EBRD and EU support green transition of small firms in Georgia
Written by Raphael ChateletExpert Mission on prospection, exploration and production of hydrocarbons
Written by Raphael ChateletEU and EIB to improve energy efficiency and renovate Ukrainian universities
Written by Raphael ChateletГалоўнай мэтай праекта па вулічным асвятленні ў Жытоміры было палепшыць узровень і якасць вулічнага асвятлення для лепшай бяспекі і камфорту, павысіць энергаэфектыўнасць вулічнага асвятлення, палепшыць абслугоўванне сістэмы асвятлення і скараціць адпаведныя выдаткі.
Праект складаўся з двух кампанентаў: i) мадэрнізацыя існуючай сістэмы вулічнага асвятлення пры дапамозе LED-лямп; ii) мантаж разумнай сістэмы кіравання вулічным асвятленнем.
Гарадская транспартная стратэгія на 2016-2029 імкнецца забяспечыць развіцце і палепшыць хуткасць грамадскага транспарту. Гэтая стратэгія вызначае новыя ключавыя накірункі, мэты палітыкі і гарадскія планы. Да 2029 жыхары Вінніцы будуць карыстацца транспартнай сістэмай, якая здолее аказваць высокаякасныя, бяспечныя і ўстойлівыя паслугі для ўсяго насельніцтва.
На сёння ў межах прынятай стратэгіі былі рэалізаваныя наступныя праекты: i) рэканструкцыя праспекта Касманаўтаў; ii) трамвай “WinWay”; iii) адзіны білет на транспарт iv) Праграма развіцця веласіпеднага руху; v) экалагічныя гарадскія аўтобусы.
More...
Марыупаль у якасці падпісанта Пагаднення Мэраў распрацаваў амбіцыйную палітыку скарачэння выкідаў парніковых газаў на лакальным узроўні, якая ўключае меры па змякчэнні наступстваў і адаптацыі да зменаў клімату.
Пры дапамозе міжнародных фінансавых інстытуцый Марыупаль закупіў 72 нізкападлогавых энергаэфектыўных і экалагічных тралейбусы і мадэрнізаваў тралейбусную інфраструктуру. Усе гэтыя меры з’яўляюцца часткай Плану па ўстойлівай энергіі, прынятага ў 2015.
Горад Хмяльніцкі падпісаў Пагадненне Мэраў і мае амбіцыйную палітыку, накіраваную на скарачэнне выкідаў парніковых газаў на лакальным узроўні, што ўключае меры па змякчэнні наступстваў і адаптацыі да зменаў клімату.
У якасці прыярытэту гарадскія ўлады выбралі сектар цвёрдых бытавых адкідаў і, пры дапамозе міжнародных фінансавых інстытуцый і іншых зацікаўленых бакоў, пачалі рэалізацыю шэрага мер дзеля паляпшэння сектара. На працягу 2-3 год плануецца скараціць аб’ёмы гарадскіх бытавых і будаўнічых адкідаў, што трапляюць на гарадскую звалку, на 87% адносна аб’ёмаў 2020 года.