Below energy saving, renewable energy generation and CO2 emission reduction commitments of CoM2030 signatories are expressed in more visual or environmental way
Аксана Кысіль мае больш за 9 год досведу ў распрацоўцы схем фінансавання муніцыпальных праектаў энергаэфектыўнасці праз механізмы ESCO, альбо праз іншыя формы дзяржаўна-прыватнага партнёрства шляхам вызначэння фінансавага патэнцыялу мер па энергазберажэнні. Яе праца ў дзяржаўным і прыватным сектары ўключала распрацоўку бізнэс-планаў і праграм бюджэтных інвестыцый для прыцягнення інвестыцый міжнародных фінансавых інстытуцый для праектаў па энергазберажэнні, энергаэфектыўнасці і аднаўляльных крыніц энергіі. Спадарыня Кысіль мае асаблівы досвед працы з дзяржаўнымі ўладамі, у прыватнасці працы з бюджэтнымі інвестыцыйнымі праграмамі для муніцыпальных праектаў па энергаэфектыўнасці ў межах Планаў дзеянняў па ўстойлівай энергетыцы на базе бюджэтавання праграм эфектыўнасці і падтрымкі іх рэалізацыі.