Interakcia
Фонд Інтэракцыя – недзяржаўная, некамерцыйная арганізацыя, якая стварае і паляпшае ўмовы для ўстойлівага развіцця рэгіёнаў і гарадоў Беларусі. Інтэракцыя ўпэўненая, што падобныя ўмовы, заснаваныя на ўнікальных рэгіянальных асаблівасцях, здольныя ўрэшце рэшт прывясці да значнага паляпшэння якасці жыцця мясцовага насельніцтва.
Кожны з рэгіёнаў – гэта тэрыторыя, якая ганарыцца сваім асаблівым, унікальным патэнцыялам для руху наперад. Дзейнасць Фонду Інтэракцыя накіраваная на дэманстрацыю і падвышэнне такога рэгіянальнага патэнцыялу. Рэгіёны могуць забяспечыць пастаянны і ўстойлівы рост толькі тады, калі маюць патэнцыял для прыцягнення інвестараў і турыстаў, калі маюць магчымасці для бізнэсу і адпачынку. Спецыялісты Фонду Інтэракцыя працавалі з 20 беларускімі рэгіёнамі і рэалізавалі ў іх мноства праектаў па развіцці.
Гэтыя ініцыятывы паскараюць эканамічны рост, забяспечваюць ахову мясцовага асяроддзя, развіваюць зручную інфраструктуру, папулярызуюць рэгіянальную культурную спадчыну і ўключаюць мясцовых жыхароў у працэс прыняцця рашэнняў.