Праектныя прапановы для фінансавання

У гэтым раздзеле змяшчаецца база дадзеных праектных прапаноў, распрацаваных  найбольш прагрэсіўнымі і матываванымі ўдзельнікамі Пагаднення мэраў. База дадзеных была створана для павышэння празрыстасці мясцовых інвестыцый і пашырэння магчымасцяў для ўсталявання парнерства паміж мясцовымі і рэгіянальнымі уладамі, мясцовымы зацікаўленымі бакамі і  нацыянальнымі, а таксама міжнароднымі фінансавымі інстытутамі. Такім чынам база мусіць спрыяць ажыццяўленню мер ПДУЭР/ПДУЭРК падпісантамі Пагаднення мэраў Усход.

 

Прапановы аб'ядноўваюцца ў нацыянальныя пакеты і, у залежнасці ад краіны, ахопліваюць наступныя сектары:

  • Клімат
  • Цэнтралізаванае ацяпленне
  • Энергаэфектыўныя будынкі
  • Энергаэфектыўны транспарт
  • Аднаўляльная энергія
  • Вулічнае асвятленне
  • Кіраванне акідамі

У кожным сектары  формы праектаў утрымліваюць кароткае рэзюмэ прапановы: інфармацыя аб муніцыпалітэце,  кантактныя асобы, пілотныя аб'екты або аб'ект, тэхнічныя аспекты прапанаваных мер, неабходныя інвестыцыі і чаканыя выгады ад энергазберажэння і скарачэння выкідаў парніковых газаў.
Інфармацыя ў наяўнасці  на нацыянальных мовах і, магчыма, на англійскай мове.
Для атрымання дадатковай інфармацыі аб праектных прапановах, калі ласка, звяжыцеся з Нацыянальным офісам Пагаднення мэраў Усход, альбо наўпрост з муніцыпалітэтамі-заяўнікамі.

CoM East Flyer by print 1 page 0001

Для прапаноў  праектаў ва Ўкраіне, калі ласка, націсніце тут, каб адкрыць рускую версію сайта альбо тут, каб адкрыць нацыянальную моўную версію сайта. Звярніце ўвагу, што праектныя прапановы даступныя толькі на ўкраінскай мове, хоць іх апісанне на англійскай мове можна знайсці тут.

Падпісацца на рассылку