Далучыцца

Пагадненне Мэраў вітае ўсе ўзроўні кіравання, а таксама адпаведныя арганізацыі, установы і аб’яднанні, якія жадаюць далучыцца да ініцыятывы і дапамагчы паскорыць дзейнасць мясцовых органаў улады па клімаце і энергіі. Падрабязней пра працэс далучэння да ініцыятывы, калі ласка, глядзіце далей.

Каардынатары Пагаднення могуць узяць на сябе абавязацельствы падтрымліваць падпісантаў у сваім геаграфічным рэгіёне розныі спосабамі, у тым ліку праз прамоцыю Пагаднення Мэраў, тэхнічную і/ці фінасавую падтрымку распрацоўкі і рэалізацыі Планаў дзеянняў па энергіі і клімаце, мерапрыемствы, у якіх удзельнічаюць падпісанты Пагаднення.Каардынатары Пагаднення могуць узяць на сябе абавязацельствы падтрымліваць падпісантаў у сваім геаграфічным рэгіёне розныі спосабамі, у тым ліку праз прамоцыю Пагаднення Мэраў, тэхнічную і/ці фінасавую падтрымку распрацоўкі і рэалізацыі Планаў дзеянняў па энергіі і клімаце, мерапрыемствы, у якіх удзельнічаюць падпісанты Пагаднення.Далей вы знойдзеце больш падрабязнасцяў.


Хто можа стаць каардынатарам?

Правінцыі, рэгіёны, міністэрствы, гарадскія раёны, аб’яднанні мясцовых уладаў. Любы дзяржаўны орган, які афіцыйна прымае абавязацельствы аказываць стратэгічнае кіраванне, фінасавую і тэхнічную падтрымку падпісантам Пагаднення, можа быць афіцыйна прызнаным Каардынатарам Пагаднення.

Калі вам неабходна дадатковая інфармацыя, калі ласка, напішыце ў Службу Падтрымкі Пагаднення па адрасе: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

СПІС КААРДЫНАТАРАЎ
Навошта далучацца?

Перавагі Каардынатараў Пагаднення шматлікія:

icon
Прызнанне Еўрапейскай Камісіяй.
icon
Значная заўважнасць у міжнародным маштабе, дзякуючы інфармаванню пра дзейнасць Каардынатараў на сайце Пагаднення.
icon
Кантакты, абмен досведам і ведамі з еўрапейскімі калегамі.
icon
Удзел у спецыяльных дыскусійных групах, семінарах і іншых платформах для абмену досведам.
icon
Навукова-тэхнічная інфармацыя аб распрацаваных інструментах і метадалогіях.
icon
Кансалідацыя тэрытарыяльнага развіцця і ўзмацненне мясцовага самакіравання.
 
 
Як далучыцца?

Каб зарэгістравацца ў якасці афіцыйнага Каардынатара Пагаднення, вашай арганізацыі трэба выканаць наступныя крокі:

Крок 1

Падпісаць афіцыйную форму далучэння для Каардынатараў Пагаднення і запоўніць рэгістрацыйную форму анлайн на сайце Пагаднення.

Крок 2

Пасля падцвяджэння права на ўдзел, запоўніце і падпішыце Заяву аб супрацоўніцтве, якую вам дашле офіс Пагаднення Мэраў.

Крок 3

Пасля атрымання падпісанай Заявы аб супрацоўніцтве, офіс Пагаднення Мэраў створыць анлайн-профіль, які вы зможаце адміністравацьі. Гэта дазволіць вам актыўна ўдзельнічаць у супольнасці Пагаднення Мэраў і дапаможа лепш падтрымліваць вашых падпісантаў.

Калі можна далучыцца?

Каардынатары Пагаднення могуць у любы час далучыцца да Пагаднення Мэраў па клімаце і энергіі  праз рэгістрацыйную форму, якая знаходзіцца справа на гэтай старонцы.

Падпісацца на рассылку