інфармацыю, канкрэтныя прыклады і спасылкі на іншыя карысныя інфармацыйныя рэсурсы.

Апроч гэтага Еўрапейская Камісія і Еўрапейская Агенцыя па ахове навакольнага асяроддзя акумулююць тэхнічныя веды па аспектах адаптацыі да змены клімату на інфарамацыйнай і адаптацыйнай платформе Еўрапейскага Саюза Climate-Adapt, якая дае шмат інфармацыі і інструментаў для гарадскіх спецыялістаў-практыкаў, напрыклад, базу дадзеных з больш чым 2000 даведачнымі матэрыяламі, рассылкі па адаптацыі з профілямі гарадоў і Інструмент падтрымкі адаптацыі гарадоў, які з’яўляецца пакрокавым даведнікам для гарадоў, распрацаваным спецыяльна для інтэграванай ініцыятывы Пагаднення. Гэты інструмент дапамагае прафесіяналам прымяняць інтэграваную палітыку па адаптацыі.

Read more...

Падпісацца на рассылку