Частыя пытанні
У раздзеле «Частыя пытанні» (FAQ) вы знойдзеце адказы на самыя распаўсюджаныя пытанні пра Пагадненне Мэраў. Змешчаная тут інфармацыя будзе карыснай і для тых, хто цікавіцца Пагадненнем Мэраў у цэлым, і для Падпісантаў, Прыхільнікаў і Каардынатараў Пагаднення Мэраў, якія шукаюць канкрэтную інфармацыю. Раздзел «Частыя пытанні» перыядычна абнаўляецца, каб даць адказы на найбольш актуальныя пытанні, якія паступаюць ад супольнасці Пагаднення.
Каб хутка знайсці адказ на пытанне, якое вас цікавіць, калі ласка, карыстайцеся меню справа! Калі вашага пытання няма ў спісе, калі ласка, напішыце ў Службу падтрымкі Пагаднення на адрас: info-eap@eumayors.eu .
ПАГАДНЕННЕ МЭРАЎ
ПАГАДНЕННЕ МЭРАЎ ПА КЛІМАЦЕ І ЭНЕРГІІ
ПРАЦЭДУРА ДАЛУЧЭННЯ ДА ПАГАДНЕННЯ
ПЕРАВЫШЭННЕ ТЭРМІНУ - СТАТУС ПАДПІСАНТЫ ПРЫПЫНЕНЫ
ОФІС ПАГАДНЕННЯ МЭРАЎ
БАЗАВЫ КАДАСТР ВЫКІДАЎ (БКВ)
АЦЭНКА РЫЗЫКІ І ЎРАЗЛІВАСЦІ (ОРУ)
ІНСТРУМЕНТ ДАВЕДАЧНЫХ ДАДЗЕНЫХ
СТВАРЭННЯ АДПАВЕДНЫХ АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ СТРУКТУР
ПЛАН ДЗЕЯННЯЎ ПА ЎСТОЙЛІВАМУ ЭНЕРГЕТЫЧНАМУ РАЗВІЦЦЮ І КЛІМАТУ ПДУЭР(К)
ШАБЛОН ПДУЭР / ПДУЭРК
СПРАВАЗДАЧУ АБ РЭАЛІЗАЦЫІ
ПРЫКЛАДЫ ПЕРАДАВОГА ВОПЫТУ
МЯСЦОВЫЯ ДНІ ЭНЕРГІІ
МЕХАНІЗМЫ ФІНАНСАВАННЯ
ПРЫХІЛЬНІКІ ПАГАДНЕННЯ
КААРДЫНАТАРЫ ПАГАДНЕННЯ
МЯСЦОВЫЯ І РЭГІЯНАЛЬНЫЯ ЭНЕРГЕТЫЧНЫЯ АГЕНЦТВА
ПЛАТФОРМА СУПРАЦОЎНІЦТВА ПАГАДНЕННЯ МЭРАЎ - УСХОД
ПАГАДНЕННЕ МЭРАЎ
ПАГАДНЕННЕ МЭРАЎ
Што такое Пагадненне Мэраў?
Пагадненне Мэраў – гэта першая і найбольш амбітная ініцыятыва Еўрапейскага Саюза, створаная Еўрапейскай Камісіяй і накіраваная непасрэдна на тое, каб мясцовыя органы ўлады і грамадзяне пачалі граць вядучую ролю ў барацьбе з глабальнымі зменамі клімату. З 2008 Пагадненне Мэраў перарасло ў актыўны рух мясцовых уладаў, гатовых актывізавац сваю дзейнасць у сферы ўстойлівай энергетыкі і змены клімату. Далучыўшыся да Пагаднення Мэраў, мясцовы орган улады добраахвотна прымае на сябе абавязацельствы па скарачэнні выкідаў парніковых газаў і паляпшэнні ўстойлівасці да зменаў клімату праз рэалізацыю Плану дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці (і клімаце).
Якія абавязацельствы трэба выканаць Падпісантам Пагаднення?
Абавязацельствы Падпісантаў Пагаднення звязаныя з рэалізацыяй палітыкі ЕС ў сферы клімату і энергіі. Сюды ўваходзіць пакет мер Еўрапейскага Саюза па клімаце і энергі да 2020 г. (для падпісантаў, што далучыліся да Пагаднення ў перыяд паміж 2008 і 2015 гг.), Стратэгія рэалізацыі палітыкі ЕС па клімаце і энергіі да 2030 г., а таксама Стратэгія ЕС па адаптацыі да зменаў клімату (для падпісантаў, што далучыліся да Пагаднення пасля 2015 г.).
Мы прапануем Падпісантам, якія працуюць у межах стратэгіі да 2020 г. (Пагадненне Мэраў 2020), і/ці яе адаптаванай версіі («Мэры адаптуюцца»), абнавіць і пашырыць свае абавязацельствы — перайсці ад цяперашніх актыўнасцяў, накіраваных на смякчэнне наступстваў змены клімату, да абавязацельстваў на перыяд да 2030 г. (Пагадненне Мэраў па клімаце і энергіі), праз прыняцце новага рашэння гарадскога савета і падпісанне Формы далучэння да Пагаднення з мэтамі да 2030 г.
Пагадненне Мэраў
Падпісанты, што далучыліся да Пагаднення Мэраў у перыяд паміж 2008 і 2015 гг., прынялі на сябе добраахвотныя абавязацельствы перавысіць мэты ЕС на 2020 г. па 20% скарачэнні выкідаў CO2.
Мэры адаптуюцца
Мясцовыя ўлады, якія падпісалі «Мэры адаптуюцца – Пагадненне
Мэраў па адаптацыі» у перыяд паміж 2014 і 2016 гг., прынялі на сябе абавязацельствы дзейнічаць з мэтай адаптацыі да зменаў клімату.
Пагадненне Мэраў па Клімаце і Энергіі
Пачынаючы з 2015 г., мясцовыя ўлады прымаюць на сябе абавязацельствы скараціць выкіды CO2 (і, па-магчымасці, іншых парніковых газаў) як мінімум на 40%, палепшыць устойлівасць да ўплыву зменаў клімату і забяспечыць надзейны доступ да ўстойлівай і фінансава-даступнай энергіі да 2030 г.
Для краін Усходняга Партнёрства мінімальны мэтавы паказчык скарачэння выкідаў СО2 складае 30%.
Чаму далучэнне да Пагаднення Мэраў бясплатнае?
Зыходным пунктам Пагаднення Мэраў стаў заклік еўрапейскіх гарадоў, ухвалены і падтрыманы Еўрапейскай Камісіяй. Будучы ініцыятывай, якая прытрымліваецца прынцыпу развіцця «знізу – уверх», а таксама будучы добраахвотным абавязацельствам па дасягненні амбітных мэтаў, якія ставяць самі муніцыпалітэты, далучэнне да Пагаднення Мэраў з’яўляецца абсалютна бясплатным, таксама як і выкананне запланаваных паказчыкаў і падача неабходных справаздач у адпаведнасці з метадалогіяй Пагаднення.
Што Падпісанты Пагаднення атрымліваюць узамен?
Еўрапейская Камісія прыняла на сябе абавязацельствы па падтрымцы мясцовых органаў улады, якія ўдзельнічаюць у Пагадненні Мэраў, і ў асвятленні іхнай дзейнасці ў межах Пагаднення.
Па-першае, Еўрапейская Камісія стварыла і прафінансавала Офіс Пагаднення Мэраў (оСоМ), які, пры дапамозе Службы Падтрымкі, аказвае дапамогу Падпісантам па ўсіх пытаннях іхнага ўдзелу ў Пагадненні, і асвятляе мясцовыя мерапрыемствы праз СМІ. Офіс Пагаднення Мэраў таксама каардынуе працу з трэцімі бакамі і вядзе перамовы пра падтрымку дзейнасці Падпісантаў з патэнцыйнымі партнёрамі і донарамі.
Па-другое, Аб’яднаны Даследчы Цэнтр (JRC) Еўрапейскай Камісіі шчыльна супрацоўнічае з Офісам Пагаднення дзеля таго, каб прадстаўляць ясныя тэхнічныя інструкцыі і шаблоны, мэта якіх — судзейнічаць выкананню абавязацельстваў у межах Пагаднення Мэраў, а таксама забяспечваць маніторынг рэалізацыі мерапрыемстваў і атрыманых вынікаў.
Па-трэцяе, Еўрапейская Камісія прыняла абавязацельствы па стварэнні механізмаў фінансавання і палітычнай падтрымкі дзейнасці еўрапейскіх гарадоў, якія далучыліся да Пагаднення. Паколькі на сёння працэс Пагаднення Мэраў закранае таксама гарады краін Усходняга Партнёрства, пры стварэнні механізмаў падтрымкі ўлічваюцца патрэбы гэтых рэгіёнаў.
Паводле даследванняў, існуе мноства прычын, каб далучыцца да Падпісантаў Пагаднення. Далучыўшыся, вы можаце:
- Публічна заявіць пра свае амбітныя абавязацельствы па скарачэнні выкідаў CO2,
- Стварыць ці ўзмацніць дынаміку скарачэння CO2 на сваёй тэрыторыі,
- Атрымаць натхненне ад прыкладу лідараў у гэтай сферы,
- Падзяліцца з іншымі досведам, напрацаваны у вашым рэгіёне,
- Зрабіць свой рэгіён больш вядомым у якасці прыкладу для іншых,
- Расказаць пра свае дасягненні супольнасці Пагаднення — і па-за ёй — праз вэб-сайт Пагаднення,
- Палепшыць якасць жыцця сваіх жыхароў,
- Скарыстацца шырокай тэхнічнай падтрымкай,
Узмацніць супрацу з жыхарамі і мясцовымі зацікаўленымі бакамі ў сваім рэгіёне праз распрацоўку і маніторынг рэалізацыі сваіх планаў дзеянняў.
Якія абавязацельствы прымаюць падпісанты Пагаднення Мэраў?
Пагадненне Мэраў па клімаце і энергіі
Каб ператварыць сваю прыхільнасць у дзеянні, мясцовыя ўлады прымаюць абавязацельствы:
- Падрыхтаваць і прадставіць Базавы кадастр выкідаў (БКВ), у якім будуць прыведзены аб’ёмы выкідаў CO2 на тэрыторыі Падпісанта
- Падтрыхтаваць і прадставіць Ацэнку рызыкі і ўразлівасці (АРУ), якая вымярае ўзровень рызыкі шляхам аналізу патэнцыйных кліматычных пагроз, а таксама ацэньвае ўразлівыя месцы на тэрыторыі Падпісанта
- Прадставіць План дзеянняў па ўстолівым энергетычным развіцці і клімаце (ПДУЭРК), які трэба распрацаваць ў пэўны перыяд (адзін год – для ПДУЭР, два гады – для ПДУЭРК) і зацвердзіць гарадскім саветам, пасля прыняцця афіцыйнага рашэння аб далучэнні да ініцыятывы Пагаднення Мэраў. У Плане дзеянняў вызначаюцца крокі і палітыка, якія неабходна выканаць, каб дасягнуць мэтаў;
- Рэгулярна прадстаўляць магіторынгавыя справаздачы з ацэнкай паспяховасці рэалізацыі плана дзеянняў — кожныя два гады пасля падачы плана дзеянняў;
Пагадненне Мэраў і «Мэры адаптуюцца» (абавязацельствы да 2016 г.)
Для падпісантаў ініцыятыў Пагадненне Мэраў і/ці «Мэры адаптуюцца», абавязацельствы і адпаведныя патрабаванні па справаздачах застаюцца такімі ж, як было вызначана ў першапачатковым тэксце Пагаднення пра абавязацельствы, падпісаным на момант далучэння:
- Падпісанты Пагаднення Мэраў абавязуюцца падаць План дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці (ПДУЭР) на працягу аднаго года пасля моманту афіцыйнага падпісання, а далей кожныя два гады падаваць маніторынгавую справаздачу.
- Падпісанты ініцыятывы «Мэры адаптуюцца» абавязуюцца распрацаваць мясцовую стратэгію адаптацыі і/ці ўключэння крокаў, накіраваных на адапатацыю, у адпаведныя планы на працягу двух гадоў з моманту падпісання пагаднення, пасля чаго кожныя два гады падаваць маніторынгавую справаздачу.
Падпісанты даюць згоду на прыпыненне свайго ўдзелу ў Пагадненні ў выпадку, калі яны не пададуць пералічаныя вышэй дакументы (ПДУЭР/ПДУЭРК і маніторынгавыя справаздачы) ў належны тэрмін. Як толькі Падпісанты пададуць адпаведныя дакументы, яны зноў стануць удзельнікамі Пагаднення Мэраў.
ПАГАДНЕННЕ МЭРАЎ ПА КЛІМАЦЕ І ЭНЕРГІІ
ПАГАДНЕННЕ МЭРАЎ ПА КЛІМАЦЕ І ЭНЕРГІІ
Што новага ў Пагадненні Мэраў па клімаце і энергіі?
Бачанне, імкненні і маштаб дзеянняў
Ініцыятыва «Пагадненне Мэраў па клімаце і энергіі» стартавала 15 кастрычніка 2015 г. падчас цырымоніі аб’яднання ініцыятыў «Пагадненне мэраў» і «Mayors Adapt» («Мэры адаптуюцца»), на якой зацвердзілі доўгатэрміновае бачанне і новыя абавязацельствы да 2030 года.
Гэтая ініцыятыва вызначае абноўленыя абавязацельстваы і агульную доўгатэрміновую перспектыву накіраваныя на рашенне ўзаемазвязаных пытанняў: змякчэнне наступстваў і адаптацыі да змены клімату, забеспячэнне доступу да бяспечнай, устойлівай і фінансава даступнай энергіі для ўсіх.
Новае бачанне мае тры складнікі:
- Паскарэнне дэкарбанізацыі нашых тэрыторый, што дапаможа ўтрымліваць глабальнае пацяпленне ў сярэднім на ўзроўні ніжэй за 2°C.
- Узмацненне патэнцыялу адаптацыі да непазбежнага ўплыву змены клімату, што зробіць нашыя тэрыторыі больш устойлівымі.
- Падвышэнне энергаэфектыўнасці і выкарыстання ўзнаўляльных крыніц энергіі на нашых тэрыторыях, што забяспечыць агульны доступ да бяспечных, устойлівых і фінансава даступных відаў энергіі.
Гэтая ініцыятыва таксама адкрывае новую «глабальную старонку» праз заахвочванне падпісантаў дзяліцца сваім бачаннем, вынікамі, досведам і ноў-хаў з мясцовымі і рэгіянальнымі ўладамі ў ЕС і па-за ім у фармаце дэцэнтралізаванай супрацы і партнёрства гарадоў-пабрацімаў.
Абавязацельствы
Да 2030 падпісанты абавязуюцца скараціць узровень выкідаў вугляроду па ўсёй сваёй тэрыторыі па меншай меры на 30% і ўзмацніць устойлівасць да ўплыву змены клімату, а таксама актывізаваць свае дзеянні, накіраваныя на забеспячэнне агульнага доступу да бяспечнай, устойлівай і фінансава даступнай энергетыкі.
Каб ператварыць абавязацельствы ў дзеянні, кожны падпісант на працягу двух год пасля прыняцця рашэння мясцовым саветам і афіцыйнага падпісання Пагаднення, абавязаны падаць План дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці і клімаце (ПДУЭРК), які будзе ўключаць мекаванні па адаптацыі ў выглядзе адпаведнай палітыкі, стратэгіі і планаў.
Мой мясцовы орган улады ўжо з’яўляецца падпісантам Пагаднення Мэраў. Як нам абнавіць свае абавязацельствы?
Як дзейсны падпісант, вы можаце ў любы час падпісацца пад абавязацельствамі новага Пагаднення, шляхам прыняцця вашым муніцыпальным саветам і падачы належным чынам падпісанай Формы далучэння, якую можна знайсці тут.
Калі вы падпісалі Пагадненне Мэраў, але яшчэ толькі пачалі падрыхтоўку свайго Плану дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці:
- Вы можаце заместа гэтага накіраваць свае высілкі па пдатрыхтоўцы Плана дзеянняў па ўстойлівым развіцці і клімаце, які факусуецца на 2030 годзе, а таксама на ўстойлівасці да наступстваў змены клімату. Пры падачы ПДУЭРК вас папросяць даслаць сваю новую Форму далучэння.
Калі вы падпісалі Пагадненне Мэраў і падалі План дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці:
Вам трэба засяродзіцца на выкананні абавязацельстваў на 2020, якія прыняў ваш гарадскі савет, а таксама на ацэнцы поспехаў іхнага выканання. Калі вы хочаце падаць План дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці і клімаце да 2020, вам спачатку трэба даслаць справаздачу пра свой ПДУЭР на 2020, даслаўшы маніторынгавую справаздачу адпаведна шаблону.
У залежнасці ад сваіх цыклаў планавання, кожны дзейсны падпісант сам прымае рашэнне, калі ён хацеў бы падпісацца пад новымі абавязацельствамі і, такім чынам, падрыхтаваць і падаць ПДУЭРК.
Калі ласка, звярніце ўвагу на тое, што мясцовыя органы ўлады, якія ўжо падпісаліся пад абавязацельствамі да 2020 і цяпер хочуць пашырыць свае абавязацельствы, мусяць даслаць сваю Форму далучэння да новага Пагаднення Мэраў па клімаце і энергіі непасрэдна на адрас info-east@eumayors.eu. Зарэгістравацца ў якасці Падпісанта двойчы тэхнічна немагчыма.
ПРАЦЭДУРА ДАЛУЧЭННЯ ДА ПАГАДНЕННЯ
ПРАЦЭДУРА ДАЛУЧЭННЯ ДА ПАГАДНЕННЯ
Хто можа далучыцца?
Падпісантамі Пагаднення могуць стаць любыя муніцыпалітэты і органы мясцовай улады краін Усходняга Партнёрства, ад невялікіх гарадоў да буйных мегаполісаў.
Паколькі праект патрабуе распрацаваць і рэалізаваць План дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці і клімаце (ПДУЭРК), мясцовыя органы ўлады, якія плануюць далучыцца да Пагаднення, павінны мець адпаведныя веды ў розных абласцях (напрыклад, такіх, як транспарт, энергаспажыванне ў будынках, планаванне землекарыстання і г.д.), якія патрабуюцца для распрацоўкі ПДУЭРК.
Калі зацікаўлены муніцыпалітэт не мае такіх ведаў і рэсурсаў, то яму трэба атрымаць падтрымку арганізацый, якія маюць адпаведную кампетэнцыю, рэсурсы і магчымасці. Глядзіце тут, як далучыцца групай гарадоў.
Як далучыцца ў якасці муніцыпалітэту?
Муніцыпалітэт, які хоча далучыцца да Пагаднення Мэраў, мусіць прадставіць гэтую ініцыятыву да абмеркавання ў свой Гарадскі Савет (ці адпаведны орган улады). Як толькі рашэнне пра падпісанне будзе афіцыйна прынятае, мясцовы орган улады павінен запоўніць анлайн-форму і загрузіць падпісаную мэрам Форму далучэння да Пагаднення на дзяржаўнай мове. Дата прыняцця рашэння савета і з’яўляецца датай далучэння горада да Пагадненння, яе і трэба ўказаць і ў Форме далучэння і ў анлайн-профілі горада. Мясцовыя органы ўлады, чыя Форма далучэння і анлайн-профіль горада запоўненыя належным чынам будуць афіцыйна зарэгістраваныя і ўключаныя ў спіс падпісантаў на сайце Пагаднення Мэраў.
Заўвага: Пагадненне Мэраў — гэта дабравольная ініцыятыва. Таму далучэнне да Пагаднення бясплатнае.
Як далучыцца да Пагаднення групай муніцыпалітэтаў?
Невялікія суседскія муніцыпалітэты могуць атрымаць перавагі ад распрацоўкі сумеснага Плану дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці і клімаце. Для таго, каб некалькі муніцыпалітэтаў змаглі далучыцца ў якасці аднаго падпісанта, кожнаму муніцыпалітэту трэба зарэгістравацца пры дапамозе спецыяльна прадугледжаных для гэтага Формаў далучэння для падачы сумесных ПДУЭРК. Такім чынам, муніцыпалітэты маюць на выбар два варыянты супрацы:
Варыянт 1 – індывідуальныя абавязацельствы: кожны горад-падпісант у групе індывідуальна абавязуецца скараціць выкіды СО2 не менш, чым на 20% да 2020 году і/ці на 30% да 2030 і, адпаведна, мусіць запоўніць свой асабісты шаблон. План дзеянняў можа ўключаць як сумесныя дзеянні, так і індывідуальныя.
Варыянт 2 – агульныя абавязацельствы: група падпісантаў сумесна прымае абавязацельствы скараціць выкіды СО2 не менш, чым на 20% да 2020 году і/ці на 30% да 2030. У гэтым выпадку група падпісантаў павінна запоўніць толькі адзін сумесны шаблон, які і будзе змешчаны ў групавым профілі гарадоў на сайце Пагаднення.
Калі далучыцца?
Пагадненне Мэраў не мае крайняга тэрміну далучэння, таму мясцовыя органы ўлады могуць далучыцца да Пагаднення ў любы час! Цырымонія Пагаднення Мэраў праводзіцца раз на год і дае вам магчымасць публічна падпісаць Пагадненне і, тым самым, стаць заўважнымі сярод іншых гарадоў.
Увага: дата далучэння – гэта дата прыняцця рашэння гарадскога савета (альбо эквівалентнага органа, які прымае рашэнні).
Каму трэба падпісаць Форму далучэння?
Гарадскі савет прымае афіцыйнае рашэнне аб далучэнні да Пагаднення Мэраў і ўпаўнаважвае мэра горада або яго/яе прадстаўніка падпісаць Форму далучэння.
Як праверыць статус падпісанта?
Са спісам Падпісантаў Пагаднення можна азнаёміцца тут.
ПЕРАВЫШЭННЕ ТЭРМІНУ - СТАТУС ПАДПІСАНТЫ ПРЫПЫНЕНЫ
ПЕРАВЫШЭННЕ ТЭРМІНУ - СТАТУС ПАДПІСАНТЫ ПРЫПЫНЕНЫ
У якіх выпадках статус Падпісанта можа быць прыпынены?
Адпаведна дакументам, што апісваюць абавязацельствы, усе Падпісанты прымаюць умову, што ўдзел у ініцыятыве можа быць прыпынены, калі Падпісант не падасць пералічаныя вышэй дакументы (ПДУЭР/ПДУЭРК і маніторынгавыя справаздачы) ў належныя тэрміны. Гэта ўваходзіць у абавязацельствы па Пагадненні, якія бяруць на сябе ўсе Падпісанты Пагаднення Мэраў. Калі статус Падпісанта прыпынены, ягоны публічны профіль на сайце Пагаднення становіцца шэрым і ён больш не будзе паказвацца пры пошуку падпісантаў.
Ці можа прыпынены Падпісант зноў удзельнічаць у Пагадненні?
Падпісант, які перавысіў тэрмін справаздачнасці і чый статус прыпынены, будзе мець доступ да свайго профілю Падпісанта ў раздзеле «Маё Пагадненне» і заўсёды можа аднавіць сваю дзейнасць. Як толькі Падпісант падасць адсутную справаздачу, ён зноў аўтаматычна з’явіцца ў якасці актыўнага Падпісанта на старонцы Пагадння і ў пошукавай сістэме Падпісантаў. Затрымка не фіксуецца і не будзе мець наступстваў для далейшай дзейнасці ў межах Пагаднення Мэраў.
ОФІС ПАГАДНЕННЯ МЭРАЎ
ОФІС ПАГАДНЕННЯ МЭРАЎ
Што такое Офіс Пагаднення Мэраў (оСоМ)?
Фінансаваны праз Еўрапейскую Камісію Офіс Пагаднення Мэраў (оСоМ) адказвае за агульную каардынацыю ініцыятывы. Офісам кіруе кансорцыюм еўрапейскіх аб’яднаняў, якія прадстаўляюць мясцовыя і рэгіянальныя органы ўлады і ў склад якога ўводзяць: Energy Cities, CEMR, Climate Alliance, EUROCITIES, Fedarene і ICLEI Europe.
Офіс каардынуе ініцыятыву разам з Аб’яднаным Даследчым Цэнтрам Еўрапейскай Камісіі, які адказвае за ацэнку планаў дзеянняў, якія Падпісанты падаюць праз анлайн-сістэму справаздачнасці, доступ да якой яны атрымліваюць праз раздзел «Маё Пагадненне».
Якую падтрымку аказвае Офіс Пагаднення оСоМ?
Офіс Пагаднення Мэраў — галоўны пасярэднік паміж мясцовымі органамі ўлады і Пагадненнем Мэраў.
Асноўныя мэты Офіса:
- Аказваць падтрымку ўсім мясцовым органам улады, якія жадаюць прыняць удзел у Пагадненні на працягу ўсёй працэдуры далучэння.
- Прадстаўляць агульную альбо тэхнічную інфармацыю пра Пагадненне Мэраў і абавязацельствы ў межах Пагаднення.
- Падтрымліваць гарады ў рэалізацыі камунікацыйнай дзейнасці і мерапрыемстваў, якія накіраваныя на паляпшэнне інфармаванасці.
- Каардынаваць стасункі з трэцімі і зацікаўленымі бакамі (г.зн. з Каардынатарамі і Прыхільнікамі Пагаднення).
- Заахвочваць усталяванне супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння паміж муніцыпалітэтамі, якія ўдзельнічаюць у Пагадненні Мэраў.
Сумесны Даследчы Цэнтр Еўрапейскай Камісіі адказвае за праверку Планаў дзеянняў, прадстаўленне Падпісантам справаздач пра праверку і ацэнку Планаў дзеянняў, а таксама адказвае на тэхнічныя пытанні.
Што такое Офіс Пагаднення Мэраў — Усход (оСоМ-East)?
Офіс Пагаднення Мэраў — Усход (оСоМ – East), які фінансуецца праз Генеральны Дырэктарат Еўрапейскай Камісіі па пытаннях суседства і перамовах пра пашырэнне, адказвае за каардынацыю і кіраванне ініцыятывай у краінах Усходняй Еўропы і Паўднёвага Каўказу. Офіс аказвае Падпісантам адміністрацыйную падтрымку і тэхнічнае суправаджэнне, дапамагае ўзаемадзеянню паміж партнёрамі Пагаднення і забяспечвае прамоцыю іхнай дзейнасці.
Разам з оСоМ у Брусэлі, оСоМ East, які знаходзіцца ў Ерэване, Мінску, Тбілісі, Кішынёве і Кіеве, аказвае дапамогу падпісантам адпаведна ў Арменіі, Азербайджане, Грузіі, Малдове і Ўкраіне.
Офісам кіруе Кансорцыюм, які ўзначальвае Energy Cities і ў склад якога ўваходзяць асацыяцыя «Climate Alliance», кансалтынгавая кампанія «Kommunalkredit Public Consulting», Фонд «Інтеракцыя», асацыяцыя «Энергаэффективныя гарады Ўкраіны», Рэспубліканская асацыяцыя супольнасцяў Арменіі.
Офіс Пагаднення Мэраў — Усход выступае ў якасці галоўнага пасярэдніка паміж мясцовымі органамі самакіравання і Пагадненнем Мэраў.
Мэты Офіса:
– Судзейнічаць мясцовым органам улады, якія зацікаўленыя ў далучэнні да Пагаднення.
– Аказваць Падпсантам агульную тэхничную і кансультацыйную дапамогу па пытаннях, звязаных з Пагадненням Мэраў і яго патрабаваннямі.
– Kаардынаваць узаемадзеянне з трэцімі бакамі і ключавымі партнёрамі (такімі як Тэрытарыяльныя Каардынатары і Прыхільнікі Пагаднення, мясцовыя і рэгіянальныя энергетычныя агенцыі).
Аб’яднаны Даследчы Цэнтр Еўрапейскай Камісіі і асацыяцыя «Climate Alliance» аказваюць падтрымку па больш спецыялізаваных пытаннях, звязаных з інвентарызацыяй выкідаў СО2, распрацоўкай ПДУЭР/ПДУЭРК і іхнай ацэнкай.
Якую падтрымку аказвае оСоМ — East?
оСоМ – East аказвае падтрымку Падпісантам Пагаднення па шэрагу пытанняў праз сваю Службу Падтрымкі.
У прыватнасці, оСоМ – East прадпрымае наступныя дзеянні:
Аказвае індывідуальную тэхнічную, экспертную і адміністрацыйную падтрымку гарадам-падпісантам.
Распрацоўвае, удасканальвае і дае падпісантам тэхнічныя інструкцыі, шаблоны і метадалагічныя матэрыялы для:
– збора дадзеных;
– распрацоўкі Базавага кадастру выкідаў;
– распрацоўкі Плана дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці горада;
– працэса маніторынгу і справаздачнасці пра ход рэалізацыі мерапрыемстваў у межах ПДУЭР.
БАЗАВЫ КАДАСТР ВЫКІДАЎ (БКВ)
БАЗАВЫ КАДАСТР ВЫКІДАЎ (БКВ)
Што такое Базавы кадастр выкідаў (БКВ)?
ПДУЭР / ПДУЭРК неабходна распрацоўваць на базе пэўнай інфармацыі пра энергаспажыванне і выкіды парніковых газаў на тэрыторыі мясцовых органаў самакіравання. Па гэтай прычыне, на першапачатковым этапе, трэба зрабіць паўнавартасную ацэнку існуючай (базавай) сітуацыі і структур. Гэтая ацэнка пачынаецца з вызначэння аб’ёмаў энергаспажывання у адпаведных сектарах гарадской гаспадаркі і з распрацоўкі Базавага кадастру выкідаў (БКВ), які вызначае аб’ём выкідаў дыяксіду вугляроду (CO2), выкліканых энергаспажываннем у базавым годзе.
БКВ і наступныя інвентарызацыі выкідаў CO2 (калі яны ёсць) з’яўляюцца асноўным інструментам, які дазваляе мясцоваму органу ўлады вызначыць прыярытэтнасць дзеянняў і эфектыўнасць мерапрыемстваў, што рэалізуюцца дзеля скарачэння выкідаў парніковых газаў.
Распрацоўка БКВ з’яўляецца абавязковым этапам падрыхтоўкі ПДУЭР/ПДУЭРК і ключавым аспектам выканання абавязацельстваў у межах Пагаднення. Кадастр неабходна ўключыць у поўны варыянт ПДУЭР/ПДУЭРК, афіцыйна зацверджаны мясцовым органам улады.
Асноўныя характарыстыкі БКВ:
- БКВ павінен адлюстроўваць мясцовую сітуацыю, а значыць асноўвацца на мясцовых дадзеных пра спажыванне/вытворчасць электраэнергіі і на іншай інфармацыі, небаходнай для складання кадастру. Ацэнкі і разлікі, заснаваныя на нацыянальных ці рэгіянальных сярэдніх паказчыках, не будуць адлюстроўваць рэальную сітуацыю на месцы (у горадзе), так як, у большасці выпадкаў, яны характэрызуюць спецыфічнае тэрытарыяльнае становішча. Кадастр, разлічаны на базе такіх дадзеных, не стане важным зыходным пунктам для ацэнкі эфектыўнасці высілкаў, якія робяць мясцовыя органы ўлады, каб дасягнуць сваіх мэтаў па скарачэнні выкідаў СО2.
- Метадалагічныя падыходы і крыніцы дадзеных, якія прымяняюцца пры разліках, павінны быць нязменнымі на працягу некалькіх год. Гэта азначае, што метадалогія, якая выкарыстоўваецца для распрацоўкі БКВ, мусіць выкарыстоўвацца таксама і для наступных інвентарызацый, якія перыядычна ладзяцца з мэтай маніторынгу поспехаў у справе скарачэння выкідаў (Магіторынгавы кадастр выкідаў).
- БКВ мусіць уключаць па меншай меры тыя сектары, у якіх мясцовы орган плануе рэалізоўваць мерапрыемствы, накіраваныя на дасягненне сваіх мэтаў па скарачэнні выкідаў, гэта значыць, тыя сектары, якія з’яўляюцца найважнейшымі крыніцамі выкідаў СО2 (падрабязнае апісанне сектароў, якія ўваходзяць у БКВ знаходзіцца у другой частцы Дапаможніка па падтрыхтоўцы ПДУЭР, гл.ніжэй).
- БКВ мусіць утрымліваць правераную інфармацыю ці, па меншай меры, з’яўляцца разумнай ацэнкай рэальнасці (г. зн., па магчымасці, максімальна аб’ектыўна адлюстроўваць існуючую сітуацыю).
- Працэс збору зыходных дадзеных, крыніцы дадзеных і метадалогія разліку БКВ павінны быць адпаведным чынам задакументаваныя (гэта таксама можна зрабіць у межах ПДУЭР/ПДУЭРК ці, па меншай меры, захаваць неабходныя звесткі ў дакументацыі мясцовага ограна ўлады).
- Падпісантам з краін Усходняга Партнёрства мы настойліва рэкамендуем уключаць маніторынг выдаткаў на энергію як у БКВ, так і ў наступныя інвентарызацыі.
Больш падрабязную інфармацыю па падрыхтоўцы БКВ можна атрымаць з падрыхтаванага Аб’яднаным Даследчым Цэнтрам у 2014 г. «Дапаможніка па падрыхтоўцы ПДУЭР у гарадах краін Усходняга Партнёрства і Цэнтральнай Азіі» — гл. Частку I (Глава 2) і Часту II – Базавы Кадастр Выкідаў.
Ці можна пры разліках выкідаў СО2 выкарыстоўваць ужо існуючыя інструменты?
На сёння існуе цэлы шэраг інструментаў, якія прымяняюць для складання мясцовых кадастраў выкідаў. Таму, падпісанты могуць самі выбіраць адпаведныя методыкі і інструменты для правядзення разлікаў. Аднак яны павінны быць упэўненыя, што вынікі кадастраў, якія яны рыхтуюць, адпавядаюць асноўным прынцыпам і патрабаванням, што прад’яўляюцца да БКВ і МКВ у «Дапаможніку па падрыхтоўцы ПДУЭР» (Частка II).
Як вызначыць базавы год для разліку выкідаў СО2?
Базавы год – гэта той зыходны год, у адносінах да якога неабходна скараціць выкіды CO2 да канца 2020 г. Такім чынам, аб’ём скарачэння выкідаў у 2020 г. ацэньваецца ў параўнанні з выкідамі ў базавым годзе.
У адрозенне ад рэкамендацый, якія «Дапаможнік па падрыхтоўцый ПДУЭР» дае для краін Еўрапейскага Саюза (для якіх базавым пераважна з’яўляецца 1990 г.), падпісантам з краін Усходняга Партнёрства у якасці базавага года рэкамендуецца выбіраць самы позні год (не раней 2000 года), які з’яўляецца найбольш паказальным у плане адлюстравання бягучай эканамічнай сітуацыі і для якога можна сабраць надзейныя статыстычныя дадзеныя.
Галоўнай прычынай гэтага з’яўляецца тое, што мясцовыя органы ўлады у краінах Усходняга Партнёрства часта сутыкаюцца са складанасцямі пры пошуку надзейных статыстычных дадзеных для складання Базавага кадастру выкідаў на 1990 г.
Дадатковай прычынай, каб не прымаць у якасці эталогу базавы год, які прымяняюць краіны Еўрапейскага Саюза, з’яўляецца той факт, што гарады, якія жадаюць уключыць у свае ПДУЭР/ПДУЭРК прамысловы сектар, не могуць гэтага зрабіць, паколькі ў 1990-я гады большасць постсавецкіх краін перажылі значны эканамічны крызіс, з-за чаго іхная індустрыялізацыя на той час можа не адпавядаць цяперашняму ўзроўню.
Некаторыя мясцовыя органы ўлады, якія звяртаюць увагу, паміж іншым, на блізкі надыход 2020 г. і, як вынік, недахоп часу для паўнавартаснай рэалізацыі мерапрыемстваў па скарачэнні выкідаў CO2, могуць ставіць для сябе задачы па скарачэнні выкідаў на больш доўгі тэрмін (напрыклад, да 2030). У гэтым выпадку ім неабходна паставіць перад сабой прамежкавыя мэты на 2020, каб забяспечыць параўнанне з іншымі падпісантамі.
Што ахоплівае Базавы кадастр выкідаў?
Базавы кадастр выкідаў, мусіць у першую чаргу абапірацца на дадзеныя пра канечнае спажыванне энергіі, гэта значыць на тым, што спажываюць канечныя карыстальнікі (у тым ліку электраэнергію, цяпло/холад і паліва) на тэрыторыі мясцовага органа ўлады.
У кадастр таксама можна ўключаць мясцовую вытворчасць энергіі, калі ў План дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці і клімаце ўключаныя мерапрыемствы, звязаныя з ёй (напрыклад, фотаэлектрычныя панэлі, энергію ветру, цэнтральнае ацяпленне ці камбінаваную вытворчасць электраэнергіі і цяпла). У «Дапаможніку па падрыхтоўцы ПДУЭР» (на англійскай, нямецкай, французкай, італьянскай і іспанскай мовах) даецца больш падрабязная інфармацыя па гэтым варыянце. Звярніце ўвагу, што «Дапаможнік па падрыхтоўцы ПДУЭР» накіраваны выключна на змякчэнне наступстваў ад змены клімату, аднак яго можна выкарыстоўваць і ў якасці актуальнага дапаможніка па распрацоўцы Базавага кадастру выкідаў і для ПДУЭРК.
Які падыход можна выбраць для падрыхтоўкі Базавага кадастру выкідаў?
Пры падрыхтоўцы Базавага кадастру выкідаў на мясцовым узроўні можна прымяняць два розных падыходы:
Тэрытарыяльны (стандартны) метад або метад Міжурадавай групы экспертаў па клімаце ўлічвае ўсе выкіды CO2, што адбываюцца ў сувязі з канцавым энергаспажываннем на тэрыторыі горада.
Метад Ацэнкі жыццёвага цыклу (АЖЦ) улічвае агульны жыццёвы цыкл энерганосьбіта. Гэты падыход улічвае не толькі выкіды, што адбываюцца непасрэдна ў выніку поўнага спальвання (выкарыстання), але таксама і ўсе выкіды, што адбываюцца ў ланцужку пастаўкі энергіі. Такім чынам, гэты метад улічвае як выкіды, што адбываюцца толькі на тэрыторыі горада (напрыклад, ад спальвання паліва), так і выкіды, што адбываюцца паза яго тэрыторыяй, напрыклад, страты ад транспарціроўкі і перапрацоўкі (напрыклад, ачысткі) паліва, страты пры канвертаванні энергіі і г.д.
Якія сектары трэба ўключыць у Базавы кадастр выкідаў?
Абавязацельствы ў межах Пагаднення Мэраў датычацца ўсёй геаграфічнай тэрыторыі муніцыпалітэту. Адпаведна, Базавы кадастр мусіць улічваць энергаспажыванне ўва ўсіх сектарах / сферах дзейнасці.
Ключавыя сектары Пагаднення Мэраў:
- Муніцыпальныя будынкі і абсталяванне / збудаванні.
- Будынкі (не-муніцыпальныя) і абсталяванне / збудаванні сферы паслуг.
- Жылыя будынкі.
- Транспарт.
Калі трэба выканаць Маніторынгавы кадастр выкідаў (МКВ)?
Дзеля забеспячэння эфектыўнага кантролю за энергаспажываннем і ацэнкі ўплыву дзеянняў, якія горад робіць дзеля скарачэння выкідаў CO2 (а таксама, пры неабходнасці, з мэтай адаптацыі ці перагляду плана дзеянняў) рэкамендуецца, каб Падпісанты рэгулярна складалі Маніторынгавы кадастр выкідаў. Мінімальныя патрабаванні ў кантэксце Пагаднення прадугледжваюць маніторынг, па меншай меры, кожныя чатыры гады. Аднак мы рэкамендуем складаць Маніторынгавы кадастр штогод. Гэта дасць магчымасць атрымаць лепшае ўяўленне пра дынаміку зменаў сітуацыі. У такім выпадку вынікі наступных кадастраў (маніторынгаў) можна будзе параўноўваць з паказчыкамі Базавага кадастру выкідаў, што дасць магчымасць кантраляваць прагрэс у рэалізацыі мер, якія горад прымае для скарачэння выкідаў.
АЦЭНКА РЫЗЫКІ І ЎРАЗЛІВАСЦІ (ОРУ)
АЦЭНКА РЫЗЫКІ І ЎРАЗЛІВАСЦІ (ОРУ)
Што такое Ацэнка рызыкі і ўразлівасці?
Ацэнка рызыкі і ўразлівасці – гэта аналіз, які вызначае характар і ступень рызыкі праз разгляд патэнцыйных пагроз і ацэнку ўразлівасцяў, якія могуць складаць патэнцыйную пагрозу ці шкоду людзям, маёмасці, сродкам існавання і навакольнаму асяроддзю, ад якіх яны залежаць. Яна дае магчымасць ідэнтыфікаваць аспекты, якія выклікаюць асаблівую трывогу і, адпаведна, дае інфармацыю для прыняцця рашэнняў. Гэтая ацэнка можа быць накіраваная на рызыкі, якія датычацца паводак, экстрэмальных тэмператур і «хваляў гарачыні», засух і нястачы водных рэсурсаў, штармоў і іншых экстрэмальных умоў надвор’я, узмацнення лясных пажараў, падвышэння ўзроўню мора і эрозіі берагу (дзе актуальна).
Ацэнка рызыкі і ўразлівасці, нароўні з Базавым кадастрам выкідаў, з’яўляецца зыходным пунктам для распрацоўкі Плана дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці і клімаце.
Дзе знайсці падтрымку пры распрацоўцы Ацэнкі рызыкі і ўразлівасці (АРУ)?
Інструмент падтрымкі гарадоў для распрацоўкі мер па адаптацыі (Urban Adaptation Support Tool) прадстаўляе сабой падрабязную пакрокавую інструкцыю па распрацоўцы Ацэнкі рызыкі і ўразлівасці. Гэтая інструкцыя таксама дапамагае ў працы з АРУ і пераходзе ад вынікаў ацэнкі да канкрэтных мер, накіраваных на адаптацыю.
Інструмент падтрымкі гарадоў для распрацоўкі мер па адаптацыі можна знайсці тут.
ІНСТРУМЕНТ ДАВЕДАЧНЫХ ДАДЗЕНЫХ
ІНСТРУМЕНТ ДАВЕДАЧНЫХ ДАДЗЕНЫХ
Што такое Інструмент даведачных дадзеных?
Інструмент даведачных дадзеных (ІДД) распрацаваны Офісам Пагаднення Мэраў — Усход, дзеля таго, каб даць мясцовым органам самакіравання даведачныя дадзеныя пра канцавое спажыванне энергіі і выкіды дыяксіду вугляроду (CO2), неабходныя для распрацоўкі Базавага кадастру выкідаў (БКВ) і Маніторынгавага кадастру выкідаў (МКВ)*.
Інструмент мае базу дадзеных у разрэзе па нацыянальных статыстычных паказчыках энергаспажывання для асобных сектароў і энерганосьбітаў для кожнай з 11 краін Усходняга Партнёрства і Цэнтральнай Азіі. Ён утрымлівае дадзеныя для наступных сектароў: жылыя будынкі, паслугі (офісы, крамы, бальніцы, абсталяванне і збудаванні), прамысловасць, сельская гаспадарка і транспарт. Спіс энерганосьбітаў уключае: электраэнергію, цяпло/холад, прыродны газ, звадкаваны газ, пячное паліва, дызель, бензін, лігніт/вугаль, іншыя віды выкапневага паліва і раслінная алея/біяпаліва.
*) Трэба адзначыць, што інструмент распрацаваны, каб прадставіць даведачныя дадзеныя ў тых выпадках, калі адсутнічаюць надзейныя мясцовыя дадзеныя па пэўных гадах і/ці сектарах. Гэта асабліва можа быць актуальна для маленькіх населеных пунктаў, дзе няма сістэмы збору мясцовых дадзеных.
Якія сектары і энерганосьбіты прадстаўленыя ў інструменце?
Інструмент даведачных дадзеных утрымлівае дадзеныя пра наступныя сектары: жылыя будынкі, паслугі (офісы, крамы, бальніцы, абсталяванне і збудаванні), прамысловасць, сельская гаспадарка і транспарт. Спіс энерганосьбітаў уключае: электраэнергію, цяпло/холад, прыродны газ, звадкаваны газ, пячное паліва, дызель, бензін, лігніт/вугаль, іншыя віды выкапневага паліва і раслінная алея/біяпаліва.
СТВАРЭННЯ АДПАВЕДНЫХ АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ СТРУКТУР
СТВАРЭННЯ АДПАВЕДНЫХ АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ СТРУКТУР
Чаму неабходна ствараць адміністратыўныя структуры?
Ключ да поспеху ўсяго працэса, пачынаючы з падрыхтоўкі ПДУЭР/ПДУЭРК і заканчваючы вынікамі яго рэалізацыі, — гэта усталяванне шчыльнага супрацоўніцтва паміж рознымі мясцовымі адміністратыўнымі структурамі (напрыклад, аддзеламі і дэпартаментамі мэрыі), а таксама ўлічванне ПДУЭР/ПДУЭРК пры абмеркаванні і зацвярджэнні адпаведных адміністратыўных рашэнняў.
Муніцыпалітэты не павінны разглядаць ПДУЭР/ПДУЭРК як аўтаномны дакумент. Наадварот, ён павінен быць узаемазвязаны з энергетычнай палітыкай Падпісанта і інтэграваны ў паўсядзённыя функцыі розных дэпартаментаў мясцовай адміністрацыі.
ПДУЭР/ПДУЭРК павінен указваць, якія працоўныя групы ці адміністратыўныя структуруы ўжо існуюць на месцах альбо будуць арганізаваныя для падтрыхтоўкі Базавага кадастру выкідаў (БКВ), Ацэнкі рызык і ўразлівасцяў (АРУ), планавання і рэалізацыі мерапрыемстваў па ПДУЭР/ПДУЭРК і маніторынга вынікаў. Асаблівую ўвагу трэба надаць структуры кіравання, якой бы кіраваў мэнэджэр з досведам у сферы энергетыкі, а таксама выдзяленню адпаведных людскіх рэсурсаў, неабходных для рэалізацыі мер, прадугледжаных у ПДУЭР/ПДУЭРК. Наяўнасць у структуры (штаце) муніцыпалітэту энергетычнага мэнэджэра грае ключавую ролю ў працэсе эфектыўнай рэалізацыі ПДУЭР/ПДУЭРК горада.
(гл. таксама Главу 2 «Дапаможніка па Распрацоўцы ПДУЭР у гарадах Усходняга партнёрства і Цэнтральнай Азіі», падрыхтаваны Аб’яднаным Даследчым Цэнтрам у 2012г.).
ПЛАН ДЗЕЯННЯЎ ПА ЎСТОЙЛІВАМУ ЭНЕРГЕТЫЧНАМУ РАЗВІЦЦЮ І КЛІМАТУ ПДУЭР(К)
ПЛАН ДЗЕЯННЯЎ ПА ЎСТОЙЛІВАМУ ЭНЕРГЕТЫЧНАМУ РАЗВІЦЦЮ І КЛІМАТУ ПДУЭР(К)
Што такое План дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці (ПДУЭР) ці План дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці і клімаце (ПДУЭРК)?
Падпісанты ранейшага Пагаднення Мэраў, якое датычылася толькі праблем у вобласці энергіі і змякчэння наступстваў змены клімату, прымалі абавязацельствы падрыхтаваць і рэалізоўвайь План дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіці (ПДУЭР) да 2020 г. Падпісанты новага Пагаднення Мэраў па клімаце і энергіі прымаюць абавязацельствы падрыхтаваць Планы дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці і клімаце (ПДУЭРК), накіраваныя як на рашэнне праблем у вобласці энергіі, так і на змякчэнне наступстваў ад змены клімату і адпатацыі да іх на перыяд да 2030 г.
План дзеянняў (як ПДУЭР, так і ПДУЭРК) – гэта ключавы дакумент, у якім апісана тое, якім чынам падпісант Пагаднення будзе рэалізоўваць запланаваныя дзеянні і дасягаць сваіх мэтаў. План уключае ацэнку бягучай сітуацыі, гэта значыць Базавы кадастр выкідаў у частцы мер па змякчэнні наступстваў змены клімату (як у ПДУЭР, так і ў ПДУЭРК), а таксама Ацэнку рызыкі і ўразлівасці у частцы мер па адаптацыі (толькі для ПДУЭРК). Акрамя гэтага, План павінен ясна акрэсліць мэты і задачы, запланаваныя меры і тэрміны іхнай рэалізацыі, а таксама размеркаванне абавязкаў і чаканыя вынікі.
Сфера дзейнасці:
Пагадненне Мэраў датычыцца дзейнасці на мясцовым узроўні у межах паўнамоцтваў адпаведных мясцовых органаў улады. Таму чакаецца, што падпісанты Пагаднення будуць дзейнічаць у некалькіх — ці ўсіх — магчымых ролях:
- Спажывец і узор: усе мясцовыя органы ўлады нясуць адказнасць за ўласнае энергаспажыванне. У той жа час яны могуць быць узорам для іншых спажыўцоў і заклікаць грамадзян і іншыя зацікаўленыя бакі выкарыстоўваць энергію больш эфектыўна.
- Планіроўшчык, распрацоўшчык і рэгулятар: усе мясцовыя органы ўлады, як правіла, нясуць адказнасць за палітыку будаўніцтва, транспарту і землекарыстання. Яны маюць паўнамоцтвы аптымізаваць энергаэфектыўнасць новых будынкаў, інтэграваць ў мясцовую практыку планавання крокі, накіраваныя на паляпшэнне ўстойлівага развіцця транспарту і стратэгіі адаптацыі. Яны вызначаюць працу транспарту і паказчыкі энергетычнай эфектыўнасці ў розных сферах праз прыняцце заканадаўчых рашэнняў і нарматыўных дакументаў.
- Вытворца і пастаўшчык: Мясцовыя ўлады могуць таксама дзейнічаць у якасці мясцовага камунальнага прадпрыемства і пастаўшчыка паслуг, стымулючы мясцовую вытворчасць энергіі і выкарыстанне ўзнаўляльных крыніц энергіі (напрыклад, камбінаваную вытворчасць цяпла і электраэнергіі на ЦЭЦ, сістэмы цэнтралізаванага цеплазабеспячэння і г.д.).
- Кансультант і матыватар: дзейнасць, накіраваная на паляпшэнне ўзроўню інфармаванасці, з’яўляецца важнай для прыцягнення ўвагі ўсёй мясцовай супольнасці да падтрымкі палітыкі ўстойлівага энергетычнага развіцця і клімату. Мясцовыя ўлады могуць дзейнічаць у якасці кансультанта і адукатара для грамадзян і іншых зацікаўленых бакоў (напрыклад, архітэктараў, планіроўшчыкаў ці рабочых).
За больш падрабязнымі інструкцыямі адносна змякчэння наступстваў змены клімату, калі ласка, звяртайцеся да «Дапаможніка па распрацоўцы ПДУЭР» (en, de, fr, it, es, ru)
За больш падрабязнымі інструкцыямі адносна адаптацыі, калі ласка, звярніцеся да «Інструмента падтрымкі гарадоў для распрацоўкі мер па адаптацыі».
Якія сектары/сферы дзейнасці разглядаюцца ў ПДУЭР і ПДУЭРК?
Паколькі абавязацельствы па Пагадненні датычацца ўсёй геаграфічнай тэрыторыі мясцовых органаў улады, план дзеянняў павінен уключаць меры, якія ахопліваюць сферы дзейнасці як дзяржавы, так і прыватных асобаў.
Падпісанты Пагаднення могуць вольна выбіраць свае галоўныя сферы дзейнасці. Фактычна, чакаецца, што большасць планаў дзеянняў будуць ахопліваць тыя сектары, якія разглядаюцца ў межах кадастра выкідаў, а таксама ацэнкі рызыкі і ўразлівасці (толькі для ПДУЭРК).
Дзеля рэалізацыі мер па змякчэнні наступстваў змены клімату (і для ПДУЭР, і для ПДУЭРК) рэкамендуецца ўключыць дзеянні, накіраваныя на ключавыя сектары Пагаднення:
- грамадскія (муніцыпальныя) будынкі, абсталяванне / збудаванні;
- будынкі (не муніцыпальныя), абсталяванне / вытворчыя збудаванні сферы паслуг,
- жылыя будынкі
- Транспарт.
Можна таксама ўключыць меры ў іншых сектарах, напрыклад:
- Прамысловасць;
- Мясцовая вытворчасць энергіі;
- Мясцовая вытворчасць цяпла/холаду;
- Іншае (напрыклад, сельская гаспадарка, лясная гаспадарка, рыбная прамысловасць).
Меры па адаптацыі (толькі для ПДУЭРК):
Вызначэнне сектароў, якія ўплываюць на паляпшэнне ўстойлівасці горада, залежыць ад кантэксту. Адпаведна, сур’ёзная і цэласная стратэгія па адаптацыі да змены клімату уключае меры па адаптацыі ўва ўсіх аспектах гарадской гаспадаркі, на якія ўплывае змена клімату. Сярод галоўных сектароў, якія могуць дапамагчы палепшыць устойлівасць гарадоў:
- Інфраструктура.
- Камунальныя паслугі.
- Планаванне землекарыстання.
- Навакольнае асяроддзе і біяразнастайнасць.
- Сельская гаспадарка і лясная гаспадарка.
- Эканоміка.
Ці можа быць дастаткова ўжо існуючага мясцовага плану па ўстойлівым энергетычным і кліматычным развіцці для выканання патрабаванняў у межах ПДУЭР / ПДУЭРК?
Каб упэўніцца, што ваш План дзеянняў адпавядае мінімальным патрабаванням у кантэксце Пагаднення Мэраў, просім праверыць гэты дакумент на прадмет адпаведнасці 10 ключавым прынцыпам у частцы энергіі і змякчэння наступстваў змены клімату (гл. «Дапаможнік па ПДУЭР» — en, de, fr, it, es і ru, старонка 8).
План дзеянняў павінен мець ясную спасылку на ключавыя абавязацельствы, г.зн. скарачэнне выкідаў СО2 па меншай меры на 20% да 2020 г. і/ці скарачэнне выкідаў СО2 на 30% да 2030 г., а таксама паляпшэнне ўстойлівасці да ўздзеянняў змены клімату (ПДУЭРК), якія прынялі на сябе мясцовыя ўлады пры падпісанні Пагаднення Мэраў.
Стратэгічныя абавязацельствы неабходна перанесці ў кантэкст канкрэтных дзеянняў у каротка- і сярэднетэрміновай перспектыве, а таксама ў стратэгіі і мэты на доўгатэрміновую перспектыву. Калі План дзеянняў, які ў вас ужо ёсць, разлічаны на больш кароткую ці доўгую перспектыву, чым тэрміны пагаднення (г.зн, 2020 г. ці 2030 г.), то вам трэба адаптаваць яго да мэтавых тэрмінаў Пагаднення і ўключыць мэты Пагаднення ў свой план дзеянняў, зацверджаны гарадскім саветам.
Акрамя таго, пра ключавыя элементы вашага плана дзеянняў трэба паведаміць праз анлайн-шаблон у раздзеле «Маё Пагадненне». Калі ласка, прачытайце «Інструкцыю па справаздачнасці», якую можна знайсці ў бібліятэцы.
Калі падаваць ПДУЭР / ПДУЭРК?
Крайні тэрмін падачы ПДУЭР
Падпісанты Пагаднення Мэраў, якія арыентуюцца на тэрмін 2020 года, прымаюць абавязацельствы падаць свае Планы дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці з абгрунтаванем мэтаў і дзеянняў Пагаднення, на працягу аднаго года пасля прыняцця мясцовым саветам рашэння пра далучэнне да Пагаднення, як гэта пазначана ў дакуменце аб далучэнні.
Крайні тэрмін падачы ПДУЭРК
Падпісанты Пагаднення Мэраў па энергетычным развіцці і клімаце, якія арыентуюцца на тэрмін 2030 года, абавязаныя падаць свой План дзеянняў па ўстойлівым развіцці і клімаце з абгрунтаваннем мэтаў і дзеянняў на працягу двух гадоў пасля прыняцця мясцовым саветам рашэння пра далучэнне да Пагаднення, як гэта пазначана ў дакуменце пра далучэнне.
Як падаць ПДУЭР / ПДУЭРК?
Як падаць ПДУЭР:
Ваш ПДУЭР на дзяржаўнай мове неабходна зацвердзіць у гарадскім савеце і загрузіць праз анлайн-сістэму падачы дакументаў, якая даступная на рускай і англійскай мове ў раздзеле «Маё Пагадненне» (для ўваходу патрабуецца пароль). Адначасова таксама трэба падаць шаблоны ПДУЭР на англійскай і рускай мовах.
Працэдура загрузкі дакумента складаецца з наступных крокаў:
- Увайдзіце ў раздзел «Маё Пагадненне» пры дапамозе персанальнага імя карыстальніка (лагіна) і пароля. Лагін і пароль вы можаце атрымаць у любы час праз раздзел «Атрымаць пароль».
- Потым трэба запоўніць шаблон ПДУЭР на англійскай мове. Для гэтага трэба зайсці ў раздзел «Мой план дзеянняў» > «Шаблон ПДУЭР» праз блакітнае меню ўверсе галоўнай старонкі сайта і запоўніць тры раздзелы: «Агульная стратэгія», «Базавы кадастр выкідаў» і «ПДУЭР». Усе адпаведныя інструкцыі па запаўненні шаблона ёсць у бібліятэцы сайта.
- Загрузіце ваш ПДУЭР. Для гэтага трэба зайсці ў раздзел «Мой план дзеянняў» > «ПДУЭР» і загрузіць ваш план дзеянняў, які належным чынам зацверджаны гарадскім саветам (таксама трэба загрузіць усе адпаведныя дакументы у фармаце PDF).
- Падтвярдзіце анлайн-загрузку (падачу) ПДУЭР. Для гэтага націсніце на пункт меню «Падаць мой план дзеянняў» і выконвайце інструкцыю. Абодва дакументы (шаблон ПДУЭР і сам ПДУЭР) будуць адпраўленыя на разгляд ў Аб’яднаны Даследчы Цэнтр Еўрапейскай Камісіі. Больш падрабязна пра ацэнку ПДУЭР, калі ласка, чытайце тут.
Шаблон — гэта базавы інтэрнэт-інструмент, які вы можаце запоўніць самі. Ён дазволіць вам абагульніць як вынікі Базавага кадастру выкідаў (БКВ), так і ключавыя элементы вашага ПДУЭР. Пасля падачы ПДУЭР, надзейнасць вашых дадзеных праверыць Аб’яднаны Даследчы Цэнтр. Як толькі шаблон вашага ПДУЭР будзе ўхвалены, асноўная інфармацыя будзе апублікаваная на сайце Пагаднення Мэраў у вашым профілі Падпісанта.
Працэдура падачы ПДУЭРК яшчэ распрацоўваецца ў якасці абнаўлення існуючага шаблону ПДУЭР і будзе таксама ўключаць справаздачнасць па абавязацельствах і адаптацыі да 2030. У 2016 шаблон ПДУЭР будзе даступны ў бібліятэцы толькі ў фармаце EXCEL. Новыя падпісанты могуць выкарыстоўваць гэтую EXCEL-версію як працоўны інструмент і для азнаямлення з сістэмай справаздачнасці, якая пачне працаваць анлайн ў апошнім квартале 2017. Тым часам, новыя падпісанты змогуць загрузіць любыя дакументы, напрыклад стратэгію адаптацыі паводле існуючай працэдуры падачы шаблону ПДУЭР. Новыя падпісанты таксама могуць выкарыстоўваць цяперашні шаблон ПДУЭР, каб падаць інфармацыію на 2030 г (заместа 2020), якая датычыцца змякчэння наступстваў змены клімату. Аднак, ім трэба будзе запоўніць астатнія часткі, што датычацца кліматычнай адаптацыі, як толькі ў 2017 запрацуе анлайн-шаблон ПДУЭРК.
Якім чынам група падпісантаў Пагадення можа падаць сумесны План дзеянняў па ўстолівым энергетычным развіцці (ПДУЭР)?
Група падпісантаў Пагаднення, якія з’яўляюцца суседзямі і жадаюць сумесна распрацаваць ПДУЭР/ПДУЭРК, можа зрабіць гэта адным з двух спосабаў, апісаных далей:
Варыянт 1:
Змякчэнне наступстваў змены клімату: Кожны падпісант з групы асобна прымае на сябе абавязацельствы скараціць выкіды СО2 (ПДУЭР). У гэтым выпадку група можа падаць сумесны ПДУЭР, аднак гарады, якія ўваходзяць у групу, не падзяляюць агульную мэту па зніжэнні выкідаў CO2 — яна застаецца індывідуальнай мэтай кожнага з бакоў, які падпісаў Пагадненне. Паколькі мэты па скарачэнні выкідаў застаюцца індывідуальнымі абавязацельствамі, кожны з гарадоў-падпісантаў запаўняе свой уласны шаблон ПДУЭР/ПДУЭРК, у тым ліку індывідуальныя дадзеныя па энергаспажыванні і выкідах CO2. Скарачэнне выкідаў CO2, якое атрымліваецца ў выніку сумесных дзеянняў, вызначаных у сумесным ПДУЭР/ПДУЭРК, трэба раздзяліць паміж падпісантамі, што ўдзельнічаюць у канкрэтным мерапрыемстве і ўлічыць у кожным шаблоне ПДУЭР і дакуменце ПДУЭР/ПДУЭРК. Сумесны ПДУЭР павінен быць зацверджаным муніцыпальнымі саветамі (ці іншымі эквівалентнымі органамі, што прымаюць рашэнні) кожнага з гарадоў-падпісантаў, якія удзельнічаюць у групе. Яго трэба загрузіць на адапаведны індывідуальны профіль у раздзеле «Маё Пагадненне». Назвы мясцовых органаў улады, уключаныя ў ПДУЭР/ПДУЭРК трэба выразна пазначыць у плане дзеянняў. Такі тып сумесных ПДУЭР/ПДУЭРК апісаны ў «Дапаможніку па падрыхтоўцы ПДУЭР» на англійскай і рускай мовах.
Адаптацыя да змены клімату (толькі для ПДУЭРК): Падпісанты могуць прыняць рашэнне падтрыхтаваць Ацэнку рызыкі і ўразлівасці і прадпрыняць уласныя крокі альбо сумесна, альбо індывідуальна. Далучыючыся як група муніцыпалітэтаў, г.зн. у межах варыянту 1, кожны муніцыпалітэт рэгіструецца асобна шляхам падачы мясцоваму органу ўлады інфармацыі і рэквізітаў, але неабходна пазначыць, што гэта група муніцыпалітэтаў прымае на сябе абавязацельствы па сумесным варыянце ПДУЭР/ПДУЭРК 1, адзначыўшы адпаведны пункт у анлайн-форме рэгістрацыі і ўпісаўшы адпаведныя муніцыпалітэты там, дзе трэба.
Варыянт 2:
Змякчэнне наступстваў змены клімату: Падпісанты, якія ўваходзяць у групу, прымаюць абавязацельтвы па скарачэнні выкідаў СО2. У гэтым выпадку абавязацельствы па зніжэнні выкідаў дзеляць паміж сабой органы ўлады гарадоў, якія ўваходзяць у групу. Адпаведна, група падпісантаў запаўняе АДЗІН агульны шаблон ПДУЭР/ПДУЭРК. Сумесны ПДУЭР павінен быць зацверджаны муніцыпальнымі саветамі (ці іншымі эквівалентнымі органамі, што прымаюць рашэнні) кожнага з гарадоў-падпісантаў. Гэты План трэба загрузіць у адпаведны сумесны профіль групы праз раздзел «Маё Пагадненне». Назвы мясцовых органаў улады, уключаных у ПДУЭР/ПДУЭРК, а таксама ступень іхнага ўнёску ў рэалізацыі агульнага плана трэба выразна акрэсліць у дакуменце ПДУЭР/ПДУЭРК. Больш падрабязная інфармацыя на гэтую тэму прыводзіцца ў Дадатку 1 да «Дапаможніка па падрыхтоўцы ПДУЭР».
Гэты падыход патрабуе ўзмоцненай унутранай супрацы паміж адпаведнымі структурамі суседскіх адміністрацый для палягчэння дасягнення іхнай агульнай мэты. Прымяненне такога падыходу рэкамендуецца, у прыватнасці, для невялікіх і сярэдніх муніцыпалітэтаў (агульная колькасць насельніцтва якіх складае менш за 10 000 чалавек), якія маюць недахоп кадраў і фінансавых рэсурсаў, а таксама для муніцыпалітэтаў, якія маюць агульныя тэрытарыяльныя межы.
(Толькі для ПДУЭРК): Падпісанты могуць прыняць рашэнне падрыхтаваць Ацэнку рызыкі і ўразлівасці, а таксама зрабіць адпаведныя крокі сумесна, альбо асобна. Далучаючыся ў якасці групы муніцыпалітэтаў паводле варыянту 2, неабходна стварыць толькі адзін профіль. Пры рэгістрацыі інфармацыі і рэквізітаў у мясцовым органе ўлады, гэты сумесны профіль павінен утрымліваць усе індывідуальныя Формы далучэння да Пагаднення. Акрамя таго, неабходна пазначыць, што гэта група муніцыпалітэтаў прымае абавязацельствы паводле сумеснага варыянту ПДУЭР/ПДУЭРК 1, адзначыўшы адпаведны пункт у анлайн-форме рэгістрацыі, і, дзе трэба, упісаць адпаведныя муніцыпалітэты ў форму рэгістрацыі.
Важна:
У абодвух выпадках мы настойліва рэкамендуем, каб група Падпісантаў прызначыла спецыяліста / ўпаўнаважаную асобу, якая будзе несці адказнасць за працу па каардынацыі распрацоўкі і рэалізацыі ПДУЭР/ПДУЭРК. Напрыклад, гэта можа быць адзін з найбольш актыўных муніцыпалітэтаў у групе, агламерацыя, у выпадку гарадской тэрыторыі альбо правінцыя/рэгіён, якія дзейнічаюць ў якасці афіцыйнага Каардынатара Пагаднення (глядзіце спіс Каардынатараў Пагаднення).
Калі вы зацікаўленыя ў далучэнні да Пагаднення Мэраў у якасці групы Падпісантаў, калі ласка, звярніцеся ў Офіс Пагаднення Мэраў — Усход info-east@eumayors.eu. Офіс Пагаднення пакідае за сабой права адмовіць любой заяўцы, якая не адпавядае крытэрыям, акрэсленым у Дадатку 1 «Дапаможніка па падрыхтоўцы ПДУЭР» (напрыклад, для Варыянта 2 ёсць патрабаванне, каб група ўключала суседнія малыя ці сярэднія гарады, кожны з якіх мае насельніцтва менш за 10 000 чалавек).
Загрузіце Форму далучэння да Пагаднення:
Група падпісантаў — варыянт 1: English (en); русский (ru)
Група падпісантаў — варыянт 2: English (en); русский (ru)
Форму далучэння трэба падпісаць ўсім мясцовым органам ўлады, якія ўваходзяць у групу, пасля афіцыйнага зацвярджэння гэтага рашэння з боку кожнага з адпаведных муніцыпальных саветаў.
Як запытаць адтэрміноўку падачы вашага ПДУЭР / ПДУЭРК?
Падпісанты Пагаднення абавязаныя падаць План дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці (ПДУЭР) на працягу аднаго года, а План дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці і клімаце (ПДУЭРК) на працягу 2 год з даты афіцыйнага далучэння да Пагаднення* (*дата афіцыйнага далучэння да Пагаднення — гэта дата рашэння гарадскога савета). Калі ПДУЭР/ПДУЭРК не можа быць завершаны да гэтай даты, падпісантам трэба запытаць пра адтэрміноўку падачы. Для гэтага ім трэба запоўніць форму анлайн-запыту адтэрміноўкі, даступную на сайце Пагаднення Мэраў у раздзеле «Маё Пагадненне».
Калі вы з’яўляецеся індывідуальным Падпісантам Пагаднення (г.зн не падпарадкоўваецеся Тэрытарыяльнаму Каардынатару):
Пры наяўнасці абставінаў, якія знаходзяцца па-за кантролям мясцовых органаў улады, і якія затрымліваюць запаўненне і падачу ПДУЭР / ПДУЭРК да афіцыйнай даты падачы Плану, вам могуць даць 9-месячную адтэрміноўку.
– Увайдзіце ў раздзел «Маё Пагадненне» пры дапамозе сваіх персанальных ідэнтыфікатараў.
– Націсніце «Мой План дзеянняў» > «Запытаць адтэрміноўку» і запоўніце форму (усе палі, пазначаныя зорачкай *, з’яўляюцца абавязковымі). Запыт павінен уключаць галоўныя прычыны адтэрміноўкі.
– Націсніце кнопку «Падаць запыт на адтэрміноўкі». Вы (і іншыя кантактныя асобы, звязаныя з гэтым профілем) на працягу аднаго дня атрымаеце пацвярджэнне па электроннай пошце.
Калі вас падтрымлівае афіцыйны Тэрытарыяльны Каардынатар Пагаднення, вы можаце запытаць Каардынатара пра адтэрміноўку на 18 месяцаў.
Працэдура запыту 18-месячнай адтэрміноўкі для Тэрытарыяльнага Каардынатара Пагаднення (ТКП).
– Націсніце «Мае Падпісанты» > «Падаць запыт на адтэрміноўку» і запоўніце форму (усе палі, пазначаныя зорачкай *, з’яўляюцца абавязковымі). Запыт павінен уключаць галоўныя падставы для падачы запыту пра звычайную адтэрміноўку і кароткае апісанне інструмента(ў) / паслуг(і), якія распрацоўвае Тэрытарыяльны Каардынатар Пагаднення дзеля падтрымкі Падпісантаў.
– Націсніце кнопку «Падаць запыт на адтэрміноўку». Адтэрміноўка будзе аўтаматычна прадстаўленая усім звязаным з вамі муніцыпалітэтам. Вы (і муніцыпалітэты на вашай тэрыторыі) на працягу аднаго дня атрымаеце падцверджанне па электроннай пошце.
Калі вы Падпісант, які падпарадкоўваецца Тэрытарыяльнаму Каардынатару:
18-месячная адтэрміноўка можа быць прадстаўленая падпісантам, якія падпарадкоўваюцца Тэрытарыяльнаму Каардынатару, пры ўмовах, што Тэрытарыяльны Каардынатар зробіць наступныя крокі.
Што рабіць, калі ПДУЭР / ПДУЭРК падалі несвоечасова?
Калі падпісант Пагаднення не падаў запыт на адтэрміноўку:
Падпісанту даецца магчымасць працягнуць тэрмін падачы ПДУЭР/ПДУЭРК адзін раз, пры ўмове, што падпісант належным чынам запоўніць анлайн-форму запыту на адтэріноўку. Калі ласка, глядзіце раздзел FAQ: «Як запытаць адтэрміноўку падачы ПДУЭР?».
Калі Падпісанту ўжо давалі адтэрміноўку:
Глабальны поспех і давер да ініцыятывы залежаць ад выканання абавязацельстваў, якія прымаюць на сябе падпісанты. Прызнаючы высілкі, прыкладзеныя іншымі органамі мясцовага самакіравання ў справе выканання іхных абавязацельстваў і прытрымліваючыся палажэнняў афіцыйнага тэксту Пагаднення Мэраў (*) пра скасаванне дамовы, Еўрапейская Камісія прыпыняе дзейнасць падпісантаў у выпадку, калі дакумент не быў прадстаўлены на працягу адтэрміноўкі. Тем не менш, статус дзейснага Падпісанта Пагаднення Мэраў можа быць адноўлены ў любы час пры ўмове, што муніцыпалітэт выканае свае асноўныя абавязацельствы і належным чынам падасць План дзеянняў у рэжыме анлайн праз нашу экстранэт-сістэму (раздзел «Маё Пагадненне»).
_____________________________________________________________
(*) Кароткая вытрымка з афіцыйнага тэксту Пагаднення (старонка 7):
Прыпыненне ўдзелу ў выпадку невыканання: Падпісанты пагаджаюцца з тым, што яны будуць адхіленыя ад удзелу ў ініцыятыве — пасля папярэдняга пісьмовага паведамлення з боку Офіса Пагаднення Мэраў – у выпадку, калі вышэй названыя дакументы (г. зн., План дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці і клімаце, а таксама Справаздачы пра рэалізацыю) не будуць прадстаўленыя на працягу ўсталяваных тэрмінаў. Такая працэдура забяспечвае больш высокую празрыстасць, надзейнасць і справядлівасць у адносінах да іншых падпісантаў, якія выконваюць свае абавязацельствы.
_____________________________________________________________
Заўвага: З увядзеннем новай, поўнасцю аўтаматычнай і празрыстай працэдуры прыпынення ўдзелу падпісантаў, інфармацыя пра тое, ці выконваюць падпісанты свае абавязацельствы, з’яўляецца публічна даступнай і адлюстроўваецца ў індывідуальных профілях — гл. спіс Падпісантаў. У выпадку, калі ўдзел падпісанта прыпынены, ягоны публічны профіль вылучаецца шэрым колерам і паведамленнем: «Статус Падпісанта: прыпынены — тэрмін скончыўся».
Што адбудзецца пасля падачы ПДУЭР? – Ацэнка ПДУЭР / ПДУЭРК
Пасля падачы вашага плану дзеянняў праз анлайн-платформу справаздачнасці «Маё Пагадненне», усе ключавыя вынікі вашага плану дзеянняў будуць аўтаматычна адлюстраваныя ў графічным выглядзе на вашым профілі Падпісанта на сайце Пагаднення. Акрамя таго, пры жаданні, усе загружаныя вамі дакументы могуць стаць даступнымі для загрузкі з вашага публічнага профілю.
Пасля гэтага план дзеянняў падаецца на ацэнку, якую праводзіць Аб’яднаны Даследчы Цэнтр Еўрапейскай Камісіі, які праверыць ваш план на адпаведнасць крытэрыям прыдатнасці і дашле вам справаздачу з каментарыямі.
Працэдура ацэнкі грунтуецца, галоўным чынам, на апісанні, змешчаным у анлайн-шаблоне ПДУЭР/ПДУЭРК. Таму ўсе падпісанты Пагаднення павінны ўпэўніцца, што інфармацыя, адлюстраваная ў шаблоне, адпавядае поўнаму дакументу ПДУЭР/ПДУЭРК.
Крытэрыі прыдатнасці:
1) План дзеянняў павінны быць зацверджаны гарадскім саветам ці эквівалентным органам.
2) У плане дзеянняў трэба выразна пазначыць абавязацельствы па Пагадненні, якія датычацца змякчэння наступстваў змены клімату (гэта значыць, скарачэнне выкідаў СО2 па меншай меры на 30% да 2030 года) і абавязацельстваў па адаптацыі.
3) План дзеянняў мусіць грунтавацца на выніках цэласнага Базавага Кадастру Выкідаў (БКВ) і Ацэнкі (ацэнак) кліматычнай рызкі і ўразлівасці (АРУ).
4) У мэтах змякчэння наступстваў змены клімату, план дзеянняў мусіць закранаць ключавыя сектары дзейнасці (муніцыпальныя будынкі, сферу паслуг, жылыя будынкі і транспарт).
a) Базавы Кадастр Выкідаў мусіць ахопліваць па меншай меры тры з чатырох ключавых сектароў.
b) Дзеянні, накіраваныя на змякчэнне наступстваў змены клімату, павінны ахопліваць па меншай меры два з чатырох ключавых сектароў.
Калі анлайн-шаблон будзе прызнаны няпоўным, альбо неабходна будзе ўнесці дадатковую інфармацыю, мы звяжамся з Падпісантам.
Заўвага: Прыкладны тэрмін аналізу ПДУЭР/ПДУЭРК — шэсць месяцаў.
Каб атрымаць больш падрабязную інфармацыю пра ацэнку вашага плану дзеянняў, вы можаце связацца з Аб’яднаным Даследчым Цэнтрам па адрасе: jrc-com-technical-helpdesk@ec.europa.eu
У выпадку, калі каардынацыяй планаў дзеянняў займаецца Каардынатар Пагаднення ў вашай краіне, Аб’яднаны Даследчы Цэнтр можа правесці групавы аналіз дзеля таго, каб хутчэй прадставіць свае каментарыі. Калі ваша вобласць ці рэгіён распрацавалі сумесны падыход, каб дапамагчы падпісантам падрыхтаваць іхныя планы дзеянняў, калі ласка, звяжыцеся з АДЦ: jrc-com-technical-helpdesk@ec.europa.eu (больш падрабязна пра гэта тут).
ШАБЛОН ПДУЭР / ПДУЭРК
ШАБЛОН ПДУЭР / ПДУЭРК
Што такое шаблон ПДУЭР / ПДУЭРК?
Шаблоны справаздачнасці па Пагадненні Мэраў даюць падпісантам структураваны метад для абагульнення ключавых элементаў іхнага плану дзеянняў і адсочвання яго рэалізацыі на стадыі маніторынгу. Шаблоны распрацаваў Офіс Пагаднення Мэраў і Аб’яднаны Даследчы Цэнтр Еўрапейскай Камісіі у супрацоўніцтве з групай спецыялістаў з мясцовых і рэгіянальных органаў улады.
Пры падачы планаў дзеянняў (на дзяржаўнай мове), падпісантам адначасова трэба запоўніць анлайн-шаблон, які можна знайсці ў абароненым паролем раздзеле «Маё Пагадненне» сайта Пагаднення на англійскай ці рускай мовах. Толькі пасля завяршэння гэтай працэдуры адбываецца афіцыйная падача плана дзеянняў Пагадненню Мэраў.
Шаблон ПДУЭР, які на дадзены момант выкарыстоваюць падпісанты Пагаднення Мэраў на перыяд да 2020, складаецца з трох асноўных частак:
- Агульная стратэгія: яна вызначае агульную мэту скарачэння выкідаў CO2, бачанне размеркавання штату і фінансавых рэсурсаў, прыцягнення зацікаўленых бакоў і грамадзян.
- Кадастры выкідаў: паказваюць бягучы ўзровень канечнага спажывання энергіі і звязаныя з ім выкіды CO2 па энерганосьбітах і сектарах.
- План дзеянняў: вызначае пералік ключавых крокаў, накіраваных на рэалізацыю агульнай стратэгіі, а таксама тэрміны, узятыя абавязацельствы, вылучаны бюджэт і ацэнку ўплыву.
> Калі ласка, звярніцеся да «Дапаможніка па пытаннях справаздачнасці па Плане дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці і яго Маніторынгу» у бібліятэцы нашага сайта, каб атрымаць пакрокавыя інструкцыі.
Шаблон ПДУЭРК, які выкарыстоўваюць падпісанты Пагаднення Мэраў па клімаце і энергіі і які ахоплівае тэрмін да 2030 у частцы мер па змякчэнню наступстваў, а таксама адаптацыі да змены клімату, складаецца з наступных частак:
Уводзіны:
- Стратэгія: агульная стратэгія, накіраваная на выкананне абавязацельстваў па Пагадненні як па змякчэнні наступстваў, так і па адаптацыі да змены клімату. Сюды ўваходзіць бачанне, мэтавыя паказчыкі скарачэння выкідаў CO2, мэты па адаптацыі, размеркаванне штату і фінансавых рэсурсаў, прыцягненне зацікаўленых бакоў і грамадзян.
Раздзел I: Энергія і змякчэнне наступстваў ад змены клімату:
- Кадастры выкідаў: яны паказваюць бягучы ўзровень канечнага спажывання энергіі і звязаныя з ім выкіды CO2 па энерганосьбіах і сектарах.
- Меры па змякчэнні наступстваў ад змены клімату: тут вызначаецца пералік ключавых крокаў па змякчэнні наступстваў, накіраваных на рэалізацыю агульнай стратэгіі, а таксама тэрміны, прынятыя абавязацельствы, вылучаны бюджэт і ацэнка ўплыву.
Раздзел II: Адаптацыя да змены клімату:
- Шкала ацэнкі адапатацыі:дае кароткі агляд стану спраў мясцовых ўладаў па працэдуры адаптацыі
- Рызыкі і ўразлівасці: вызначае патэнцыйныя сектары і ўзровень рызыкі, якую для іх нясе змена клімату.
- Меры па адаптацыі: вызначае пералік ключавых грокаў па рэалізацыі агульнай стратэгіі, разам з тэрмінамі, прынятымі абавязацельствамі і вылучаным бюджэтам, а таксама, супраць якіх рызык і ўразлівасцяў накіраваныя гэтыя меры.
- Паказчыкі: выкарыстоўваюцца ў якасці кантрольнага спісу і з’яўляюцца натхненнем для комплекснага мясцовага плана адаптацыі да змены клімату.
> Каб атрымаць пакрокавыя інструкцыі, калі ласка, звярніцеся да «Пагаднення Мэраў па клімаце і энергіі» у бібліятэцы сайта
Асноўная інфармацыя, сабраная ў шаблоне, будзе прадстаўленая ў графічнай форме ў профілі кожнага падпісанта на сайце Пагаднення Мэраў.
Які фармат мае шаблон?
Афіцыйная падача Пагадненню Мэраў вашага Плану дзеянняў адбываецца праз анлайн-шаблон, які размешчаны ў абароненым паролем раздзеле сайта Пагаднення: «Маё Пагадненне».
EXCEL-версію шаблона ПДУЭРК можна знайсці ў бібліятэцы сайта Пагаднення. Гэты шаблон у фармаце Excel – афлайнавая працоўная версія афіцыйнага анлайн-шаблону, які трэба запоўніць на англійскай ці русскай мове і падаць у рэжыме анлайн. Звярніце ўвагу, што дадзеныя, унесеныя ў Excel-шаблон, немагчыма перанесці на анлайн-платформу, ці наадварот.
Ці трэба падпісантам Пагаднення пры запаўненні ПДУЭР / ПДУЭРК, даваць справаздачу толькі па дадзеных іхнага Базавага Кадастру Выкідаў (БКВ), альбо таксама можна падзяліцца іншымі, ужо складзенымі кадастрамі, пачынаючы з базавага году?
Пры падачы свайго плану дзеянняў, падпісантам Пагаднення трэба запоўніць Базавы Кадастр Выкідаў (БКВ) як частку свайго шаблону.
Акрамя таго, вельмі пажадана, каб яны ўключылі інфармацыію пра свае далейшыя кадастры, так званыя Маніторынгавыя Кадастры Выкідаў (МКВ), калі такія ёсць (у прыватнасці, самыя апошнія).
Напрыклад, некалькі падпісантаў Пагаднення ствараюць Базавы Кадастр Выкідаў за 1990, а потым уключаюць больш свежыя кадастры (МКВ) ў свой шаблон Плана дзеянняў.
Пры запаўненні шаблону ПДУЭР / ПДУЭРК, ці павінны падпісанты Пагаднення таксама даваць справаздачу пра ўжо рэалізаваныя меры, якія прывялі да значнага скарачэння выкідаў CO2?
Калі вы ўжо рэалізавалі меры па скарачэнні выкідаў, то іхныя вынікі ўжо бачныя пры супастаўленні дадзеных Базавага Кадастру Выкідаў (БКВ) з наступнымі кадастрамі выкідаў. Вы можаце апісаць гэтыя меры і ў Плане дзеянняў, і ў маніторынгавых справаздачах. Не абавязкова даваць справаздачу пра ранейшыя (рэалізаваныя) меры ў шаблоне плану дзеянняў, паколькі на гэтым этапе вы вызначаеце меры, якія плануеце рэалізаваць дзеля дасягнення пастаўленых мэтаў. Калі ж вы вырашыце ўключыць свае папярэднія меры ў план дзеянняў, то можна ўключыць некаторыя з іх у свой шаблон як «Найлепшыя практыкі», таксама гэтыя крокі можна падрабязна асвяціць у каталогу «Найлепшых практык» на сайце Пагаднення.
Як падлічваць чаканае канчатковае скарачэнне выкідаў CO2 па сектарах у шаблоне ПДУЭР / ПДУЭРК?
Падлікі скарачэння выкідаў CO2 (да 2020 г. для ПДУЭР і да 2030 г. для ПДУЭРК) неабходна прадставіць у апошніх калонках табліцы «Ключавыя элементы вашага плана дзеянняў» у шаблоне. Падпісанты Пагаднення могуць прыняць рашэнне правесці гэтыя падлікі альбо «у параўнанні з ўзроўням базавага году» (гл. варыянт 1), альбо «на базе вынікаў апошняга году па кадастру» (гл. варыянт 2).
***
Прыклад
Базавы год: 1990
Агульны аб’ём выкідаў CO2 у базавым годзе: 1 мільёнаў тон
Мэтавае агульнае скарачэнне CO2: 25% да 2020 г., г.зн. 250 000 тон
Агульны аб’ём выкідаў CO2 у 2009 г.: 900 000 тон, адпаведна апошняму кадастру выкідаў CO2
***
Варыянт 1: Вазьміце вынікі свайго Базавага кадастру выкідаў за аснову і ацаніце чаканы ўнёсак кожнага сектара ў агульны мэтавы паказчык скарачэння выкідаў CO2
Паводле гэтага варыянту, сумарнае скарачэнне выкідаў CO2, чаканае ў розных сектарах, павінна адпавядаць агульнаму мэтаваму паказчыку скарачэння выкідаў CO2. У прыведзеным вышэй прыкладзе гэтая лічба роўная 250 000 тон.
Варыянт 2: Вазьміце вынікі свайго апошняга кадастру выкідаў за аснову і ацаніце чаканы ўнёсак кожнага сектара ў высілкі, якія трэба прыкласці каб дасягнуць агульнага мэтавага паказчыку да 2020 г.
Адпаведна такому варыянту, сумарнае скарачэнне выкідаў CO2, якое чакаецца ў розных сектарах, павінна адпавядаць запланаваным высілкам. У прыведзеным вышэй прыкладзе, гэта адпавядае 150 000 тонам: паколькі вы ўжо дасягнулі ўзроўню скарачэння выкідаў СО2 100 000 тон з 1990 г., вам «ўсяго толькі» застаецца дасягнуць далейшых сумарных скарачэнняў на ўзроўні яшчэ 150 000 тон CO2. Такі варыянт можна прымяняць толькі ў выпадку, калі вы склалі нядаўні Маніторынгавы кадастр выкідаў і падалі справаздачу пра яго праз шаблон ПДУЭР/ПДУЭРК.
Заувагі:
- Такія разлікі з’яўляюцца абавязковымі на сектаральным узроўні для тых сектароў, для якіх вы ў сваім Плане дзеянняў прадугледзелі пэўныя крокі.
- Калі вы выбралі нядаўні базавы год, абодва гэтых варыянты павінны прывесці да атрымання ідэнтычных лічбаў. Абодва варыянты накіраваныя на тое, каб палегчыць працу гарадам, якія выбралі ў якасці базавага нейкі год з больш аддаленага мінулага (напрыклад, 1990 год).
- Графічнае адлюстраванне гэтых паказчыкаў будзе апупблікаванае на сайце Пагаднення Мэраў у профілях падпісантаў.
А што калі вашае мэтавае скарачэнне выкідаў CO2 мае іншыя тэрмін, а не 2020 ці 2030 год?
2020 і 2030 годы – гэта тэрміны выканання вашых абавязацельствах паводле Пагаднення Мэраў. Таму, а таксама дзеля параўнальнасці, усе падпісанты Пагаднення павінны вызначыць мэты на 2020 і/ці 2030 год. Напрыклад, калі ваш мясцовы орган улады паставіў перад сабой доўгатэрміновую мэту па-за межамі 2030 года, то, дадаткова трэба ўсталяваць прамежкавую мэту на 2020 ці 2030 год, у залежнасці ад вашых абавязацельстваў па Пагадненні. У шаблоне ПДУЭР/ПДУЭРК мы можаце пазначыць мэту на 2020, 2030 год, а таксама больш доўгатэрміновую мэту (не абавязкова) у раздзеле «Стратэгія».
СПРАВАЗДАЧУ АБ РЭАЛІЗАЦЫІ
СПРАВАЗДАЧУ АБ РЭАЛІЗАЦЫІ
Што такое маніторынагвая справаздача?
Маніторынг і ацэнка вынікаў з’яўляюцца важным этапам дасягнення асноўных вынікаў і пастаяннага ўдасканальвання ПДУЭР (у выпадку, калі трэба будзе прыняць карэкцыйныя меры). Падпісанты Пагаднення прымаюць абавязацельствы рэгулярна падаваць маніторынгавыя справаздачы, каб забяспечыць агляд дасягнутых вынікаў у кантэксце рэалізаваных мер і скарачэння выкідаў СО2.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у «Кароткім даведніку па справаздачнасці».
Што трэба ўключыць у маніторынгавую справаздачу і калі трэба яе падаць? Падпісантам Пагаднення прапануецца два варыянты маніторынгу:
1) Справаздача пра дзеянні
Кожныя два гады пасля падачы Плана дзеянняў Падпісанты Пагаднення павінны здзяйсняць маніторынг свайго прагрэсу ў форме Справаздач пра дзеянні, у тым ліку:
Справаздачы пра стан рэалізацыі мер у якаснай (квалітатыўнай) форме.
Абноўленую інфармацыю па ацэначнай шкале адаптацыі, Ацэнку рызыкі і ўразлівасці, а таксама абранага варыянту Табліцы крокаў па адаптацыі.
2) Поўная справаздача
Кожныя чатыры гады пасля падачы Плана дзеянняў Падпісанты Пагаднення павінны падаць больш поўную (колькасную) справаздачу, у тым ліку:
Маніторынгавы кадастр выкідаў і колькасныя вынікі рэалізаваных мер, напрыклад энергазберажэння, вытворчасці энергіі з узнаўляльных крыніц, скарачэнне выкідаў CO2.
Абноўленую інфармацыю па ацэначнай шкале адаптацыі, Ацэнцы рызыкі і ўразлівасці, а таксама абнаўленні як мінімум па трох ключавых кроках, накіраваных на адаптацыю да змены клімату.
Гэтыя патрабаванні да справаздачнасці з’яўляюцца мінімальнымі і, як Справаздачу пра дзеянні, так і Поўную справаздачу можна рабіць настолькі часта, наколькі Падпісант лічыць гэта мэтазгодным, каб зразумець, наколькі паспяхова ён рухаецца ад выканання сваіх абавязацельстваў. Каб атрымаць больш інфармацыі, калі ласка, звярніцеся да «Кароткага даведніка па пытаннях маніторынгу» і «Патравабаванняў Пагаднення Мэраў па клімаце і энергіі да справаздачнасці», якія можна знайсці ў в бібліятэцы сайта.
Як падаць Маніторынгавую справаздачу?
Падпісантам Пагаднення трэба карыстацца анлайн-сістэмай падачы нашага сайта у абароненым паролем раздзеле «Маё Пагадненне». Працэдура падачы складаецца з наступных крокаў:
- Увайдзіце ў «Маё Пагадненне» пры дапамозе сваіх персанальных ідэнтыфікатараў – вы можаце ў любы момант аднавіць пароль праз пункт «Увайсці».
- Запоўніце «Шаблон для маніторынгу» на англійскай мове – Націсніце на «Мае поспехі» > «Пачаць» ці «Запоўніць шаблон маніторынгу» у блакітным меню ўверсе галоўнай старонкі сайта. Выберыце, ці хочаце вы здзяйсняць маніторынг праз Справаздачы пра дзеянні (за выключэннем Маніторынгавага кадастру выкідаў (МКВ)), альбо праз Поўную справаздачу (якая ўключае па меншай меры адзін нядаўні МКВ). Звярніце ўвагу, што ўсе зялёныя палі з’яўляюцца абавязковымі да запаўнення. Таксама памятайце пра тое, што вам ў якасці «Найлепшых практык» вам трэба прадставіць як мінімум тры мерапрыемствы (дзеянні).
- Загрузіце свой дакумент Маніторынгавай справаздачы (не абавязкова) — Пасля запаўнення шаблону маніторынгу, калі хочаце вы дадаць Маніторынгавую справаздачу, націсніце на «Загрузіць маніторынгавы дакумент» і загрузіце яго у фармаце PDF. Калі вы не хочаце гэтага рабіць, націсніце «Перайсці да падачы».
- Пацвярдзіце анлайн-падачу Манаторынгавай справаздачы – Націсніце на «Падаць», каб ваш запоўнены шаблон для мангіторынгу быў афіцыйна прыняты. У 2017 году будзе ўведзеная сістэма папярэдняй сістэмы шаблона, якая дасць магчымасць праверыць дакумент на памылкі і недакладнасці. Для гэтага вам трэба будзе націснуць на кнопку «Глядзець спіс апавяшчэнняў». Сістэма будзе правацаць праз паралельную анлайн-праграму, распрацаваную і кіраваную Аб’яднаным Даследчым Цэнтрам.
Калі ласка, звярніцеся да «Дапаможніка па справаздачнасці» у бібліятэцы нашага сайта. У ім вы знойдзеце пакрокавую інструкцыію па запаўненні шаблона.
Як запытаць адтэрміноўку падачы шаблона для маніторынгу?
Дзеля таго, каб падаць запыт на адтэрміноўку падачы шаблона для маніторынгу, дашліце кароткае тлумачэнне падставаў для гэтага запыту на адрас info@eumayors.eu. Калі ваш запыт будзе ўхвалены, вы атрымаеце пацвярджэнне.
Калі вы з’яўляцеся індывідуальным Падпісантам (г.зн. не належыце да нейкага афіцыйнага Каардынатара Пагаднення):
Індывідуальныя Падпісанты могуць атрымаць адтэрміноўку на 9 месяцаў у выпадках, калі затрымка ў запаўненні і падачы маніторынгавай справаздачы адбылася праз абставіны па-за кантролем мясцовага органа ўлады.
Калі вы належыце да афіцыйнага Каардынатара Пагаднення:
Калі вас падтрымлівае афіцыйны Каардынатар Пагаднення, ён можа запытаць 18-месячную адтэрміноўку для ўсіх сваіх падпісантаў.
ПРЫКЛАДЫ ПЕРАДАВОГА ВОПЫТУ
ПРЫКЛАДЫ ПЕРАДАВОГА ВОПЫТУ
Як падаць свой прыклад Найлепшай практыкі?
Падпісантам Пагаднення неаобходна выканаць наступныя крокі:
- Увайдзіце ў «Маё Пагадненне»;
- Перайдзіце ў «Мой План дзеянняў» > «Мой план дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці» і ў спісе дзеянняў вылучыце прыклады Найлепшых практык, націснуўшы на піктаграму «зорачка». Звярніце ўвагу, што прапанаваць можна толькі тыя дзеянні, якія рэалізуюцца ў цяперашні час;
- Запоўніце ўсю інфармацыю на англійскай ці русскай мове: дайце кароткае апісанне выбраных дзеянняў, а таксама ключавыя паказчыкі скарачэння выкідаў CO2, эканоміі энергіі, узнаўляльных крыніц энергіі, кошту рэалізацыі і/ці колькасць створаных працоўных месцаў.
Каардынатарам і Прыхільнікам Пагаднення небаходна выканаць наступныя крокі:
- Увайдзіце ў «Маё Пагадненне»;
- Перайдзіце ў «Мае Найлепшыя практыкі» > «Дадаць новую Найлепшую практыку»;
- Запоўніце інфармацыю на англійскай ці рускай мове, у тым ліку кароткае апісанне, падпісантаў, якіх гэта датычыцца, а таксама катэгорыю, да якой адносіцца гэтая Найлепшая практыка.
Увага: Офіс Пагаднення Мэраў пакідае за сабой права выдаліць з сайта прыклад Найлепшай практыкі у выпадку, калі інфармацыя няпоўная і / ці калі гэтае дзеянне ў цяперашні час не знаходзіцца на этапе рэалізацыі.
Што такое Найлепшыя практыкі?
У якасці найлепшых практы мы прапануем актуальныя прыклады мясцовых ініцыятываў, якія Падпісанты, Каардынатары і Прыхільнікі рэалізуюць на сваіх тэрыторыя, якімі яны асабліва ганарацца, і якія, да таго ж, ухваленыя як дзеянні, якімі варта падзяліцца з іншымі мясцовымі ўладамі.
Каталог Найшепшых практык — гэта платформа для распаўсюду перадавога досведу і дэманстрацыі дзеянняў, якія маюць вялікі патэнцыял для капіравання. Вы можаце праглядзець каталог тут.
Пры адпраўцы маніторынгавай справаздачы Падпісанты Пагаднення мусяць адзначыць як мінімум тры рэалізаваных дзеянні ў якасці Найлепшых практык, а інфармацыю пра іх неабходна падаць у шаблоне больш падрабязна.
МЯСЦОВЫЯ ДНІ ЭНЕРГІІ
МЯСЦОВЫЯ ДНІ ЭНЕРГІІ
Што такое мясцовыя Дні Энергіі і Клімату?
Дні Энергіі – гэта мерапрыемствы на мясцовым узроўні, мэта якіх паляпшыць інфармаванасць грамадзян па тэмах энергаэфектыўнасці, выкарыстання ўзнаўляльных крыніц энергіі і сувязі паміж энергетыкай і кліматычнымі зменамі. Яны звычайна арганізуююца ў пэўны перыяд часу і, хаця мерапрыемствы ў розных гарадах могуць адрознівацца, як правіла, яны ўключаць семінары, выставы, экскурсіі і дні адкрытых дзвярэй.
Дні энергіі можна праводзіць і сумесна з іншымі мерапрыемствамі (напрыклад, днямі горада), якія арганізауюць гарадскія ўлады і/ці іншыя арганізацыі.
Пры арганізацыі мерапрыемстваў рэкаменудем звярнуць увагу на наяўнасць такіх інфармацыйных матэрыялаў, як брашуры, улёткі і праспекты, якія забяспечваюць доступ насельніцтва і ўдзельнікаў мерапрыемстваў да інфармацыі.
Навошта арганізоўваць Дні Энергіі?
Паколькі скарачэнне выкідаў СО2 датычыцца ўсёй тэрыторыі, — не толькі муніцыпальных будынкаў і транспарту, але і прыватнага жытла, сектара паслуг і транспарту — надзвычайна важна прыцягваць мясцовых партнёраў і грамадзян да ўдзелу ў падрыхтоўцы і рэалізацыі Плана дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці горада.
Кожны Падпісант Пагаднення можа павялічыць узровень свайго ўдзелу ў Пагадненні дзякуючы эфектыўнай камунікацыі і інфармацыйным мерапрыемствам, якія факусуюцца на мэтах, звязаных з энергіяй і кліматам.
Як знайсці падтрымку?
Каб натхнніцца ідеямі для правядзення мясцовых Дзён Энергіі, калі ласка, паглядзіце праграму мерапрыемстваў, звязаных з Пагадненнем Мэраў на нашым сайце.
Акрамя таго, Еўрапейская Камісіія штогод арганізуе Еўрапейскі тыдзень устойлівай энергіі (EUSEW), прысвечаны энергаэфектыўнасці і ўзнаўляльнай энергіі. Важнай часткай гэтага Тыдню з’яўляюцца мясцовыя дні энергіі, якія арганізоўваюць мясцовыя органы ўлады па ўсёй Еўропе.
Мясцовы Дзень Энергіі — гэта некамерцыйне мерапрыемства, праект, выстава ці паказ, якія судзейнічаюць паляпшэнню энергаэфектыўнасці ці выкарыстанню ўзнаўляльнай энергіі. Ён прадугледжвае выставы, канферэнцыі, анлайн-мерапрыемствы, дні адкрытых дзвярэй, семінары, кампаніі ў сродках масавай інфармацыі.
Поўную падтрымку з боку EUSEW можна атрымаць па адрасе info@eusew.eu
МЕХАНІЗМЫ ФІНАНСАВАННЯ
МЕХАНІЗМЫ ФІНАНСАВАННЯ
Што прапануе мясцовым органам ўлады новая праграма Horizon 2020?
Horizon 2020 з’яўляецца галоўнай праграмай ЕС ў сферы даследванняў і інавацый з фінансаваннем у аб’ёме каля 80 млрд. еўра і тэрмінам дзеяння сем год (з 2014 г. да 2020 г.). Праграма мае тры асноўных прыярытэтных накірункі: перадавая навука, прамысловае лідарства і рашэнне сацыяльных задач. Гэтыя прыярытэты дзеляцца на розныя прыярытэтныя вобласці. Дзве з такіх абласцей асабліва цікавыя для мясцовых органаў улады: «Бяспечная, чыстая і эфектыўная энергетыка» і «Разумны, экалагічны і комплексны транспарт».
Асноўныя прыярытэты, вызначаныя для мясцовых органаў улады ў вобласці «Бяспечнай, чыстай і эфектыўнай энергетыкі» ў кожнай сферы дзейнасці:
- Энергаэфектыўнасць: EE-5, EE-6, EE-8, EE-9, EE-10, EE-11, EE-15, EE-19, EE-22, EE-23, EE-24, EE-25.
- Канкурэнтаздольная энергія з малым утрыманнем вугляроду: LCE-21
- Разумныя гарады і супольнасці: SCC-1, SCC-02 SCC-03
- Іншыя дзеянні: B.1.4. Інавацыйнае фінансаванне ў вобласці ўстойлівай энергетыкі (Фінансавы інструмент EIB-ELENA)
Што датычыцца вобласці «Разумнага, зёлёнага і інтэграванага транспарту», вось некаторыя з прыярытэтаў, вылучаных у межах конкурсу «Мабільнасць як асноўны фактар росту»:
- Гарадская мабільнасць: MG5.2, MG-4.4, MG-4.5
- Інфраструктура: MG-5.3
- Разумныя транспартныя сістэмы: MG-6.1, MG-6.2, MG-6.3
- Сацыяльна-эканамічныя і паводзінавыя даследованні, перспектыўныя мерапрыемствы па распрацоўцы палітыкі: MG-8.4, MG-8.5
Каб атрымаць дадатковую інфармацыю:
- Гл. усе конкурсы ў межах праграмы Horizon 2020 тут.
- Агульную інфармацыю пра праграму Horizon 2020, у тым ліку пра падачу заяўкі на фінансаванне, можна знайсці тут,.
- Калі ў вас узнікнуць любыя пытанні звязаныя з конкурсам заявак у вобласці энергаэфектыўнасці, калі ласка, напішыце на адрас EASME-Energy@ec.europa.eu альбо вашаму Нацыянальнаму прадстаўніку праграмы H2020
ПРЫХІЛЬНІКІ ПАГАДНЕННЯ
ПРЫХІЛЬНІКІ ПАГАДНЕННЯ
Хто такія Прыхільнікі Пагаднення?
Прыхільнікамі Пагаднення з’яўляюцца мясцовыя і рэгіянальныя аб’яднанні і асацыяцыі мясцовых ўладаў (органаў самакіравання), якія выкарыстоўваюць свае магчымасці і сувязі, каб пашыраць Пагадненне Мэраў і падтрымліваюць сваіх Падпісантаў у працэсе выканання абавязацельстваў, узятых у межах Пагаднення.
Спіс Прыхільнікаў Пагаднення можна паглядзець тут.
Якая роля Прыхільнікаў Пагаднення?
Дзякуючы экспертным ведам ў нарматыўнай, заканадаўчай і фінансавай сферах, у якіх яных працуюць, Прыхільнікі Пагаднення маюць выдатныя магчымасці аказваць кансультацыі падпісантам, грунтуючыся на індывідуальным падыходзе, а таксама ствараць сінергію з існуючымі ініцыятывамі. Яны таксама могуць аказваць падпісантам Пагаднення тэхнічную падтрымку. Сярод задач, якія выконваюць Прыхільнікі Пагаднення:
Прамоцыя ініцыятывы Пагаднення Мэраў праз мабілізацыю існуючых і патэнцыйных Падпісантаў (адаптацыя інфармацыйных матэрыялаў Пагаднення да нацыянальнага ці рэгіянальнага кантэксту, інфармаванне пра іх праз рассылкі, сайт, семінары і іншыя падзеі).
Падтрымка і кансультаванне Падпісантаў Пагаднення Мэраў.
Падтрымка абмену ведамі, досведам, перадавой практыкай, інструментамі і рэсурсамі, карыснымі для падпісантаў Пагаднення.
Праца ў партнёрстве з іншымі Прыхільнікамі і Нацыянальнымі/Тэрытарыяльнымі Каардынатарамі Пагаднення, падпісантамі і зацікаўленымі бакамі, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі палітыкі, звязанай з Пагадненнем Мэраў, дзеля судзейнічання сумеснай дзейнасці і прымянення скаардынаванага падыходу.
Аказанне лепшай падтрымкі сваім удзельнікам і/ці мясцовых органаў улады ў рэалізацыі крокаў, звязаных з устойлівым энергетычным развіццём і адаптацыяй да змены клімату.
Удзел у мерапрыемствах Пагаднення Мэраў, а таксама дапамогу ў пошуку актуальных мерапрыемстваў, падчас якіх можна пашыраць інфармацыю пра Пагадненне Мэраў.
Не радзей, чым раз на два гады, Прыхільнікі Пагаднення падаюць Офісу Пагаднення Мэраў справаздачы пра крокі, зробленыя ў межах ініцыятывы, а таксама прымаць удзел у стратэгічнай рэалізацыі Пагаднення.
У выпадку, калі вышэй пералічаныя абавязацельствы не выконваюцца, Офіс Пагаднення Мэраў прыпыняе удзел Прыхільніка Пагаднення ў гэтай ініцыятыве.
У чым перавагі атрымання статусу Прыхільніка Пагаднення?
Прыхільнікі Пагаднення маюць шматлікія перавагі:
- Прызнанне з боку Еўрапейскай Камісіі.
- Лепшая заўважнасць сваёй дзейнасці ў міжнародным маштабе, галоўным чынам, дзякуючы яе асвятлённю на сайце Пагаднення.
- Абмен досведам з іншымі асацыяцыямі гарадоў.
- Удзел у семінарах, дыскусійных групах і іншых інфармацыйных мерапрыемства.
- І апошняе, але не менш важнае, кансалідацыя тэрытарыльнага развіцця і ўзмацненне мясцовага самакіравання.
На практыцы, у якасці Прыхільніка Пагаднення ваша арганізацыя атрымае доступ да абароненага паролем раздзелу сайта «Маё Пагадненне», які з’яўляецца платформай для абмену інфармацыяй і ключавымі дадзенымі з усёй супольнасцю Пагаднення, а таксама паляпшае заўважнасць вашай арганізацыі. Праз «Маё Пагадненне» вы можаце:
- Трымаць свой профіль заўсёды ў актуальным стане;
- Прадэманстраваць свае Найлепшыя практыкі (напрыклад, галоўныя рэалізаваныя крокі) усёй супольнасці Пагаднення і па-за ім;
- Загружаць і дзяліцца карыснымі рэсурсамі на Платформе абмену патэнцыялам, а таксама ўдзельнічаць у дыскусійных групах;
- Публікаваць інфармацыю пра вашы падзеі ў праграме;
- Наладзіць стасункі з супольнасцю Пагаднення (праз форумы, вэбінары, падзеі …) і натхняцца поспехам іншых.
ЭкстраАбаронены раздзел («Маё Пагадненне») і ваш публічны профіль сінхранізуюцца: большасць звестак, якія вы ўводзіце ў раздзеле «Маё Пагадненне», публічна адлюстроўваецца на сайце Пагаднення.
Як далучыцца?
Каб афіцыйна далучыцца да ініцыятывы і атрымаць статус Прыхільніка Пагаднення, сетка мясцовых органаў улады мусіць зрабіць наступныя крокі:
- Запоўніць анлайн-форму далучэння да Пагаднення.
- Пасля пацвярджэння права на ўдзел, неабходна запоўніць стандартную Дэкларацыю (Заяву аб супрацоўніцтве) на англійскай мове, а таксама, пры неабходнасці, на дзяржаўнай мове Прыхільніка Пагаднення. У любым выпадку, афіцыйнай версіяй дамовы лічыцца англійская.
- Запоўнены і падпісаны дакумент трэба адправіць у электронным фармаце на адрас: info-east@eumayors.eu, пасля чаго адбудзецца падпісанне дамовы Еўрапейскай Камісіяй.
Пасля атрымання належным чынам запоўненай і падпісанай Заявы аб супрацоўніцтве, Офіс Пагаднення Мэраў створыць анлайн-профіль вашай арганізацыі, які дасць вам магчымасць прымаць актыўны ўдзел у супольнасці Пагаднення Мэраў і дапаможа лепш падтрымліваць вашых асацыяваных падпісантаў.
Прыхільнікі Пагаднення і Пагадненне Мэраў па клімаце і энергіі
Ці трэба мне далучыцца да новай ініцыятывы, калі я стаў Прыхільнікам Пагаднення ў 2015 годзе?
Не, ужо існуючым Прыхільнікам Пагаднення Мэраў, мясцовым і рэгіянальным энергетычным агенцыям (LAREA), альбо Асацыяваным Партнёрам не абавязкова далучацца да новай ініцыятывы. Арганізацыя захоўвае свой статус і можа прымаць рашэнне пра абнаўленне сваіх абавязацельстваў па падтрымцы падпісантаў у дасягненні іхных мэтаў на 2030 год, а таксама распрацоўваць далейшыя крокі, накіаваныя на адаптацыю да змены клімату. Аднак вам трэба стымуляваць удзельнікаў і падпісантаў на вашай тэрыторыі далучацца да новай ініцыятывы, каб падтрымаць іхныя імкненні.
Я пакуль што не з’яўляюся Прыхільнікам Пагаднення і хацеў бы далучыцца да новай ініцыятывы. Як гэта зрабіць?
Каб атрымаць статус Прыхільніка Пагаднення альбо абнавіць вашыя абавязацельствы, калі ласка, глядзіце раздзел «Як падаць заяўку»
КААРДЫНАТАРЫ ПАГАДНЕННЯ
КААРДЫНАТАРЫ ПАГАДНЕННЯ
Хто такія Каардынатары Пагаднення?
Каардынатары Пагаднення – гэта дзяржаўныя органы, якія маюць права і магчымасць здзяйсняць стратэгічнае кіраванне, аказваць тэхнічную і фінансавую падтрымку падпісантам Пагаднення Мэраў і муніцыпалітэтам, якія жадаюць далучыцца да Пагаднення.
Апроч фінансавай дапамогі, Каардынатары звычайна падтрымліваюць падпісантаў у распрацоўцы кадастру выкідаў CO2 і/ці ў правядзенні ацэнкі рызык, звязаных са зменай клімату, а таксама пры падрыхтоўцы і рэалізацыі Планаў дзеянняў па устойлівым энергетычным развіцці і клімаце.
Еўрапейская Камісія прызнае два тыпы Каардынатараў у межах Пагаднення Мэраў:
- Тэрытарыяльныя Каардынатары Пагаднення: дэцэнтралізаваныя органы ўлады, такія, як рэгіёны, правінцыі ці групы мясцовых органаў улады.
- Нацыянальныя Каардынатары Пагаднення: нацыянальныя дзяржаўныя органы, такія як энергетычныя агенцыі і міністэрствы;
Спіс Каардынатараў Пагаднення можна паглядзець тут.
Якая роля Каардынатараў Пагаднення?
Нацыянальныя і Тэрытарыяльныя Каардынатары разглядаюцца Еўрапейскай Камісіяй у якасці ключавых супольнікаў Офісаў Пагаднення Мэраў у справе падтрымкі Падпісантаў ў працэсе рэалізацыі тымі сваіх абавязацельстваў і, такім чынам, ва ўзмацненні ўплыву Пагаднення.
Тыповыя задачы Каардынатараў Пагаднення:
- Судзейнічаць далучэнню да Пагаднення Мэраў і падтрымліваць абмен досведам і ведамі паміж ужо існуючымі і патэнцыйнымі Падпісантамі Пагаднення.
- Аказваць тэхнічную і страгэтічную падтрымку муніцыпалітэтам, якія выказалі жаданне далучыцца да Пагаднення, аднак не маюць рэсурсаў, патрэбных для падрыхтоўкі Планаў дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці (і клімаце).
- Аказваць фінансавую падтрымку ў форме прамога фінансавання (гранты, субсідыі і г.д.) або размеркавання персаналу (спецыялістаў) для тэхнічнай дапамогі .
- Працаваць у партнёрстве з іншымі Нацыянальнымі ці Тэрытарыяльнымі Каардынатарамі і Прыхільнікамі, каб судзейнічаць сумесным мерапрыемствам і пашыраць скаардынаваны падыход;
- Удзельнічаць у мерапрыемствах Пагаднення Мэраў і аказваць дапамогу ў пошуку тэматычных мерапрыемстваў, на якіх можна распаўсюдзіць інфармацыю пра Пагадненне Мэраў;
- Рыхтаваць рэгулярныя справаздачы для Офіса Пагаднення Мэраў пра атрыманыя вынікі і ўдзел у стратэгічнай рэалізацыі Пагаднення.
У выпадку, калі гэтыя абавязацельствы не выконваюцца, Офіс Пагаднення Мэраў прыпыняе ўдзел Каардынатараў Пагаднення ў ініцыятыве.
Якія перавагі дае статус Каардынатара Пагаднення?
Статус Каардынатара Пагаднення дае шматлікія перавагі:
- Ухваленне і прызнанне з боку Еўрапейскай Камісіі.
- Шырокае асвятленне на міжнародным узроўні, асабліва праз распаўсюд інфармацыі пра дзейнасць Каардынатара на сайце Пагаднення.
- Магчымасць абмену досведам з еўрапейскімі партнёрамі.
- Атрыманне навуковай і тэхнічкай інфармацыі пра распрацаваныя інструменты і метадалогіі.
- Удзел у дыскусійных групах, семінарах і іншых платформах па абмене досведам і інфармацыяй.
- Кансалідацыя тэрытарыяльнага развіцця і паляпшэнне магчымасцяў мясцовых органаў улады і самакіравання.
На практыцы, як Каардынатар Пагаднення ваша арганізацыя мае доступ да абароненага паролем раздзелу нашага сайта «Маё Пагадненне», які прапануе пляцоўку для абмену інфармацыяй і ключавымі дадзенымі з усёй супольнасцю Пагаднення, а таксама узмацняе візуальную даступнасць вашай арганізацыі.
Пры дапамозе «Майго Пагаднення» вы можаце:
- Пастаянна абнаўляць свой профіль, а таксама профілі мясцовых уладаў, асацыяваных з вамі;
- Запрашаць падпісантаў далучыцца да вашага анлайн-профілю;
- Адсочваць поспехі вашых падпісантаў (ПДУЭР, ПДУЭРК, маніторынг…);
- Падаваць заяўку на 18-месячную адтэрміноўку падачы ПДУЭР вашых падпісантаў. Гл. як падаць заяўку на адтэрміноўку;
- Падаваць заяўку на 18-месячную адтэрміноўку падачы маніторынгавай справаздачы вашых падпісантаў. Гл. як падаць заяўку на адтэрміноўку;
- Забяспечваць заўважнасць вашых Найлепшых практык (напрыклад, вашых ключавых рэалізаваных крокаў) сярод удзельнікаў супольнасці Пагаднення і па-за яго межамі;
- Загружаць і дзяліцца карыснымі рэсурсамі на Платформе для абмену патэнцыялам, а таксама прымаць удзел у дыскусійных групах;
- Публікаваць інфармацыю пра вашы мерапрыемствы ў праграме;
- Стасавацца з супольнасцю Пагаднення (праз форумы, вэбінары, мерапрыемствы…) і натхняцца прыкладамі іншых.
Абаронены паролем раздзел «Маё Пагадненне» і публічны профіль сінхранізуюцца: большасць інфармацыі, якую вы ўводзіце ў гэты раздзел, адразу публічна адлюстроўваецца на сайце.
Як далучыцца?
Любому органу дзяржаўнага кіравання, які хоча стаць афіцыйным «Каардынатарам Пагаднення», трэба выканаць наступныя крокі:
- Запоўніць анлайн-форму далучэння да Пагаднення.
- Пасля пацвярджэння адпаведнасці патрабаванням трэба запоўніць і падпісаць Заяву аб супрацоўніцтве, якую вы атрымаеце, і накіраваць яе ў Службу Падтрымкі (info-east@eumayors.eu).
Пасля атрымання належным чынам запоўненай і падпісанай Заявы аб супрацоўніцтве, Офіс Пагаднення Мэраў створыць анлайн-профіль вашай арганізацыі, які дасць вам магчымасць прымаць актыўны ўдзел у супольнасці Пагаднення Мэраў і паможа вам лепш падтрымліваць звязаных з вамі падпісантаў.
Каардынатары Пагаднення і Пагадненне Мэраў па Клімаце і Энергіі
Я падпісаў партнёрскае пагадненне і стаў Каардынатарам Пагаднення ў 2015. Ці трэба мне далучацца да новай ініцыятывы?
Не, існуючым Каардынатарам Пагаднення Мэраў няма неабходнасці далучацца да новай ініцыятывы. Арганізацыя захоўвае свой статус і можа прыняць рашэнне аднавіць свае абавязацельствы па падтрымцы падпісантаў у дасягненні іхных мэтаў да 2030 году, а таксама распрацаваць далейшыя крокі, накіраваныя на адаптацыю да змены клімату. Аднак вам трэба стымуляваць удзельнікаў і падпісантаў на вашай тэрыторыі далучацца да новай ініцыятывы у мэтах пашынэння іхных амбіцый.
Я пакуль што не з’яўляюся Каардынатарам Пагаднення і хацеў бы далучыцца да новай ініцыятывы. Як гэта зрабіць?
Каб атрымаць статус Каардынатара Пагаднення, альбо аднавіць вашыя абавязацельствы, калі ласка, звярніцеся да раздзелу «Як падаць заяўку»
МЯСЦОВЫЯ І РЭГІЯНАЛЬНЫЯ ЭНЕРГЕТЫЧНЫЯ АГЕНЦТВА
МЯСЦОВЫЯ І РЭГІЯНАЛЬНЫЯ ЭНЕРГЕТЫЧНЫЯ АГЕНЦТВА
Навошта мясцовым і рэгіянальным энергетычным агенцыям (LAREA) удзельнічаць у Пагадненні Мэраў?
Выкананне патрабаванняў і мэтаў Пагаднення Мэраў вымагае не толькі палітычнай прыхільнасці, але і тэхнічнага патэнцыялу. На працягу многіх дзесяцігоддзяў мясцовыя і рэгіянальныя энергетычныя агенцыі працягваюць граць важную ролю ў гэтай сферы, а іхныя веды і досвед ў вобласці мясцовай энергетычнай палітыкі могуць быць вельмі карыснымі для падпісантаў Пагаднення. Таму Пагадненне Мэраў з’яўляецца добрай магчымасцю для энергетычных агенцыяў, каб іхная роля атрымала большае прызнанне, а дзеянні сталі больш заўважнымі.
Мясцовыя і рэгіянальныя энергетычныя агенцыі маюць падвоеную ролю, што абумоўлена іхнай місіяй: па-першае, яны з’яўляюцца прамоўтарамі Пагаднення ў гарадах свайго рэгіёну, па-другое, яны даюць тэхнічныя веды падпісантам Пагаднення, асабліва тым, каму не хапае неабходных фінансавых і/ці людскіх рэсурсаў, каб выканаць свае абавязацельствы перад Пагадненнем.
Такім чынам, мы рэкамендуем мясцовым і рэгіянальным энергетычным агенцыям заключаць новыя дамовы пра супрацоўніцтва з дзяржаўнымі органамі свайго рэгіёну, каб аказваць ім падтрымку ў выкананні патрабаванняў і мэтаў Пагаднення Мэраў. Мясцовыя і рэгіянальныя энергетычныя агенцыі таксама могуць шчыльна супрацоўнічаць з Каардынатарамі і Прыхільнікамі Пагаднення, выступаючы ў якасці іхнага «узброенага крыла» для аказання тэхнічнай падтрымкі падпісантам Пагаднення.
Як далучыцца да працы Пагаднення Мэраў?
Нацыянальныя энергетычныя агенцыі могуць удзельнічаць у якасці Нацыянальных Каардынатараў Пагаднення.
Мясцовыя і рэгіянальныя энергетычныя агенцыі могуць стаць Каардынатарамі Пагаднення, падпісаўшы адпаведную Заяву аб супрацоўніцтве, паводле якой яны будуць падтрымліваць мясцовыя і рэгіянальныя органы ўлады на сваіх тэрыторыях. Падрабязней пра працэдуру гл. тут.
ПЛАТФОРМА СУПРАЦОЎНІЦТВА ПАГАДНЕННЯ МЭРАЎ - УСХОД
ПЛАТФОРМА СУПРАЦОЎНІЦТВА ПАГАДНЕННЯ МЭРАЎ - УСХОД
Што такое платформа супрацоўніцтва?
Платформа супрацоўніцтва дае магчымасць весці дыскусіі ў электронным фармаце паміж падпісантамі Пагаднення Мэраў з краін былога Ўсходняга Блока і пост-савецкіх краін. Гэтыя падпісанты маюць агульную гісторыю і ў мінулым мелі аднолькавую адміністратыўную сістэму, якая і да сёння ўплывае на механізм прыняцця рашэнняў мясцовымі органамі ўлады.
Платформа супрацоўніцтва дае магчымасць падпісантам абменьвацца досведам у вобласці распрацоўкі, рэалізацыі і маніторынгу Базавага кадастру выкідаў і Плана дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці. У прыватнасці, платформа дае магчымасць новым падпісантам атрымліваць рэкамендацыі ад больш дасведчаных удзельнікаў.
Хто можа стаць удзельнікам платформы супрацоўніцтва?
Удзельнічаць у платформе могуць Падпісанты, Каардынатары і Прыхільнікі Пагаднення з краін былога Ўсходняга Блоку і былога СССР.
Якія пытанні абмяркоўваюцца на платформе?
Гэта можа быць любыя тэхнічныя пытанні ці рэкамендацыі, звязаныя з распрацоўкай, рэалізацыяй і маніторынгам Базавага кадастру выкідаў і Плана дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці.
Па пытаннях адміністратыўнага характару (напрыклад пра пароль доступу, экстранэт, адтэрміноўку падачы дакументамў і г.д.), калі ласка, звяртайцеся ў адпаведную службу падтрымкі па адрасах: info@eumayors.eu.
Мова
Вы можаце пісаць паведамленні на англійскай альбо русскай мове.
Як стаць удзельнікам платформы?
Увайдзіце ў раздзел «Маё Пагадненне» пры дапамозе свайго электроннага адрасу і паролю. Перайдзіце на старонку «Мой акаўнт», а потым на «Мой профіль» і далучыцеся да платформы, націснуўшы кнопку «Так» у раздзеле «Спіс дыскусій Пагаднення Мэраў — Усход».
Зайдзіце на старонку http://lists.eumayors.eu/sympa і націсніце на «Зайшлі ўпершыню?». Увядзіце свой адрас электроннай пошты і націсніце «Атрымаць першы пароль». Пароль будзе адасланы на ваш электронны адрас. Калі ласка, праверце каб паведамленне не трапіла ў «Спам».
Як карыстацца платформай супрацоўніцтва?
Праз платформу супрацоўніцтва вы можаце дасылаць паведамленне ўсім яе ўдзельнікам. Далучыўшыся да платформы, вы можаце даслаць паведамленне электроннай поштай на адрас: covenant-east-discussions@lists.eumayors.eu — і ўсе іншыя ўдзельнікі платформы атрымаюць паведамленне з вашым пытаннем.
Калі вы хочаце адказаць на чыёсці пытанне, калі ласка, дашліце паведамленне на адрас: covenant-east-discussions@lists.eumayors.eu
Як адпісацца ад рассылак платформы?
Каб адпісацца ад рассылак платформы супрацоўніцтва, калі ласка, увайдзіце ў раздзел «Маё Пагадненне» пры дапамозе свайго адрасу электроннай пошты і паролю.
Перайдзіце на старонку «Мой акаўнт», потым на «Мой профіль», і адмяніце падпіску на рассылку паведамленняў, націснуўшы кнопку «Не» у раздзеле «Спіс дыскусій Пагаднення Мэраў — Усход».