Справаздача па выніках даследавання муніцыпальных фінансаў у сектарах энергетыкі, клімату і навакольнага асяроддзя ў краінах Усходняга партнёрства

Справаздача разглядае праблему дэфіцыту інвестыцый у сектарах энергетыкі, клімату і навакольнага асяроддзя ў гарадах краін Усходняга партнёрства. Ціск змены клімату на муніцыпалітэты расце. Між тым, гарады сутыкаюцца з цяжкасцямі ў атрыманні фінансавання і экспертызы па інфраструктурных праектах. У даследаванні разглядаюцца асноўныя перашкоды для гарадоў, звязаныя з іх адміністрацыйна-тэрытарыяльнай арганізацыяй і банкаўскім сектарам. У дакуменце змешчаны рэкамендацыі муніцыпалітэтам, нацыянальным органам улады і будучым муніцыпальным праграмам у галіне энергетыкі, клімату і навакольнага асяроддзя.