Галоўнай мэтай праекта па вулічным асвятленні ў Жытоміры было палепшыць узровень і якасць вулічнага асвятлення для лепшай бяспекі і камфорту, павысіць энергаэфектыўнасць вулічнага асвятлення, палепшыць абслугоўванне сістэмы асвятлення і скараціць адпаведныя выдаткі.
Праект складаўся з двух кампанентаў: i) мадэрнізацыя існуючай сістэмы вулічнага асвятлення пры дапамозе LED-лямп; ii) мантаж разумнай сістэмы кіравання вулічным асвятленнем.

BY

Published in ПРЫКЛАДЫ

Гарадская транспартная стратэгія на 2016-2029 імкнецца забяспечыць развіцце і палепшыць хуткасць грамадскага транспарту. Гэтая стратэгія вызначае новыя ключавыя накірункі, мэты палітыкі і гарадскія планы. Да 2029 жыхары Вінніцы будуць карыстацца транспартнай сістэмай, якая здолее аказваць высокаякасныя, бяспечныя і ўстойлівыя паслугі для ўсяго насельніцтва.
На сёння ў межах прынятай стратэгіі былі рэалізаваныя наступныя праекты: i) рэканструкцыя праспекта Касманаўтаў; ii) трамвай “WinWay”; iii) адзіны білет на транспарт iv) Праграма развіцця веласіпеднага руху; v) экалагічныя гарадскія аўтобусы.

BY

Published in ПРЫКЛАДЫ

Марыупаль у якасці падпісанта Пагаднення Мэраў распрацаваў амбіцыйную палітыку скарачэння выкідаў парніковых газаў на лакальным узроўні, якая ўключае меры па змякчэнні наступстваў і адаптацыі да зменаў клімату.
Пры дапамозе міжнародных фінансавых інстытуцый Марыупаль закупіў 72 нізкападлогавых энергаэфектыўных і экалагічных тралейбусы і мадэрнізаваў тралейбусную інфраструктуру. Усе гэтыя меры з’яўляюцца часткай Плану па ўстойлівай энергіі, прынятага ў 2015.

BY

Published in ПРЫКЛАДЫ

Горад Хмяльніцкі падпісаў Пагадненне Мэраў і мае амбіцыйную палітыку, накіраваную на скарачэнне выкідаў парніковых газаў на лакальным узроўні, што ўключае меры па змякчэнні наступстваў і адаптацыі да зменаў клімату.
У якасці прыярытэту гарадскія ўлады выбралі сектар цвёрдых бытавых адкідаў і, пры дапамозе міжнародных фінансавых інстытуцый і іншых зацікаўленых бакоў, пачалі рэалізацыю шэрага мер дзеля паляпшэння сектара. На працягу 2-3 год плануецца скараціць аб’ёмы гарадскіх бытавых і будаўнічых адкідаў, што трапляюць на гарадскую звалку, на 87% адносна аб’ёмаў 2020 года.

BY

Published in ПРЫКЛАДЫ
Старонка 1 з 15

Падпісацца на рассылку