Еўрапейскі тыдзень устойлівай энергіі / Дні энергіі

Еўрапейскі тыдзень ўстойлівай энергіі (EU SEW) – найбуйнейшае мерапрыемства, прысвечанае аднаўляльным крыніцам энергіі і энергаэфектыўнасці ў Еўропе і за яе межамі. Яно аб’ядноўвае дзяржаўныя органы, прыватныя кампаніі, няўрадавыя арганізацыі і спажыўцоў для прасоўвання ініцыятыў па энергазберажэнні і развіццю аднаўляльных крыніц энергіі з мэтай атрымання чыстай, бяспечнай і эфектыўнай энергіі.

EU SEW запушчана Еўрапейскай камісіяй у 2006 годзе. Яна арганзуецца Выканаўчым агенцтвам па справах малых і сярэдніх прадпрыемстваў (EASME) у шчыльным супрацоўніцтве з Генеральным дырэктаратам па энергетыцы.

Кожны прыносіць нешта сваё ў EU SEW. Гэта ідэальная платформа для абмену ідэямі і ноу-хау, а таксама для стварэння альянсаў і Энергетычнага саюза, у аснове якога:

  • Энергаэфектыўнасць.
  • Дэкарбанізацыя эканомікі.
  • Даследаванні, інавацыі і канкурэнтаздольнасць.

Вы можаце прыняць удзел у Тыдні ўстойлівай энергіі, арганізаваўшы Дні энергіі альбо наведаўшы іх.

Матэрыялы

Выберыце краіну
Гады