Дэманстрацыйныя праекты
ДЭМАНСТРАЦЫЙНЫЯ ПРАЕКТЫ ПАГАДНЕННЯ МЭРАЎ (COM-DEP)
Пагадненне Мэраў працуе ў краінах Усходняга Партнёрства (EaP) з 2011, заахвочвае малыя і буйныя гарады падпісаць Пагадненне і падтрымлівае іх у працэсе планавання і рэалізацыі мер па эканоміі энергіі. На сёння сотні мэраў падпісалі Пагадненне і распрацавалі Планы дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці (SEAPs).
Нават невялікія інвестыцыі ў захаванне энергіі могуць прынесці вялікую карысць на муніцыпальным узроўні ў форме змяншэння спажывання энергіі (і выкідаў CO2), лепшых мясцовых грамадскіх паслуг, а таксама большага камфорту для жыхароў.
Спецыялісты па планаванні з праекта ЕС «Пагадненне Мэраў – Усход» імкнуліся паказаць, якім чынам можна дасягнуць гэтага ў гарадах Усходняга Партнёрства, якія рэалізуюць Планы па ўстойлівым энергетычным развіцці, таму ў 2014 яны запусцілі праграму «Устойлівыя гарадскія дэманстрацыйныя праекты», цяпер вядомую проста як «Пагадненне Мэраў – Дэманстрацыйныя праекты».
Праграма ўключае ў сябе:
- Грантавы кампанент, які ўключае 17 праектаў (з удзелам 19 мясцовых адміністрацый) на этапе I (2014-2019) і 14 праектаў (з удзелам 15 мясцовых адміністрацый) на этапе II (2018-2021), чые муніцыпальныя энергетычныя праекты атрымалі фінансаванне праз конкурс заявак.
- Тэхнічную, працэдурную, камунікацыйную і сеткавую падтрымку ад спецыяльнай групы падтрымкі ў Львове, а таксама тэхнічную дапамогу ад Сумеснага Даследчага Цэнтру (JRC) Еўрапейскай Камісіі
- Больш лёгкі доступ да фінансавання і інвестыцый ў энергаэфектыўнасць і ўзнаўляльныя крыніцы энергіі.
Натхнёная дэманстрацыйнымі праектамі, ноў-хаў Групы Падтрымкі і Сумеснага Даследчага Цэнтру, праграма імкнецца паказаць усім муніцыпалітэтам Усходняга Партнёрства, што інвеставаць ў энергаэфектыўнасць мае сэнс.
СТЫМУЛЫ
Ініцыятыва «Пагадненне Мэраў – Дэманстрацыйныя праекты» мае мэтай натхніць муніцыпалітэты па ўсім рэгіёне Ўсходняга Партнёрства. Муніцыпалітэты, якія атрымліваюць фінансаванне, не толькі выконваюць энергаэфектыўныя меры ў свахі гарадах, але і актыўна дзеляцца з іншымі сваім досведам, у тым ліку інфармацыяй пра выдаткі і карысць, праблемы, з якімі яны сутыкаюцца, пра тое, на што трэба звярнуць увагу муніцыпалітэтам, калі яны імкнуцца зрабіць свае гарады больш фінансава і энергетычна ўстойлівымі.
Муніцыпалітэты ўва ўсіх краінах рэгіёну — Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Малдове і Ўкраіне – былі запрошаныя падаць заяўкі на праекты ў межах двух конкурсаў, якія прайшлі ў 2014 і 2018. Агулам быў выбраны 31 праект, многія з якіх уключалі партнёрства з арганізацыямі грамадзянскай супольнасці: 17 ва Ўкраіне, 4 у Малдове, 5 у Беларусі, 3 у Арменіі і 2 ў Грузіі. Праекты ахопліваюць шырокі спектр розных энергаэфектыўных мерапрыемстваў і шэраг тэхналогій, некаторыя з якіх мы апісваем далей.
Мадэрніцазыя і падвышэнне энергаэфектыўнасці муніцыпальных будынкаў
Многія муніцыпальныя будынкі ў рэгіёне былі пабудаваныя ў часы, калі энергія была таннай і даступнай, а змены клімату не разглядаліся як сур’ёзная праблема. Часы змяніліся і ацяпленне муніцыпальных будынкаў стала вельмі дарагім. У некаторых выпадках ацяплене ўвогуле недаступна, што вядзе да некамфортных умоваў для людзей, якія карыстаюцца будынкамі. Дрэннае ацяпленне школ з’яўляецца сур’ёзнай праблемай. Калі дзецям вельмі халодна, яны не могуць сканцэнтравацца, часта хварэюць і таму вымушаныя заставацца дома.
Даволі простыя меры, такія, як уцяпленне сцен і даху, а таксама замена старых вокнаў на шклопакеты, могуць значна дапамагчы захаваць цяпло і зрабіць навучальны працэс больш прыемным і эфектыўным.
Дэманстрацыйныя праекты, звязаныя з мадэрнізацыяй муніцыпальных будынкаў, рэалізуюць, сярод іншых, Славуціч (Украіна), Кантэмір (Малдова), Тэлаві (Georgia), Спітак і Вайк (Арменія) і Ашмяны (Беларусь).
Светладыёднае вулічнае асвятленне
Светладыёдныя (LED) лямпы і свяцільнікі маюць дзве галоўныя перавагі над ранейшымі тэхналогіямі асвятлення, такімі як іртутныя ці натрыявыя лямпы: зніжэнне энергаспажывання і выдаткаў на тэхнічнае абслугоўванне. Хаця светладыёдныя лямпы каштуюць даражэй, яны служаць даўжэй і спажываюць менш энергіі, таму інвестыцыі ў светладыёднае вулічнае асвятленне, як правіла, акупаюцца ў даволі кароткі тэрмін.
Абмежаваныя бюджэты многіх гарадоў Усходняга Партнёрства ускладняюць фінансаванне пераходу на светладыёднае вулічнае асвялленне. Дэманстрацыйныя праекты Пагаднення Мэраў ў гарадах Полацк і Бяроза (Беларусь), Самбор, Мена і Чарнаўцы (Украіна), а таксама Кантэмір, Окніца і Калараш (Малдова) выкарыстоўваюць для гэтых пачатковых інвестыцый фінансаванне нашага праекта. Важна адзначыць, што яны таксама поўнасцю дакументуюць выдаткі, эканомію і перыяд акупальнасць, і тым самым дапамагаюць іншым гарадам падрыхтаваць больш надзейныя і «прывабныя» прапановы для банкаў, донараў і іншых інвестараў.
Сістэмы ацяплення
Спажыванне энергіі для ацяплення і падагрэву гарачай вады ва Ўкраіне амаль у два разы вышэйшае, ніж у краінах ЕС з падобным кліматам (UNECE, 2004). Падобная ж сітуацыя і ў многіх іншых краінах Усходняга Партнёрства. Сістэмы і сеткі цэнтральнага ацяплення часта састарэлыя і дрэнна ізаляваныя, таму губляюць да 30% цяпла ў працэсе яго размеркавання. Сістэмы цэнтральнага ацяплення, як правіла, працуюць на вугалі і з’яўляюцца крыніцай амаль 20% усіх выкідаў CO2 і больш за 80% выкідаў метану з выкапневых відаў паліва. Выдаткі на энергію, якія штучна заніжаліся дзесяцігоддзямі, цяпер шкодзяць мноству муніцыпалітэтаў, што робіць інвестыцыі ў мадэрнізацыю сістэм цэнтральнага ацяплення прыярытэтам як па фанансавых прычынах, так і з пункту гледжання ўстойлівасці навакольнага асяроддзя.
Жоўква і Голая Прыстань (Украіна) і Фэстэліта (Малдова) уваходзяць у лік васьмі гарадоў Дэманстрацыйнага праекту, якія працуюць над падвышэннем энергаэфектыўнасці сістэм ацяплення.
Сонечная энергія
Дзве былыя савецкія рэспублікі, якія цяпер уваходзяць у ЕС, сталі аднымі з найлепшых у плане выкарыстання ўзнаўляльнай энергіі: у 2011 Латвія атрымала 33% энергіі ад такіх крыніц, а Эстонія дасягнула паказчыка ў 25% (Eurostat). Усе краіны рэгіёну Ўсходняга Партнёрства маюць добры патэнцыял для здабычы энергіі з узнаўляльных крыніц, у тым ліку ветравой і сонечнай энергіі. Падзенне цэн на фотаэлектрычныя элементы азначае, што сонечная энергія становіцца больш даступнай для муніцыпалітэтаў і хатніх гаспадарак Усходняга Партнёрства.
Ерэван, Арцік і Апаран (Арменія) з’яўляюцца гарадамі Дэманстацыйнага праекту, якія поўнасцю арыентуюцца на сонечнную энергію тады як Фэстэліна (Малдова) мае парк сонечных панэляў.
НОЎ-ХАЎ
Спецыяльная Група Падтрымкі, што базуецца ва Львове (Украіна) дапамагае Дэманстрацыйнаму праекту як з пункту гледжання яго рэалізацыі (планаванне, кіраванне і маніторынг энергаэфектыўных мер, вернасць дамоўным абавязацельствам перад ЕС), так і ў тэхналагічным плане, ахопліваючы ўвесь цыкл ад энергетычнага аўдыту да завяршэння прац. Група Падтрымкі таксама дапамагае праектам дакументаваць сваю дзейнасць і пашыраць найлепшыя практыкі сярод іншых муніцыпалітэтаў, зацікаўленых у тым, каб зрабіць свае гарады больш энергаэфектыўнымі.