Праектныя прапановы для фінансавання

У гэтым раздзеле змяшчаецца база дадзеных праектных прапаноў, распрацаваных  найбольш прагрэсіўнымі і матываванымі ўдзельнікамі Пагаднення мэраў. База дадзеных была створана для павышэння празрыстасці мясцовых інвестыцый і пашырэння магчымасцяў для ўсталявання парнерства паміж мясцовымі і рэгіянальнымі уладамі, мясцовымы зацікаўленымі бакамі і  нацыянальнымі, а таксама міжнароднымі фінансавымі інстытутамі. Такім чынам база мусіць спрыяць ажыццяўленню мер ПДУЭР/ПДУЭРК падпісантамі Пагаднення мэраў Усход.

 

Прапановы аб'ядноўваюцца ў нацыянальныя пакеты і, у залежнасці ад краіны, ахопліваюць наступныя сектары:

  • Клімат
  • Цэнтралізаванае ацяпленне
  • Энергаэфектыўныя будынкі
  • Энергаэфектыўны транспарт
  • Аднаўляльная энергія
  • Вулічнае асвятленне
  • Кіраванне акідамі

У кожным сектары  формы праектаў утрымліваюць кароткае рэзюмэ прапановы: інфармацыя аб муніцыпалітэце,  кантактныя асобы, пілотныя аб'екты або аб'ект, тэхнічныя аспекты прапанаваных мер, неабходныя інвестыцыі і чаканыя выгады ад энергазберажэння і скарачэння выкідаў парніковых газаў.
Інфармацыя ў наяўнасці  на нацыянальных мовах і, магчыма, на англійскай мове.
Для атрымання дадатковай інфармацыі аб праектных прапановах, калі ласка, звяжыцеся з Нацыянальным офісам Пагаднення мэраў Усход, альбо наўпрост з муніцыпалітэтамі-заяўнікамі.

CoM East Flyer by print 1 page 0001

Для прапаноў праектаў у Арменіі, калі ласка, націсніце тут, каб адкрыць англамоўную версію сайта, альбо тут, каб адкрыць версію сайта на нацыянальнай мове.

Падпісацца на рассылку