Пагадненне Мэраў вітае ўсе ўзроўні кіравання, а таксама адпаведныя арганізацыі, установы і аб’яднанні, якія жадаюць далучыцца да ініцыятывы і дапамагчы паскорыць дзейнасць мясцовых органаў улады па клімаце і энергіі. Падрабязней пра працэс далучэння да ініцыятывы, калі ласка, глядзіце далей.
Мясцовыя ўлады граюць вядучую ролю ў змякчэнні наступстваў і адаптацыі да кліматычных зменаў. Удзел у Пагадненні Мэраў па Клімаце і Энергіі падтрымлівае іхныя высілкі, дзякуючы прызнанню, рэсурсам і магчымасцям пашырэння сеткі кантактаў, якія неабходныя, каб выканаць абавязацельствы ў сферы энергіі і клімату.
Хто можа падпісаць Пагадненне?
Пагадненне Мэраў па Клімаце і Энергіі адкрытае да ўсіх мясцовых уладаў, якія складаюцца ці фарміруюцца з удзелам абраных прадстаўнікоў, незалежна ад памеру і этапу рэалізацыі іхнай палітыкі ў сферы энергіі і клімату.
Пры пэўных умовах, мясцовыя ўлады малых і сярэдніх суседскіх гарадоў таксама могуць далучыцца ў якасці групы падпісантаў і прадставіць сумесны План дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці і клімаце, індывідуальна (варыянт 1), альбо калектыўна (варыянт 2) і на прыняць на сябе абавязацельствы па скарачэнні выкідаў CO2 на 35% і паляпшэнні ўстойлівасці да змены клімату. Больш інфармацыі вы знойдзеце на сайце Пагаднення ў раздзеле “Часта задаваныя пытанні”.
Навошта падпісваць Пагадненне?
Пагадненне Мэраў падпісваюць па розным прычынах, сярод якіх:
Каб далучыцца да Пагаднення Мэраў, мясцовым ўладам неабходна зрабіць наступныя крокі:
Крок 1
Прэзентаваць Пагадненне Мэраў па Клімаце і Энергіі муніцыпалітэту (гарадской радзе \ савету). Дзеля таго, каб палегчыць дыскусію, вы можаце загрузіць дакумент аб Пагадненні па спасылцы.
Крок 2
Як толькі прадстаўнікі муніцыпалітэту (гарадской рады \ савета) прымуць рашэнне пра далучэнне да Пагаднення, мэру - або раўнапраўнаму прадстаўніку савета - неабохдна падпісаць Форму далучэння да Пагаднення. Вы можаце знайсці Форму па спасылцы.
Крок 3
Пасля падпісання, калі ласка, запоўніце інфармацыю пра свой горад на сайце Пагаднення Мэраў і загрузіце Форму далучэння, падпісаную належным чынам. Інфармацыю аб далейшых кроках вы атрымаеце па электроннай пошце.
Калі можна далучыцца?
Мясцовыя ўлады могуць падпісаць Пагадненне Мэраў па Клмаце і Энергіі ў любы час.