Заява Пра Прыватнасць
Гэты сайт адмініструе і падтрымлівае кансорцыюм офіса Пагаднення Мэраў – Усход пад кіраўніцтвам ініцыятывы Энергетычныя Гарады. У кансорцыюм ўваходзяць Кліматычны Альянс, Kommunalkredit Public Consulting, Энергаэфектыўныя Гарады Украіны, Альянс за Энергаэфектыўнасць і Ўзнаўляльныя рэсурсы (Малдова, Фонд “Інтэракцыя” (Беларусь), Цэнтр Энергаэфектыўнасці (Грузія) і Саюз Супольнасцяў Арменіі.
Заява пра адмову ад адказнасці
Поўную адказнасць за змест гэтай старонкі нясуць яго аўтары. Змест не абавязкова адлюстроўвае меркаванне Еўрапейскага Саюза. Ні Еўрапейская Асацыяцыя Крэатыўнасці і Інавацый, ні Еўрапейская Камісія не нясуць адказнасці за любое выкарыстанне інфармацыі, якую ўтрымлівае гэтая старонка.
Агульная палітыка звестак
У адпаведнасці з Агульным рэгламентам па абароне асабістых звестак (GDPR) Еўрапейскага Саюза, вашы асабістыя звесткі з’яўляюцца канфідэнцыйнымі і не будуць раскрывацца трэцім асобам без вашай згоды.
Палітыка звестак платформы “Маё Пагадненне”
Падпісанты і іншыя ўдзельнікі Пагаднення Мэраў павінны атрымаць доступ у абароненую паролем частку гэтага вэбсайта.
Калі ласка, азнаёмцеся з поўнай палітыкай адносна звестак платформы “Маё Пагадненне”.
Толькі вы здольныя прыняць рашэнне зрабіць сваю кантактную інфармацыю бачнай на сайце Еўрапейскага Пагаднення Мэраў наступным чынам:
Калі вас просяць запоўніць профіль у абароненай паролем частцы сайта, адзначце “птушачкай” у адпаведным полі, што вы сапраўды жадаеце, каб гэта інфармацыя з’явілася на сайце Еўрапейскага Пагаднення Мэраў.
Калі вы ўжо пагадзіліся на публікацыю вашай асабістай інфармацыі, вы можаце змяніць сваё рашэнне ў любы момант, зняўшы “птушачку” з адпаведнага поля (палёў).
Калі ласка, абавязкова паведамляйце нам пра вашы пажаданні адносна ўсіх кантактных звестак, якімі дзеліцеся з намі.
Як змяніць ці выдаліць сваю асабістую інфармацыю?
Вы можаце абнавіць ці выдаліць свае звесткі і кантактную інфармацыю ў любы час. Для гэтага неабходна проста ўвайсці ў абаронены паролем раздзел сайта і адпаведным чынам адрэдагаваць свой профіль (пункты меню: “Мой акаўнт” > “Мая каманда”).
Калі вы падпісаліся на нашу электронную рассылку, вы можаце ў любы момант спыніць падпіску пры дапамозе спасылкі ў нізе кожнага электроннага ліста, адпраўленага вам з info-east@eumayors.eu.
Як мы абараняем вашы асабістыя звесткі?
Мы абавязуемся забяспечваць абарону вашай асабістай інфармацыі. Каб папярэдзіць недазволены доступ ці раскрыццё звестак, мы прымяняем адпаведныя фізічныя, электронныя і адміністратыўныя працэдуры, што забяспечваюць ахову і бяспеку інфармацыі, якую мы збіраем анлайн.
Доступ да вашых асабістых звестак падлягае строгім працэдурам бяспекі, такім як шыфраванне і кантроль над доступам. Мы не раскрываем вашы асабістыя звесткі трэцім асобам без вашага папярэдняга дазволу.
Прыватнасць нашых электронных рассылак
Мы робім электронную рассылку, каб інфармаваць зацікаўленых і ўпаўнаважаных асоб пра важныя тэмы, таму зацікаўленыя асобы мусяць яўным чынам запытаць пра падпіску да рассылкі.
Мы наладжваем сэрвернае праграмнае забеспячэнне для рассылкі так, каб не дазволіць раскрыццё электронных адрасоў нашых падпісчыкаў нікому акрамя тых, каго мы ўпаўнаважым на гэта. Мы не раскрываем ніякія электронныя адрасы, зарэгістраваныя на гэтым сайце.
Аднак мы не з’яўляемся аўтарамі гэтага праграмнага забеспячэння і не нясем адказнасці за любыя яго збоі, якія могуць раскрыць ананімнасць падпісчыкаў.
Заява пра адмову ад адказнасці
Адказнасць за інфармацыю, якую карыстальнікі паведамляюць ў абароненым паролем раздзеле сайта, нясуць самі карыстальнікі. Толькі вы нясеце адказнасць за змест вашага профіля, які публікуецца на сайце Пагаднення Мэраў. Мы не адказваем за тое, якім чынам будзе выкарыстаная інфармацыя, змешчаная на ім. Адпаведна, мы не нясем адказнасці за дзеянні трэціх асоб, змест іх сайтаў, любыя прадукты ці паслугі, якія тыя могуць прапаноўваць.
Звяжыцеся з намі па пытаннях пра палітыку звестак
Калі ў вас ёсць нейкія сумненні ці пытанні адносна нашай палітыкі звестак, калі ласка, напішыце нам: info-east@eumayors.eu.