Члены кансорцыума CoM East

Energy cities (лідар кансорцыюму)

Больш інфармацыі аб

Energy Cities (лідар кансорцыюму) – гэта Еўрапейская Асацыяцыя мясцовых уладаў, якія супрацоўнічаюць у сферы энергіі. З 2017 да 2020, Energy Cities знаходзіцца пад старшынствам горада Гайдэльберга (Германія) і мае Раду Дырэктароў з 11 еўрапейскіх гарадоў. Створаная ў 1990, сёння Асацыяцыя прадстаўляе больш за 1000 малых і буйных гарадоў з 30 краін. Офісы Energy Cities знаходзяцца ў Брусэлі (Бельгія) і Безансоне (Францыя).

Climate alliance

Больш інфармацыі аб

Climate Alliance – заснаваная ў 1990 найбуйнейшая ў Еўропе лакальная сетка, што яднае каля 1700 малых і буйных гарадоў і вёсак ў 26 краінах Еўропы, а таксама розныя рэгіянальныя ўрады, НДА і іншыя арганізацыія, якія актыўна змагаюцца са зменамі клімату. Чальцы Альянсу — вёскі і гарады з рознай колькасцю насельніцтва бачаць змену клімату як глабальную праблему, якая патрабуе рашэнняў на лакальным узроўні.

Kommunalkredit public consulting

Больш інфармацыі аб

Kommunalkredit Public Consulting робіць доўгатэрміновы пазітыўны ўнёсак у навакольнае асяроддзе, эканоміку і грамадства, дзякуючы кіраванню праграмамі фінансавання і аказанню мэтавых кансалтынгавых паслуг. Кампанія спецыялізуецца на распрацоўцы, рэалізацыі і кіраванні праграмамі фінансавання, асабліва ў сферах аховы навакольнага асяроддзя і клімату, а таксама міжнароднага рынку вуглевадародаў.

Галоўная сфера дзейнасці Kommunalkredit Public Consulting – кіраванне ініцыятывамі па фінансаванні. Кампанія распрацоўвае і рэалізуе спецыялізаваныя праграмы фінансавання для аховы клімату і навакольнага асяроддзя, дапамагае кліентам на працягу ўсяго працэсу і забяспечвае сувязь паміж кліентамі, якія прадстаўляюць сродкі і тымі, якія падаюць заяўкі на фінансаванне.

Energy efficient cities of Ukraine / Энергаэфектыўныя гарады Ўкраіны

Больш інфармацыі аб

Арганізацыя «Энергаэфектыўныя гарады Ўкраіны» была заснаваная ў  2007 і на сёння аб’ядноўвае больш за  85 буйных і малых гарадоў ува ўсіх рэгіёнах Украіны. EECU з’яўляецца удзельніцай дзвюх еўрапейскіх асацыяцый мясцовых уладаў – «Energy Cities» і «Climate Alliance» – і з’яўляецца адзінай нацыянальнай структурай, якая падтрымлівае Пагадненне Мэраў ва Ўкраіне.

Гэта добраахвотная, недзяржаўная, некамерцыйная асацыяцыя мясцовых органаў самакіравання, створаная з мэтай рэалізацыі патрэбаў удзельнікаў і адпаведных тэрытарыяльных супольнасцяў у сучаснай інфармацыі, новых тэхналогіях, інвестыцыях, развіцці супрацоўніцтва і абмену досведам з украінскімі і замежнымі партнёрамі ў сферы эфектыўнага і эканамічнага выкарыстання крыніц энергіі, аказання высокаякасных энергетычных паслуг, узмацнення энергетычнай бяспекі, аховы навакольнага асяроддзя і забеспячэння развіцця населеных пунктаў.

Alliance for energy efficiency and renewables of Moldova

Больш інфармацыі аб

Alliance for Energy Efficiency and Renewables (AEER) з’яўляецца вядучай НДА ў энергетычным сектары Малдовы. Мэтай AEER з’яўляецца дапамога пашырэнни стратэгій і палітык у галіне энергаэфектыўнасці, узнаўляльных энергетычных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Для гэтага AEER прымяняе комплексны падыход па мадэлі «знізу ўверх» і «зверху ўніз» у трох ключавых сферах:  падтрымка рэфармавання энергетычнай палітыкі; падтрымка мясцовых дзяржаўных уладаў; PR і камунікацыя. З 2012 AEER выступае ў якасці структуры падтрымкі муніцыпалітэтаў у межах ініцыятывы ЕС «Пагадненне Мэраў» і аказвае тэхнічныя і фінансавыя рэкамендацыі па выкананни абавязацельстваў па Пагадненни Мэраў. Гэтая праца была рэалізаваная ў серыях дэманстрацыйных праектаў па энергаэфектыўнасці, перадачы тэхналогій і ноў-хаў у рэгіёне.

Interakcia

Больш інфармацыі аб

Фонд Інтэракцыя – недзяржаўная, некамерцыйная арганізацыя, якая стварае і паляпшае ўмовы для ўстойлівага развіцця рэгіёнаў і гарадоў Беларусі. Інтэракцыя ўпэўненая, што падобныя ўмовы, заснаваныя на ўнікальных рэгіянальных асаблівасцях, здольныя ўрэшце рэшт прывясці да значнага паляпшэння якасці жыцця мясцовага насельніцтва.

Кожны з рэгіёнаў – гэта тэрыторыя, якая ганарыцца сваім асаблівым, унікальным патэнцыялам для руху наперад. Дзейнасць Фонду Інтэракцыя накіраваная на дэманстрацыю і падвышэнне такога рэгіянальнага патэнцыялу. Рэгіёны могуць забяспечыць пастаянны і ўстойлівы рост толькі тады, калі маюць патэнцыял для прыцягнення інвестараў і турыстаў, калі маюць магчымасці для бізнэсу і адпачынку. Спецыялісты Фонду Інтэракцыя працавалі з 20 беларускімі рэгіёнамі і рэалізавалі ў іх мноства праектаў па  развіцці.

Гэтыя ініцыятывы паскараюць эканамічны рост, забяспечваюць ахову мясцовага асяроддзя, развіваюць зручную інфраструктуру, папулярызуюць рэгіянальную культурную спадчыну і ўключаюць мясцовых жыхароў у працэс прыняцця рашэнняў.

Energy efficiency centre Georgia / Энергаэфектыўнасць цэнтр Грузіі

Больш інфармацыі аб

Energy Efficiency Centre Georgia Грузіі быў заснаваны Еўрапейскім Саюзам у 1998 годзе ў межах праекта EU TACIS «Стварэнне Цэнтру энергетычнай эфектыўнасці і даследвання развіцця прыроднай энергіі ў Грузіі».

З самага заснавання EECG падтрымлівае выкарыстанне ўзнаўляльнай энергіі і энергаэфектыўнасці для ўстойлівага развіцця і, як вынік, падвышае ўзровень нацыянальнай энергетычнай бяспекі, мінімізуе негатыўныя ўплывы на навакольнае асяроддзе, паляпшае інфармаванасць грамадзянскай супольнасці і асоб, што прымаюць рашэнні ў краіне па тэмах экалагічна-бяспечных і эканамічна-разумных спосабаў вытворчасци і спажывання энергіі, а таксама патэнцыялу ўзнаўляльнай энергіі і энергаэфектыўнасці.

Union of communities of Armenia / Саюз супольнасцяў Арменіі

Больш інфармацыі аб

Саюз супольнасцяў Арменіі быў заснаваны ў 1997, аб’яднаўшы ўсе вясковыя і гарадскія органы самакіравання Арменіі.

Першапачаткова дзейнічаючы як недзяржаўная арганізацыя, Асацыяцыя ў 2009 рэарганізавалася ў саюз юрыдычных асоб. Галоўныя статутныя мэты Асацыяцыі – дапамога развіццю мясцовага самакіравання, абарона інтарэсаў супольнасцяў-удзельніц, узмацненне патэнцыялу органаў мясцовага самакіравання, судзейнічанне кааперацыі паміж супольнасцямі.

Noblet Media

Больш інфармацыі аб

Noblet Media Ltd. – кампанія па сувязях з грамадскасцю, камунікацыях і маркетынгу, заснаваная ў 2004 годзе ва Украіне. Сёння Noblet Media працуе ў 6 краінах Усходняга партнёрства (Украіна, Грузія, Арменія, Малдова, Азербайджан, Беларусь) і ў Казахстане са штаб-кватэрай у Кіеве. Noblet Media з 2008 года з’яўляецца філіялам Edelman, найбуйнейшага і высокапастаўленага камунікацыйнага агенцтва ў свеце, і афіцыйна прадстаўляе Edelman у 7 згаданых вышэй краінах. Агенцтва аказвае поўны спектр прафесійных паслуг па сувязях з грамадскасцю.