Беларусь: #EUSEW20BY на лепшую гісторыю пра чыстую энергію ў тваім горадзе
Праект «Пагадненне мэраў-Усход» сумесна з Фондам «Інтэракцыя» аб’яўляюць ў Беларусі конкурс «Распавядзі як твой горад становіцца кліматычна устойлівым» для жыхароў гарадоў-падпісантаў еўрапейскай ініцыятывы «Пагадненне мэраў па клімаце і энергіі», прымеркаваны да правядзення штогадовага Тыдня ўстойлівай энергіі (#EUSEW2020). Конкурс адкрыты з 15 па 24 чэрвеня (уключна) для ўсіх жадаючых, без абмежавання па ўзроставых ці іншых прыкметах.
Для ўдзелу ў конкурсе, Удзельнік павінен:
- З’яўляцца падпісчыкам афіцыйных акаўнтаў Facebook і/або Instagram праекта CoM East і Facebook і/або Instagram Мясцовага фонду садзейнічання развіццю міжнароднага дыялогу і супрацоўніцтва.
- Размясціць на асобным асабістым акаўнце ў адкрытым доступе відэа ці фота-гісторыю (медыя-кантэнт у Facebook і/або Instagram stories таксама ўдзельнічае), якая распавядзе іншым пра крыніцы чыстай энергіі ў сваім раёне / горадзе / пасёлку гарадскога тыпу / вёсцы.
- Згадаць афіцыйныя акаўнты Facebook і/або Instagram праекта CoM East (спасылкі вышэй) і Мясцовага фонду садзейнічання развіццю міжнароднага дыялогу і супрацоўніцтва «Інтэракцыя» (спасылкі вышэй). Абавязкова наяўнасць хештега #EUSEW20BY. Творчасць і гумар заахвочваюцца. Дапускаецца да аднаго відэа ці адной фота-гісторыі на чалавека / каманду.
Удзельнікаў, якія плануюць размяшчаць фота/відэа ў Facebook і/або Instagram stories, просім выслаць скрыншоты вашых гісторый з колькасцю праглядаў на адрас камунікацыйнага эксперта праекта “Пагадненне мэраў-Усход” у Беларусі Вольгі Салахеевой olga.salaheeva@eumayors.eu да 24 чэрвеня (уключна).
3 пераможцы будуць вызначаны 25 чэрвеня. За першае месца прысуджаецца прыз у выглядзе экшэн-камеры GoPro (эквівалентны суме 350 беларускіх рублёў). Партатыўная зарадная утройства за другое месца (эквівалентны суме 240 беларускіх рублёў) і падлогавы трыпод за трэцяе месца (эквівалентны суме 195 беларускіх рублёў).
Ніжэй спіс гарадоў і раёнаў Беларусі, якія ўваходзяць у ініцыятыву «Пагадненне мэраў па клімаце і энергіі»:
Баранавічы, Бярозаўскі раён, Бабруйск, Браслаўскі раён, Брэст, Быхаўскі раён, Верхнядзвінскі раён, Веткаўскі раён, Вілейскі раён, Віцебск, Ваўкавыскі раён, Воранаўскі раён, Ганцавічы, Глыбоцкі раён, Гарадоцкі раён, Гродна, Докшыцкі раён, Дзятлаўскі раён, Жабінкаўскі раён , Зэльвенскі раён, Івацэвіцкі раён, Іўеўскі раён, Калінкавіцкі раён, Клічаўскі раён, Кобрынскі раён, Кармянскі раён, Краснапольскі раён, Лёзна, Лоеўскі раён, Магілёў, Маладзечна, Мастоўскі раён, Мсціслаўскі раён, Нясвіжскі раён, Навагрудскі раён, Наваполацк, Аршанскі раён, Асіповіцкі раён, Ашмянскі раён, Пінск, Пінскі раён, Полацкі раён, Пружанскі раён, Пухавіцкі раён (М. Горка), Рагачоўскі раён, Светлагорскі раён, Сянно, Слаўгарадскі раён, Слонімскі раён, Слуцкі раён, Смаргонскі раён, Талачынскі раён, Хойнікі, Хоцімск, Чавускі раён, Шаркаўшчынскі раён.
Палажэнне конкурсу (на рускай мове) даступна па спасылцы і тут.
Пагадненне мэраў па клімату і энергіі – гэта ініцыятыва Еўрапейскага Саюза, якая аб’ядноўвае мясцовыя, рэгіянальныя і нацыянальныя органы ўлады, якія добраахвотна ўзялі на сябе абавязацельства рэалізаваць мэты ЕС у галіне клімату і энергіі. З больш чым 10000 гарадамі-удзельнікамі з агульным насельніцтвам каля 320 мільёнаў чалавек, яна стала адной з найбуйнейшых ініцыятыў у галіне клімату і энергіі ў свеце.
Еўрапейскі тыдзень ўстойлівай энергіі (EU SEW)/Дні энергіі – найбуйнейшае мерапрыемства, прысвечанае аднаўляльным крыніцам энергіі і энергаэфектыўнасці ў Еўропе і за яе межамі. Яно аб’ядноўвае дзяржаўныя органы, прыватныя кампаніі, няўрадавыя арганізацыі і спажыўцоў для прасоўвання ініцыятыў па энергазберажэнні і развіццю аднаўляльных крыніц энергіі з мэтай атрымання чыстай, бяспечнай і эфектыўнай энергіі.
Пагадненне мэраў – Усход (CoM East) – гэта праект, які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і накіраваны на аб’яднанне мясцовых і рэгіянальных уладаў краін Усходняга партнёрства ў рэалізацыі палітыкі ў галіне устойлівай энергетыкі, памяншэння залежнасці ад выкапнёвых відаў паліва, павышэння бяспекі энергазабеспячэння. З 368 гарадоў-падпісантаў краін Усходняга партнёрства – 48 мясцовых органаў улады ў Беларусі прынялі на сябе абавязкі скараціць выкіды вуглякіслага газу на 20% ці 30%.