Каб далучыцца да Пагаднення Мэраў, мясцовым ўладам неабходна зрабіць наступныя крокі:
-
Прэзентаваць Пагадненне Мэраў па Клімаце і Энергіі муніцыпалітэту (гарадской радзе \ савету). Дзеля таго, каб палегчыць дыскусію, вы можаце загрузіць дакумент аб Пагадненні па спасылцы.
-
Як толькі прадстаўнікі муніцыпалітэту (гарадской рады \ савета) прымуць рашэнне пра далучэнне да Пагаднення, мэру – або раўнапраўнаму прадстаўніку савета – неабохдна падпісаць Форму далучэння да Пагаднення. Вы можаце знайсці Форму па спасылцы.
-
Пасля падпісання, калі ласка, запоўніце інфармацыю пра свой горад на сайце Пагаднення Мэраў і загрузіце Форму далучэння, падпісаную належным чынам. Інфармацыю аб далейшых кроках вы атрымаеце па электроннай пошце.