У гэтым раздзеле змяшчаецца база дадзеных праектных прапаноў, распрацаваных найбольш прагрэсіўнымі і матываванымі ўдзельнікамі Пагаднення мэраў. База дадзеных была створана для павышэння празрыстасці мясцовых інвестыцый і пашырэння магчымасцяў для ўсталявання парнерства паміж мясцовымі і рэгіянальнымі уладамі, мясцовымы зацікаўленымі бакамі і нацыянальнымі, а таксама міжнароднымі фінансавымі інстытутамі. Такім чынам база мусіць спрыяць ажыццяўленню мер ПДУЭР/ПДУЭРК падпісантамі Пагаднення мэраў Усход.
Прапановы аб'ядноўваюцца ў нацыянальныя пакеты і, у залежнасці ад краіны, ахопліваюць наступныя сектары:
- Клімат
- Цэнтралізаванае ацяпленне
- Энергаэфектыўныя будынкі
- Энергаэфектыўны транспарт
- Аднаўляльная энергія
- Вулічнае асвятленне
- Кіраванне акідамі
У кожным сектары формы праектаў утрымліваюць кароткае рэзюмэ прапановы: інфармацыя аб муніцыпалітэце, кантактныя асобы, пілотныя аб'екты або аб'ект, тэхнічныя аспекты прапанаваных мер, неабходныя інвестыцыі і чаканыя выгады ад энергазберажэння і скарачэння выкідаў парніковых газаў.
Інфармацыя ў наяўнасці на нацыянальных мовах і, магчыма, на англійскай мове.
Для атрымання дадатковай інфармацыі аб праектных прапановах, калі ласка, звяжыцеся з Нацыянальным офісам Пагаднення мэраў Усход, альбо наўпрост з муніцыпалітэтамі-заяўнікамі.