Пра нас
Ініцыятыва Еўрапейскага Саюза Пагадненнне Мэраў - Усход
Пагадненне Мэраў - Усход (CoM East) - праект, фінансаваны Еўрапейскім Саюзам і накіраваны на прадстаўленне гэтай ініцыятывы ў краінах Усходняга Партнёрства. CoM East падтрымлівае мясцовыя ўлады ў рэалізацыі палітыкі ўстойлівай энергетыкі, паляпшэння бяспекі энергетычных рэсурсаў і судзейнічае справе змякчэння наступстваў і адаптацыі да зменаў клімату.
Падпісанты CoM East, якія далучыліся да Пагаднення Мэраў да кастрычніка 2016 абавязаліся:
- Скараціць выкіды СО2 як мінімум на 20% да 2020.
Падпісанты CoM East, якія далучыліся да Пагаднення Мэраў па клімаце і энергіі пасля кастрычнка 2016 абавязаліся:
- Скараціць выкіды СО2 як мінімум на 30% да 2030.
- Палепшыць устойлівасць, дзякуючы адаптацыі да кліматычных зменаў і правесці ацэнку рызык і ўразлівасцяў ад кліматычных зменаў.
Мэты Пагадненнне Мэраў - Усход:
- Судзейнічаць распрацоўцы і рэалізацыі Планаў дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці і клімаце ў гарадах Усходняга Партнёрства.
- Палепшыць устойлівасць Пагаднення Мэраў у краінах Усходняга Партнёрства і адаптаваць энергетычныя і кліматычныя мэты Еўрапейскага Саюза на 2030 год да рэгіянальнага кантэксту.
- Пашырыць інфармаванасць пра Пагадненне.
Галоўныя дзеянні Пагадненнне Мэраў - Усход:
- Развіццё патэнцыялу дзеля ўзмацнення экспертызы Нацыянальных Каардынатараў Пагаднення (CNC), Тэрытарыяльных Каардынатараў Пагаднення (CTC), Прыхільнікаў Пагаднення (CS) і Падпісантаў у сферы энергетычнай і кліматычнай палітыкі.
- Кіраваць нацыянальнымі Службамі падтрымкі дзеля прадстаўлення адміністратыўнай, інфармацыйнай і тэхнічнай дапамогі Падпісантам CoM East і іншым зацікаўленым бакам.
- Усталяванне кантактаў і супраца з фінансавымі інстытуцыямі, міжнароднымі донарамі, адпаведнымі міністэрствамі, а таксама супраца з іншымі ініцыятывамі і праграмамі дзеля распрацоўкі плана дасягнення мэтаў CoM East і забеспячэнне стратэгічнага кіравання CoM East пасля 2020.
- Паведамленне і распаўсюджванне вынікаў і дасягненняў CoM East сярод Падпісантаў, Нацыянальных і Тэрытарыяльных Каардынатараў і Прыхільнікаў Пагаднення, распаўсюд і паляпшэнне інфармаванасці ключавых зацікаўленых бакоў пра мэты, перавагі і дасягненні Пагаднення, гісторыі поспеху, найлепшыя практыкі і г.д.
- Каардынацыя і маніторынг распрацоўкі нацыянальных стратэгій разам з нацыянальнымі, міхнароднымі і еўрапейскімі ініцыятывамі, а таксама прадстаўленне Пагаднення Мэраў у краінах Усходняга Партнёрства.
Пагадненнне Мэраў - Усход падтрымлівае:
- Мясцовыя улады, зацікаўленыя ва ўступленні ў новае Пагадненне і распрацоўцы Плану дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці і клімаце.
- Гарады-падпісанты Пагаднення, якія ўжо распрацавалі Планы дзеянняў па ўстойлівай энергетыцы (SEAPs) і Планы дзеянняў па клімаце (SECAPs).
- Нацыянальных каардынатараў Пагаднення, Тэрытарыяльных каардынатараў Пагаднення і Прыхільнікаў Пагаднення, непасрэдна занятых у дзеяннях па ўмацаванні патэнцыялу і наладжванні сеткі кантактаў.
Праект CoM East быў заснаваны ў верасні 2011. Першы этап праекта (2011-2015) ахапіў 11 краін рэгіёну Ўсходняга Партнёрства і Цэнтральнай Азіі. Другі этап праекта (2016-2020) ахоплівае 6 краін Усходняга Партнёрства.