Навошта Пагадненне мэраў
Пагадненне Мэраў – гэта найбуйнейшы ў свеце рух за захаванне клімату і энергіі на мясцовым узроўні. Праект Еўрапейскага Саюза «Пагадненне Мэраў» па Клімаце і энергіі аб’ядноўвае тысячы прадстаўнікоў мясцовых уладаў, якія добраахвотна прынялі абавязацельствы па рэалізацыі энергетычных і кліматычных мэтаў Еўрапейскага Саюза.
Гарады-падпісанты прымаюць абавязацельствы дзейнічаць дзеля рэалізацыі мэты Еўрапейскага Саюза скараціць выкіды парніковых газаў як мінімум на 35% да 2030 і прыняць агульны падыход да змякчэння наступстваў і адаптацыі да кліматычных зменаў.
Больш інфармацыі пра ініцыятыву, яе паступовае развіццё, мэты і дасягненні ў лічбах вы можаце знайсці па спасылцы.