Офіс Пагаднення Мэраў - Усход

Офіс Пагаднення Мэраў (CoMO), заснаваны і фінансаваны Еўрапейскай Камісіяй, нясе адказнасць за каардынацыю і штодзённае кіраванне праектам.  Ён забяспечвае падпісантаў адміністратыўнай і тэхнічнай падтрымкай, судзейнічае ўсталяванню кантактаў паміж зацікаўленымі бакамі Пагаднення і забяспечвае прамоцыю іхных актыўнасцяў. 

Сумесны даследчы цэнтр

Сумесны Даследчы Цэнтр (JRC) — гэта навукова-тэхнічнае падраздзяленне Еўрапейскай Камісіі. Цэнтр адказны за забеспячэнне праекта тэхнічнай і навуковай падтрымкай. Ён шчыльна супрацоўнічае з Офісам Пагаднення Мэраў (CoMO), каб забяспечыць падпісантаў яснымі тэхнічнымі інструкцыямі і шаблонамі і, тым самым, дапамагчы ім выконваць абавязацельствы Пагаднення Мэраў, а таксама здзяйсняць маніторынг працэсу рэалізацыію і вынікі. Сайт JRC: http://ec.europa.eu/dgs/jrc/

Каардынатары Пагаднення

Еўрапейская Камісія вызначае «Каардынатараў Пагаднення» як тыя дзяржаўныя органы, якія забяспечваюць стратэгічнае кіраванне, фінансавую і тэхнічную падтрымку муніцыпалітэтаў, што далучаюцца да Пагаднення Мэраў, але не маюць дастаткова навыкаў і/ці рэсурсаў, каб выканаць прынятыя абавязацельствы. Каардынатары Пагаднення - гэта субнацыянальныя дэцэнтралізаваныя ўлады, уключаючы правінцыі, рэгіёны і публічныя аб’яднанні муніцыпалітэтаў, а таксама нацыянальныя дзяржаўныя органы, напрыклад, энергетычныя агенцыі.

Прыхільнікі Пагаднення

Еўрапейская Камісія вызначае «Прыхільнікаў Пагаднення» як еўрапейскія, нацыянальныя і рэгіянальныя сеткі і асацыяцыі мясцовых уладаў, якія выкарыстоўваюць лабізм, камунікацыю і дзейнасць па пашырэнні сеткі кантактаў для прамоцыі ініцыятывы Пагаднення Мэраў і падтрымкі абавязацельстваў яго падпісантаў.

Служба падтрымкі

Служба Падтрымкі з’яўляецца галоўным пасярэднікам паміж лакальнымі ўладамі і Офісам Пагаднення Мэраў. Служба адказвае на агульныя і тэхнічныя пытанні пра праект і дапамагае падпісантам на ўсім працягу.

Энергетычныя Агенцтва

Мясцовыя і рэгіянальныя энергетычныя агенцыі (LAREAs) падтрымліваюць укараненне найлепшых практык энергетычнага менеджменту, адвакатуюць канцэпцыю ўстойлівасці, забяспечваюць інфармацыяй і кіраваннем, а таксама прапануюць шэраг іншых мясцовых паслуг, заснаваных на спецыфічных мясцовых энергетычных патрэбах. Энергетычныя агенцыі фінансуюцца дзяржаўнымі ўладамі.

План Дзеянняў па ўстойліваму энергетычнаму развіццю

Планы дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці (SEAP) — гэта ключавыя дакументы, у якіх падпісанты Пагаднення акрэсліваюць тое, як яны плануюць дасягнуць скарачэння выкідаў CO2 да 2020. План вызначае актыўнасці і меры па дасягненні мэтавых паказчыкаў, а таксама тэрміны і размеркаванне абавязкаў. Гэтыя планы распрацоўвалі падпісанты, якія далучыліся да Пагаднення раней за кастрычнік 2016.

План дзеянняў па ўстойліваму энергетычнаму развіццю і клімату

Падпісанты новага Пагаднення Мэраў па клімаце і энергіі цяпер прымаюць абавязацельствы падрыхтаваць і рэалізаваць Планы дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці і клімаце (SECAP), накіраваныя на змякчэнне наступстваў ад змены клімату і адаптацыі да змены клімату на перыяд да 2030. План дзеянняў з’яўляецца галоўным дакументам, які паказвае, якім чынам падпісант Пагаднення збіраецца дасягнуць сваіх мэтаў. План уключае ацэнку цяперашняй сітуацыі, г.зн. Базавы кадастр выкідаў (для часткі пра змякчэнне наступстваў ад змены клімату), а таксама ацэнку рызык ад змены клімату і ўразлівасці (для адаптацыйнай часткі), ясна акрэсленыя мэты і задачы, запланаваныя меры, а таксама тэрміны, размеркаванне адказнасці і ацэнку ўплыву.  

Шаблон ПДУЭР / ПДУЭРК

Шаблоны справаздачнасці Пагаднення Мэраў дапамагаюць падпісантам падсумоўваць ключавыя элементы планаў дзеянняў структураваным чынам і адсочваць іх рэалізацыю на этапе маніторынгу. Калі падпісанты падаюць свае планы дзеянняў (на дзяржаўнай мове), яны таксама мусяць запоўніць на англійскай альбо рускай мове анлайн-шаблон, размешчаны ў спецыяльным раздзеле сайта - «Маё Пагадненне». Толькі пасля таго, як гэты працэс будзе завершаны, адбываецца афіцыйная перадача плана дзеянняў Пагадненню Мэраў.

Справаздачу аб рэалізацыі (Маніторынгу)

Справаздача аб рэалізацыі (маніторынгу) - дакумент, які падпісанты Пагаднення абавязаныя падаваць кожныя два гады пасля падачы Плана дзеянняў па развіцці ўстойлівай энергетыкі і які акрэслівае прамежкавыя вынікі яго рэалізацыі. Мэта гэтай справаздачы — ацаніць, ці адпавядаюць папярэднія вынікі запланаваным задачам.

Падобная справаздача мусіць уключаць абноўлены Маніторынгавы кадастр выкідаў (MEI), распрацаваны ў адпаведнасці з метадалогіяй і крыніцамі дадзеных Базавага кадастру выкідаў (BEI), каб забяспечыць іхную сумяшчальнасць. Аднак, калі мясцовыя ўлады лічаць, што падобныя рэгулярная інвентарызацыя выкідаў патрабуе занадта шмат чалавечых ці фінансавых рэсурсаў, яны могуць прыняць рашэнне праводзіць інвентарызацыю праз большыя перыяды часу, напрыклад падаваць «Справаздачу аб дзеяннях» без MEI кожныя 2 гады  (гады 2, 6, 10, 14…) і падаваць «Поўную справаздачу» з MEI кожныя 4 гады (гады 4, 8, 12, 16…).

«Справаздача аб дзеяннях» уключае галоўным чынам якасную інфармацыю аб рэалізацыі SECAP, у тым ліку, пра перашкоды, якія падпісант напаткаў падчас рэалізацыі, статус рэалізацыі кожнай з актыўнасцяў і г.д. «Поўная справаздача», дзякуючы Маніторынгаваму кадастру выкідаў (MEI) дазваляе аналізаваць прагрэс у плане спажывання энергіі, прадукцыі энергіі і выкідаў CO2 у параўнанні з Базавым кадастрам выкідаў (BEI).

Базавы кадастр выкідаў

Базавы кадастр выкідаў гэта вызначэнне аб’ёму CO2, выкінутага ў працэсе энергаспажывання на тэрыторыі падпісанта Пагаднення на працягу базавага году. Ён дапамагае вызначыць галоўныя крыніцы выкідаў CO2 і адпаведныя патэнцыялы скарачэння выкідаў.

Ацэнка рызыкі і ўразлівасці

Ацэнка рызыкі і ўразлівасці — аналіз, які вызначае характар і велічыню рызык, звязаных са зменай клімату, дзякуючы аналізу патэнцыяльных пагроз, а таксама ацэнка ўразлівасцяў, якія могуць прадстаўляць патэнцыйную пагрозу ці шкоду людзям, маёмасці, сродкам існавання і навакольнаму асяроддзю, ад якіх яны залежаць. Гэта дазваляе вызначыць сферы крытычнай увагі і забяспечвае інфармацыяй для прыняцця рашэнняў. Нароўні з Базавым кадастрам выкідаў, Ацэнка рызыкі і ўразлівасці служыць зыходным пунктам для распрацоўкі Плана дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці і клімаце.

Мясцовыя Дні Энергіі

Мясцовыя Дні Энергіі — гэта мерапрыемствы, якія падпісанты Пагаднення арганізуюць у межах сваіх афіцыйных абавязацельстваў і якія маюць мэтай падвышэнне інфармаванасці грамадства пра магчымасці, якія дае больш разумнае выкарыстанне энергіі. Дні Энергіі даюць мажлівасць мясцовым уладам падключыць зацікаўленыя бакі і грамадзян да агульнага дыялогу пра распрацоўку і рэалізацыю Планаў дзеянняў па  ўстойлівым энергетычным развіцці (і клімаце). Мерапрыемствы звычайна арганізуюць ў канрэтны перыяд (напрыклад, паралельна з Тыдням устойлівай энергіі ЕС), тыпы мерапрыемстваў могуць быць рознымі, але, як правіла, уключаюць семінары, выставы, экскурсіі і дні адкрытых дзвярэй. Больш падрабязную інфармацыю пра Тыдні ўстойлівай энергіі ЕС можна знайсці тут: www.eusew.eu

Інтэрнэт-семінар (Вебинар)

Вэбінары (інтэрнэт-семінары) — гэта жывыя, інтэрактыўныя прэзентацыі ў інтэрнэце, якія даюць магчымасць зацікаўленым бакам Пагаднення — у тым ліку падпісантам, прыхільнікам і каардынатарам — пабываць на лекцыях супрацоўнікаў Офіса Пагаднення Мэраў альбо іншых экспертаў па тэмах, звязаных з Пагадненнем.

Лепшыя практыкі

Найлепшыя практыкі — гэта прыклады ініцыятыў, якімі падпісанты, каардынатары і прыхільнікі Пагаднення асабліва ганарацца і, больш таго, рэкамендуюць ў якасці прыкладаў карысных актыўнасцяў для іншых мясцовых ўладаў, правінцый, рэгіёнаў і сетак.

Тэматычныя семінары

Тэматычныя семінары - гэта інтэрактыўныя сэсіі па ўмацаванні патэнцыялу, арганізаваныя, каб стымуляваць абмен ведамі і досведам сярод удзельнікаў. Тэматычныя семінары асабліва факусюцца на Дыскусійных групах. 

Тэматычная дыскусійная група

Тэматычная дыскусійная група - гэта сервіс па абмене ведамі і досведам, мэта якога - стымуляваць узаемадзеянне і кантакты паміж зацікаўленымі бакамі Пагаднення. Гэтыя спецыялізаваныя платформы аб’ядноўваюць асобныя катэгорыі зацікаўленых бакоў Пагаднення – вялікія гарады і мегаполісы, малых і сярэдніх падпісантаў, Каардынатараў і Прыхільнікаў Пагаднення - дзеля дыскусій па пытаннях, звязаных з Пагадненнем, і па пытаннях калег. Яны адбываюцца пераважна падчас падзей, арганізаваных Офісам Пагаднення Мэраў, на анлайн-форумах і падчас вэбінараў.

Платформы каардынацыі муніцыпальнага развіцця

Платформы каардынацыі муніцыпальнага развіцця (MDCP) або Нацыянальныя Клубы Пагаднення Мэраў - гэта дыскусійныя пляцоўкі, заснаваныя ў кожнай краіне Ўсходняга Партнёрства, каб аб’яднаць падпісантаў Пагаднення і ўсіх асноўных актараў (Каардынатараў, Прыхільнікаў, Прадстаўніцтваў Еўрапейскага Саюза, нацыянальныя і рэгіянальныя ўлады, донараў з прыватнага сектару і г.д.), якія маюць магчымасці і ўладу, каб падтрымаць падпісантаў у распрацоўцы, рэалізацыі і фінансаванні муніцыпальных стратэгій па ўстойлівай энергетыцы і клімаце. Галоўная мэта Платформы - усталяваць дыялог мясцовых і нацыянальных уладаў вакол палітыкі развіцця, далучыць ключавыя зацікаўленыя бакі, ідэнтыфікаваць ключавыя перашкоды і рухаючыя сілы рэалізацыі Плана дзеянняў, а таксама распрацаваць стратэгічныя рэкамендацыі, якія дапамогуць ліквідаваць ідэнтыфікаваныя перашкоды і стымуляваць сілы, якія рухаюць інвестыцыі ва ўстойлівую энергетыку і клімат. Платформа таксама судзейнічае абмену ведамі і больш эфектыўнаму планаванню разнастайных інструментаў падтрымкі і актыўнасцям па пашырэнні інфармаванасці.

Падпісацца на рассылку